Барыс Хамайда — як заўсёды на сваім звычайным месцы (відэа)

Барыс Хамайда — як заўсёды на сваім звычайным месцы (відэа)

Вядомага рэгіянальнага апазіцыянера Барыса Хамайду, які амаль штодня стаіць у цэнтры гораду ля так званага Сіняго дому і распаўсюджвае пад нацыянальным сцягам (ці парасонам) беларускія незалежныя выданні, можна смела назваць жывой легендай Віцебску. Бадай, мала каго можна здзівіць інфармацыяй пра чарговае затрыманне супрацоўнікамі міліцыі гэтага сівога чалавека — ці напярэдадні традыцыйных дэмакратычных акцыяў, ці Славянскага базару, ці яшчэ з якой нагоды.

Але ні бясконцыя затрыманні, ні суды, ні арышты, ні штрафы не далі мясцовым уладам жаданага выніку — спыніць дзейнасць Барыса Хамайды. Ён здолеў адстаяць і вышыванку «Жыве Беларусь», і бел-чырвона-белы парасон, і права на свабоду слова.

http://spring96.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Додик Гимпелевич, почётный гр-нин Бобруйска (Jun 01, 2012:21:23)Адказаць

    Салье, ўсё брэша! Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, гэта табе нi бацька Лукашэнка. Пра Лукашэнку, амерыканцы кажуць, што ён чапляецца за ўладу, …крадзе грошы, ды складае іх сабе ў торбу. Уладзімір Пуцін, вельмi шкадуе сваiх людзей, ён нiколi не возьме сабе лiшняй капейкi. Уладзiмiр Уладзiмiравiч Пуцін, даўно хоча перадаць каму небудь сваё Прэзідэнцкае крэсла. Толькi Пуцiн не ведае, ды не бачыць вакол нiкога годнага быць Прэзідэнтам (гэтай дзяржавы), …акрамя сябе. Вось, за гэту чэснасць ды за праўду, пра што пiша руска-беларускi народны пiсьменнiк-гусляр, або апалітычны аглядальнік — Додзік Гімпелевіч, яго прагналі з таго Маскоўскага гарадскога саюза пісьменнікаў, а афiцыйна казалi, за — неаплату членскiх узносаў.

  2. Негадуюшчы фронтавец (Jun 01, 2012:23:59)Адказаць

    Шаноўны чытач, вашыя інтэлектуальныя высілкі тут абсалютна недарэчны і неактуальны. Посьціце іх калі ласка на сваім блогу з даменам narod.ru. Поспехаў.

    • Свабоду Дашкевічу! (Jun 02, 2012:00:56)Адказаць

      Фронтавец, можа забаніць Додзіка?) Там недзе быў ягоны абсалютна няўтэмны доўгі й вялізны камэнтар — трэба палюбому выдаляць такія аб’ёмы сымбаляў не па тэме.

      • Ніпачотный гражданін Гомеля (Jun 02, 2012:04:51)Адказаць

        Шчыра кажучы, дзеля таго, каб прыбраць опусы дадзенага Додзіка, у мяне востра паўстала жаданне скарыстацца функцыямі мадэратара упершыню за паўгады. Але ж вырашыў параіцца. Мала лі 😀
        На nn.by гэты камэнтатар таксама часьценка атрымоўвае ад прадстаўнікоў найменьш талерантных прадстаўнікоў беларускага грамадства.

        • Свабоду Дашкевічу! (Jun 02, 2012:10:48)Адказаць

          Карыстайся =) Мадэратара акурат не хапае. У нас у камэнтарах свабода слова, але калі нехта пачынае флудзіць не па тэме — то гэта ж ненармальна.