Бацьку Насты Палажанкі выклікалі ў падатковую

Бацьку Насты Палажанкі выклікалі ў падатковую

Уладзімер Палажанка атрымаў позву 17 лютага.

Маладафронтаўцы хочуць нагадаць падатковай інспэкцыі, што яна ня там шукае схаваныя прыбыткі. Невялікая падказка: частка ўтоеных даходаў ды празьмерных расходаў самі-ведаеце-каго вісіць ў якасьці гадзіньнікаў на рукох Віці ды Дзімы Лукашэнак.

Ня так даўно падатковая патрабавала справаздачу ад Насты Палажанкі. «Я напісала, што даходаў ня маю, як і ня маю вялікіх расходаў, — камэнтуе Наста. — І знаходжуся на забяспячэньні свайго таты. Цяпер у падатковую выклікаюць яго».

Вусатага тату-Колі-Віці-Дзімы-ды-іншых-дзяцей у падатковую ды ў суд пакуль не выклікаюць. Відаць, запрашэньне прыдзе пасьля позвы з Гаагі.

Падзяліцца:

Каментары