“Бандэрштат”. “Малады Фронт” у Луцку.

“Бандэрштат”. “Малады Фронт” у Луцку.

Музычна-патрыятычны фестываль “справжнього українського духу” адбыўся ў Луцку ўжо ў шосты раз. Гэтым разам украінскія патрыёты сабраліся ў парку імя Лэсі Украінкі, каб ушанаваць памяць нацыянальнага героя Сьцяпана Бандэры й ваяроў УПА. На мерапрыемства, прысьвечанае 70-годзьдзю з дня заснаваньня Украінскай Паўстанцкай Арміі, былі запрошаныя вядомыя украінскія гурты Тінь Сонця, Кому Вниз, ТНМК, Kozak System і іншыя, а таксама госьці з Беларусі Akute.

Акрамя музычнай часткі наведвальнікам фэсту былі прапанаваныя кінапрагляды, фаер-шоў, начное вогнішча са сьпевамі, гутаркі з ветэранамі УПА, патрыятычнае тату і бодзі-арт, этнічны кірмаш, гістарычныя інсцэніроўкі, стральба з луку, прычым у якасьці мішэняў выкарыстоўваліся партрэты Сталіна, Леніна і іншых непаважаных патрыётамі гістарычных асобаў.

 

Тэма Беларусі таксама прагучала на фэстывалі – арганізатары са сцэны нагадалі прысутным аб лёсе лідэра “Маладога Фронту” палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча й палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

 

“Бандэрштат” працягваўся тры дні, з 3 па 5 жніўня. Наведвальнікі фэсту жылі ў намётавым мястэчку, дзе было забаронена ўжываць алкаголь, паліць і лаяцца матам, што немалаважна:) На фэсьце традыцыйна прысутнічалі маладафронтаўцы. Шчыра дзякуем арганізатарам “Бандэрштату” за атрыманую радасьць і натхненьне і абяцаем, што ў наступным годзе абавязкова вернемся, і нават у большай колькасьці.

Падзяліцца:

Каментары