З Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адлічаюць двух маладафронтаўцаў, студэнтаў фінансава-прававога факультэта,
Андрэя Юруця і
Віктара Кіслюка. Нагадаем, што тры тыдні таму з гэтага ж факукльтэта быў адлічаны старшыня баранавіцкага Маладога Фронту
Марчык Сяржук.
Як паведамілі Андрэй і Віктар, прычынай іх адлічэння зьяўляецца тое, што раніцай 11 сакавіка яны паклалі ўлёткі кандыдыта ў прэзідэнты А. Млілінкевіча на стэнд з перадвыбарчай агітацыяй, на якім знайходзілася інфармацыя толькі пра дзеючага прэзыдэнта.
Праз палову гадзіны хлопцы ўжо пісалі тлумачальныя паперы. На размову да рэктара былі выкліканы іхныя бацькі. Усе спробы студэнтаў растлумачыць адміністрацыі ВНУ, што няма нічога супрацьзаконнага ў дзеяньнях прадугледжаных 45 артыкулам выбарчага кодэксу не прынеслі ніякага плёну.
Праз дзьве гадзіны быў склікана сход адміністрацыі ўнівэрсытэту ў складзе рэктара, прарэктараў, зама дэкана па выхаваўчай працы і яшчэ некалькімі службовамі асобамі. Па чарзе былі выкліканы спачатку бацькі Андрэя, а пасля - Віктара. На размове ім паведамілі, што з панядзелка іх дзеці будуць выключаны з уніеврсітэту за сыстэматычнае парушэнне правілаў унутраннага распарадку. Але на пытаньне бацькоў: "Якія артыкулы правілаў парушылі нашыя дзець?", кіраўніцтва ўнівэрсытэта нічога адказаць ня здолела., акрамя таго, што гэтыя студэнты "асквернілі" стэнд, на якім была інфармацыя для выбаршчыкаў (хаця улёткі, якія паклалі хлопцы з'яўляюцца такімі ж афіцыйнымі агітацыйнымі матэрыяламі, як і агітацыйная літаратура Лукашэнкі).
Дарэчы, цікава, што яшчэ праз гадзіну на інфармацыйным стэндзе зьявіліся і правілы, якіх з першага сэместру ніхто ня бачыў ў вочы, і , што больш цікава, заўвага Кіслюку Віктару, пра якую да гэтуль ніхто ня чуў і ня ведаў.
Ужо раніцою аб ўсіх падзеях хлопцы паведамілі юрыстам з праваабараончага цэнтра "Вясна". А пасля тага, як бацькам сказалі пра тое, што іх дзяцей адлічаюць, хлопцы выклікалі прадстаўнікоў АБСЕ, якія назіраюць за ходам перадвыбарчай кампаніі ў Баранавічах. Тыя прыехалі, але ўсе, хто мог патлумачыць сітуацыю з адлічэннем , зніклі і толькі пасля доўгага чаканьня зьявіўся рэктар -
Качурка Васіль Іванавіч. Іхняя размова цягнулася больш гадзіны. Пасля, рэктар выйшаў і сказаў, што да адлічэньня студэнтаў ён ня мае дачыненьня і што канчатковае рашэньне па гэтаму пытаньню будзе прынятае ў аўторак 14 сакавіка адміністрацыяй ВНУ.
Віктар Кісьлюк:
"Добра, што факт парушэння нашых правоў прыцягнуў увагу нават міжнародных назіральнікаў і я вельмі ўдзячны ім за тое, што яны прыехалі. Мы будзем змагацца за сваю вучобу да апошняга, але мне падаецца, што не залежна ад таго, якое рашэнне будзе прынята 14 сакавіка."
Андрэй Юруць:
"Я цалкам згодзен са словамі Віктара і хачу дадаць - АДЗІНАЕ, ШТО МОЖА НАС ВЫРАТАВАЦЬ АД ВЫКЛЮЧЭННЯ - ПЕРАМОГА 19 САКАВІКА!"
[14 сакавіка 2006]
Прэс-служба баранавіцкага Маладога фронту