У БАРАНАВІЦКІМ ДЗЯРЖУНІВЭРСЫТЭЦЕ ДАЗВОЛЕНА АГІТАЦЫЯ ЗА МІЛІНКЕВІЧА
Студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Кіслюк і Андрэй Юруць адзначаюць, што на стэндах ва ўніверсітэце зьявіліся перадвыбарчыя матэрыялы усіх кандыдатаў. Нагадаем, што менавіта за гэта адміністрацыя і спрабуе адлічыць студэнтаў.
Віктар Кіслюк: “Прыйшоўшы ва ўніверсітэт, мы ўбачылі перадвыбарчыя ўлеткі ўсіх чатырох кандыдатаў і іх праграмы. Учора на стэндзе была інфармацыя толькі пра дзеючага прэзідэнта. Два дні таму за тое, што мы паклалі ўлёткі Мілінкевіча і Казуліна на гэты ж стэнд было прынята рашэнне аб нашым адлічэнні з ўніверсітэта, а зараз адміністрацыя загадвае зьбіраць подпісы сярод студэнтаў пад заявай аб нашым адлічэньні”
У аўторак старасце группы Віктара Кіслюка ў дэканаце паказалі загад аб вынясенні яму заўвагі за 7 пар пропуску заняткаў, ў якой не стаялі ні нумар загада ні даты і патрабавалі каб Віктар падпісаў яе.
Пасьля адмовы Віктара стараст групп, у якіх навучаюцца вышэй узгаданыя студэнты выклікалі ў дэканат і запатрабавалі ад іх сабраць хацяб па палове студэнтаў з кожнай группы дзеля таго, каб тыя падпісалі зварот да адміністрацыі ВНУ аб тым, што Віктар і Андрэй сістэматычна парушаюць правілы ўнутраннага працоўнага распарадку унівнрсітэта і што іх трэба выключыць. Гэта выклікала абурэнне студэнтаў і ўсю справу са зборам подпісаў хутка паспрабавалі “замяць”.
Але сёння адміністрацыя Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта робіць усё, каб нейтралізаваць маладафронтаўца, студэнтаў другога курса якія добра вучацца і з’яўляюцца прыкладам дзеля большасці студэнтаў группы.
Андрэй Юруць: “Апошнія дні паказалі, што адмінітрацыя ўніверсітэта не пакіне нас у спакоі і пойдзе на усё каб выключыць нас і любога, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і не баіцца выказваць яе адкрыта перад усім”.
[15 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|