Бандарэнка на волі!

Бандарэнка на волі!

Каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” і даверанная асоба Андрэя Саннікава на волі.

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня charter97.org. Зьмітра Бандаренка вызвалілі сёння з магілёўскай калоніі №15. Зараз яго вязуць у маршрутнай таксоўцы з Магілёва ў Менск лежачы з-за праблем са спіной.

Зьмітра Бандаренка прывязуць на аўтавакзал “Усходні” прыблізна 13.15-13.30.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Зміцер Бандарэнка быў ключавой фігурай каманды кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які таксама вызвалены ўчора. Бандарэнка быў арыштаваны 20 снежня 2010 года і асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля арышту ў снежні 2010 года ў яго абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені 2011 года яму зрабілі аперацыю на пазваночніку.

Паводле charter97.org

Падзяліцца:

Каментары