Бандарэнка: Праваабарона — гэта запаведзі Божыя

Бандарэнка: Праваабарона — гэта запаведзі Божыя

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка адкзаў на пытаньні анлайн-канфэрэнцыі на сайце “Радыё Свабода”. Прапануем вашай увазе некаторыя ягоныя адказы.

Барыс Гарэцкі, Прэс-сакратар БАЖ

Яшчэ раз віншую з вызваленнем! І з першым, дарэчы, і з цяперашнім!
Спадар Андрэй, пасля свайго вызвалення з калоніі Вы актыўна пачалі займацца праваабарончай дзейнасцю. Да таго ж заняліся менавіта тым яе сегментам, да якога да Вас па аб’ектыўных прычынах ніўкога не падступаліся рукі.

Але хацеў спытаць крыху іншае. Сёння большасць лідараў праваабарончага руху нашай краіны схіляюцца да таго, што праваабаронцы павінны быць адасобленымі ад рэлігійных перакананняў. Маўляў, праваабаронцы не павінны быць не хрысціянамі, не мусульманамі ні кім-небудзь яшчэ.

Я ж асабіста маю непапулярнае сярод праваабаронцаў меркаванне пра тое, што правы чалавека дадзеныя чалавеку Богам. Права на жыццё, права на справядлівасць, свабоду і гд. А як Вы ставіцеся да гэтага глабальнага пытання? Дзякуй.
Андрэй Бандарэнка

Дзякуй за выдатнае пытаньне. Адразу скажу, што я праваслаўны хрысьціянін і хрысьціянскія каштоўнасьці для мяне важней за усё ў жыцьці. Ужо лепш хай мяне не лічаць праваабаронцам, але ад сваёй веры я не адмоўлюся ніколі. Для мяне праваабарона у першую чаргу гэта Запаведзі Божыя, а галоўны дакумэнт – Біблія. Усё астатняе другаснае. Госпадам нам дараваны ня толькі правы чалавека, але і нашы абавязкі, лад жыцьця і г.д. Калі рабіць сёньня ўсё па Законам Божым, то і неабходнасьць у праваабарончай дзейнасьці адпала б. Я стараюся паступаць так, як загадвае мая вера і душа. Спробы праваабаронцаў ісьці насуперак з запаведзямі для мяне непрымальныя. І хай захоўвае нас Гасподзь!

 

Анна И., Слоним

Андрей, добрый день! Читала на Хартии обвинения Вашего однофамильца Дмитрия Бондаренко в Ваш адрес. Как Вы отнеслись к такому выпаду?

Андрэй Бандарэнка

Па-філязофску. Кожны мае права на уласнае меркаваньне. Каб гэта была гэта крытыка, я б асабіста падзякаваў Дзьмітрыю і мы б змаглі канструктыўна абмеркаваць усе пытаньні. А зьвяртаць увагу і рэагаваць на адкрытыя абразы ў мяне папросту няма часу. Я быў шчыра зьдзіўлены ўзроўнем паводзін аднаго зь некалі паважаных мной палітычных дзеячаў. Пасьля гэтага артыкулу я зрабіў для сябе ўсе неабходныя высновы і ужо пасьпеў забыцца пра яго. Пытаньнямі абароны гонару, годнасьці і рэпутацыі «Плятформы» цяпер займаюцца нашы юрысты і адвакаты. Калі яны вырашаць накіраваць заяву ў суд, я усяго толькі яго падпішу, не адцягваючыся ад асноўнай працы.

Ці згодны Вы, што правабаронца мусіць абапірацца ў сваёй дзейнасьці на запаведзі Божыя?

Паказаць вынікі

Loading ... Loading ...

Падзяліцца:

Каментары