Бамбіць будуць ці не будуць?

Бамбіць будуць ці не будуць?

Іранскае пытанне набліжаецца да піку напружання. Піша Рыгор Астапеня.

Жаданне іранскіх уладаў стварыць ядзерную зброю ставіць Захад і Ізраіль перад цяжкім пытаннем: ці варта распачынаць чарговую вайну на Блізкім Усходзе?

Іран з’яўляецца адным з лідараў ісламскага свету: наймацнейшая гаспадарка Сярэдняга Ўсходу (хоць і пабудаваная на продажы энергарэсурсаў), моцная тэакратычная ўлада, пастаянны ідэалагічны канфлікт з Заходнім Светам. Ядзерная зброя — адзінае, чаго не хапае на думку іранскіх уладаў, каб быць супердзяржавай.

Іран распачаў сваю ядзерную праграму яшчэ да Ісламскай Рэвалюцыі, у 1967 годзе аднак жаданне стварыць зброю стала найбольш заўважна у апошнія гады. Сёння, нягледзячы на маштабныя эканамічныя санкцыі, Іран схільны працягваць свае даследаванні па стварэнні ядзернай зброі. Аднак валоданне ядзернай зброі для Ірана стала сапраўднай дылемай: з аднаго боку, на думку іранскага кіраўніцтва, толькі ядзерная зброя можа запэўніць бяспеку дзяржавы, а з другога боку небяспека выкліканая менавіта жаданнем Ірану мець ядзерную зброю.

Перашкодзіць стварэнню ядзернай зброі можа толькі авіяўдар па ядзерных пабудовах Ірана.

Аднак лідар Заходняга Свету, ЗША, сёння не ахвотныя распачынаць новую вайну (менавіта вайну: не варта спадзявацца, што Іран «прамаўчыць» бамбардзіроўку сваіх ядзерных аб’ектаў) з некалькіх прычынаў.Па-першае, вайсковая акцыя не будзе мець падтрымкі ў амерыканскім грамадстве і можа каштаваць Бараку Абаме прэзідэнцкай пасады.Па-другое, у выпадку вайны Іран здольны дэстабілізаваць сусветную гаспадарку перакрыўшы праліў Армуз, па якім транспартуецца траціна сусветнага экспарту нафты. У выніку павышэння цэнаў на нафту і так посткрызісная эканоміка заходніх краінаў атрымае новы ўдар.Па-трэцяе,

Іран хоць і не з’яўляецца ваеннай суперсілай, але здольны адказаць не толькі рэгулярнымі войскамі, але і асіметрычна — праз спансараваныя ім палітычныя сілы і тэрарыстычныя групоўкі (тыпу «Хамас» і «Хезбала»).

Таксама не варта забываць, што раней і той жа Пакістан не меў ядзернай зброі, што сёння ўжо не выклікае ніякіх пратэстаў. У параўнанні з Пакістанам, Іран — стабільнай дзяржавай. Аднак, многія эксперты ў іранскім выпадку баяцца таго, што іранскія тэакратычныя ўлады не заўсёды кіруюцца палітычнай рацыянальнасцю, а рэлігіяй і ў пэўным моманце могуць ужыць ядзерную зброю проста каб сцерці з зямлі юдзейскую ці хрысціянскую цывілізацыю.

Менавіта таму асаблівую небяспеку ў Іране бачыць маленькі Ізраіль.

Ізраіль, у адрозненне ад ЗША, маральна гатовы нанесці ўдары па ядзерных аб’ектах Ірана, але баіцца аказацца без падтрымкі ЗША і ЕС.

Які ваенны патэнцыял Ізраіля?

Ізраіль мае на ўзбраенні самалётыF-15IіF-16Iз бомбаміGBU-28, вага якіх складае амаль 2,3 тоны. Дадзеная бомба здольная прабіць 30 метраў грунту альбо 6 метраў бетону, што недастаткова для таго, каб знішчыць ядзерны аб’ект у Фардо (каля Кума), які знаходзіцца на глыбіні 80 метраў пад зямлёй.

Толькі ЗША валодае бомбаміGBU-57. Дадзеная бомба важыць ажно 14 тонаў і здольная нанесці ядзерным пабудовам Ірана найбольшую шкоду.

Іранскія ўлады цяпер актыўна ўзмацняюць свае ядзерныя аб’екты, каб авіяўдары не разбурылі іх. Час працуе на Іран — некаторыя эксперты мяркуюць, што праз некалькі месяцаў атака не будзе мець сэнсу.

Напад магчымы з некалькіх месцаў.

Перадусім, сёння каля берагоў Ірану знаходзяцца два амерыканскія авіяносцы (Enterprise і Abraham Lincoln). Таксама Штаты маюць некалькі сваіх вайсковых баз на тэрыторыі Бахрэйна, Кувейта, Катара і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў — невялікіх багатых манархій Персідскага заліву. Амерыканскія войскі размешчаныя ў Іраку і Афганістане. Таму выбар месца ўзлёту амерыканскіх самалётаў досыць шырокі. Хоць найлепшым варыянтам для ЗША з’яўляюцца ўласныя авіяносцы.

Ізраіль тэхнічна таксама здольны нанесці свой удар.

Ад Ірана Ізраіль аддзяляюць Іярданія і Ірак, якія фактычна не маюць супрацьпаветранай абароны.

Дарэчы, ізраільцяне ў свой час разбамбілі іракскі ядзерны рэактар у Баакубе і сірыйскі атамны цэнтр. Тым самым яны паклалі крэс марам Хусэйна і Асада пра ўласную атамную бомбу. Аперацыі былі распрацаваны так акуратна, што іракскія і сірыйскія СПА нават не паспела істотна зрэагаваць.

Сістэма супрацьпаветранай абароны Ірана добра разбудаваная і правераная ў часеірана-іракскайвайны 1980–1988 гадоў, аднак яна даволі састарэлая. Цяжка прагназаваць, ці адаб’е яна масавую атаку сучасных самалётаў. Дарэчы, па чутках Ізраіль ужо нават арандаваў запасныя аэрадромы ў Азербайджана, на выпадак калі нейкаму самалёту спатрэбіцца аварыйная пасадка.

Застаецца загадкай, ці атрымаў Іран ад Расіі наўпрост ці праз Беларусь самыя сучасныя комплексы СПА. Калі меркаваць па тым, што беларусаў пракінулі на радовішчы Джафейр, — хутчэй, не.

Пытанне ў тым, якая будзе цана бамбардзіравання ядзерных пабудоваў Ірана — чалавечая і палітычная.

Як вядома, у міжнароднай палітыцы не бывае абсалютна правільных рашэнняў і саюзнікі будуць вымушаныя абіраць меншае зло.

Для ЗША меншым злом здаецца далейшы эканамічны ціск на Тэгеран з надзеяй, што Іран не здолее ці не захоча пад такім ціскам стварыць ядзерную зброю. Аднак для Ізраіля меншым злом з’яўляецца іншы шлях развіцця падзей — бамбардзіраванне ядзерных аб’ектаў Ірану нават коштам эскалацыі.

паводле nn.by

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Apr 16, 2012:17:23)Адказаць

    Аўтару дастаткова было б давецца, што пры магутнасьцях, якія мае Іран, радыюс пабудаванай імі бомбы будзе “калянулевы” і яна не даляціць нават да Ізраілю. Далейшы тэарэтычныя выкладкі і тоны капіпасты становяцца неактуальнымі.

  2. Рыгор (Apr 16, 2012:19:08)Адказаць

    Фронтаўцу дастаткова было б даведацца больш пра ядзерную праграму Ірану, вайсковую сілу і для поўнай радасьці даведацца памер ВУП Ірану, каб перастаць каментаваць дзеля таго, каб каментаваць.

  3. Рыгор (Apr 16, 2012:19:10)Адказаць

    Фронтаўцу дастаткова было б даведацца больш пра ядзерную праграму Ірану, вайсковую сілу і для поўнай радасьці даведацца памер ВУП Ірану, каб перастаць каментаваць дзеля таго, каб каментаваць.

  4. Рыгор (Apr 16, 2012:19:10)Адказаць

    Фронтаўцу дастаткова было б даведацца больш пра ядзерную праграму Ірану, вайсковую сілу і для поўнай радасьці даведацца памер ВУП Ірану, каб перастаць каментаваць дзеля таго, каб каментаваць.

  5. Рыгор (Apr 16, 2012:19:10)Адказаць

    Фронтаўцу дастаткова было б даведацца больш пра ядзерную праграму Ірану, вайсковую сілу і для поўнай радасьці даведацца памер ВУП Ірану, каб перастаць каментаваць дзеля таго, каб каментаваць.

  6. Рыгор (Apr 16, 2012:19:11)Адказаць

    Фронтаўцу дастаткова было б даведацца больш пра ядзерную праграму Ірану, вайсковую сілу і для поўнай радасьці даведацца памер ВУП Ірану, каб перастаць каментаваць дзеля таго, каб каментаваць.

  7. Рыгор (Apr 16, 2012:19:11)Адказаць

    Фронтаўцу дастаткова было б даведацца больш пра ядзерную праграму Ірану, вайсковую сілу і для поўнай радасьці даведацца памер ВУП Ірану, каб перастаць каментаваць дзеля таго, каб каментаваць.