Баўгарскія пэнсіянэры атакавалі МФ!!!

Баўгарскія пэнсіянэры атакавалі МФ!!!

Закіданы яйкамі Ленін у Менску выклікаў гнеўны ліст на скрыню Маладога Фронту з Баўгарыі. Чытач зь мянушкаю “СССР” і е-мэйлам “proletar_1917@*****.bg” даслаў праз сайт mfront.net гняўлівы ліст.

Ягоны тэкст у перакладзе на беларускую мову глядзіце ніжэй (арыгінал змешчаны ў канцы):

Ці існуе, сапраўды, такая сволач, як вы?*
Чаму наогул існуюць такія людзі, як вы?
Перад тым, як пратэставаць супраць бацькі Лукашэнкі і рабіцца дысідэнтамі прыходзьце й паглядзіце, як мы жывем тут, у Баўгарыі. Тут няма таталітарызму, дыктатуры, не… тут ёсьць капіталізм, голад і заходняя дэмакратыя. Вы так марыце аб заходняй дэмакратыі. Прыязджайце й паглядзіце, як галадаюць баўгарскія пэнсіянэры. Прыяждайце й паглядзіце на моладзь Баўгарыі, на яе прыніжанае становішча. Прыяжджайце й паглядзіце на тысячы беспрацоўных і тады.. можа быць вы яшчэ задумаецеся, ці супраць вы Лукашэнкі.

Прыблізна ў гэты ж час грэцкая газэта “Сімэра” апублікавала аналітычны артыкул пра баўрагскі народ. Вытрымкі з гэтага артыкулу ўдала пасуюць у якасьці адказу абуранаму пралетарскаму пэнсіянэру з Баўгарыі. Лічым цікавым асьвятліць і для беларускіх чытачоў сапраўды цяжкую сытуацыю, у каторай знаходзіцца Баўгарскі народ: сітуацыю бязьдзейнасьць і няздольнасьці выказаць свой пратэст :
“Баўгары — самы бедны народ у Эўропе, гэта не сакрэт нават для іх саміх, але ці бачыце вы іх пратэст? Не, і ня можаце яго ўбачыць, бо яны ня могуць сабе гэтага дазволіць,— піша газэта “Сімэра”.[тут і далей вытрымкі прыводзяцца зь невялікімі скарачэньнямі]
Ня гледзячы на бедны стан народу, большасьць тавараў і паслугаў каштуе даражэй, чым у сярэднім па Эўропе.
Каб выжыць, баўгары павінны працаваць у жахлівых умовах, з масавымі парушэньнямі працоўных стандартнаў, яны не скардзяцца, бо баяцца перасьледу. Іх прафсаюзныя лідары, калі іх можн так назваць, знаходзяцца сярод чальцоў ураду, а не на плошчах у авангардах пратэсту — з-за адсутнасьці пратэсту.
І мы, як грамадзяне Грэцыі, звыклыя адстойваць свае правы, ня можам не запытаць: як гэта магчыма? Як пры такім узроўні жыцьця, пры такім нахабным стаўленьні, яны сядзяць ціха?
Адказ адзін — яны бедныя настоць, што кінуць працу і выйсьці на пратэст нават на адзін дзень стала бы фатальным для іх выжываньня. Тады яны ня змогуць аплочваць рахункі, набываць ежу. Яны настолькі бедныя, што йдуць на працу хворымі, яны хутчэй памруць на працы, чым зробяць перапынак, неабходны кожнаму жывому арганізму. 
Іх краіна, прамысловасьць была разграблена й распрададзена за капейкі. У Баўгарыя няма аніякіх рэальных замежных інвэстыцыяў. Усё прададзена замежнікам за бесцань альбо зьнішчана, каб не выпускаць тавары, каторыя маглі б канкураваць з замежнымі.
Урад Баўгарыі больш за ўсё грошаў інвэставаў у паліцыю, каторая складае 1% ал колькасьці насельніцтва. Аднак паліцыя не змагаецца са злачыннасьцю, яна сама карумпавана, і судовая ўлада таксама, не кажучы ўжо пра палітыкаў. Паліцыя застаецца гарантам бясьпекі карумпаванай эліты, таму нават робкія спробы пратэстаў і патрабаваньняў адказнасьці ўлады будуць разагнаныя…”
З улікам усяго вышэйсказанага, хацелася б адказаць сп. Пралятару_1917, а роўна і ягоным беларускім калегам з падобнымі поглядамі.
Шаноўны Пралятар_1917!

Канешне, пры выпадку мы заедзем да вас у Баўгарыю. Роўна як зганяем у Ірак, Аўганістан, Калумбію, Зімбабвэ й Судан… Але куды б нас не закінуў лёс, і як бы пагана ТАМ не было, мы не пагодзімся з узурпатарам Лукашэнкам і ягоным марыянеткавым уладным апаратам, бо ведаем, што НАШ НАРОД МОЖА І ПАВІНЕН ЖЫЦЬ ЛЕПШ, ЧЫМ ЗАРАЗ. А ПАРАЎНОЎВАЦЬ ТРЭБА З ЛЕПШЫМІ, А НЕ З ГОРШЫМІ.

Мы разумеем вашую настальгію па маладосьці, па падмеценых вуліцах і дзяўчынках з бантамі на першамайскіх мітынгах часоў генсека Тодара Жыўкава… Але камунізм — злачынная ідэалёгія, роўна як і нацызм, а на яе рахунку мільёны чалавечых жыцьцяў па ўсім сьвеце, узарваныя цэрквы, разрабаваныя гарады і вёскі, сем’і, высланыя ў Сібір ды Казахстан на сьмерць…ЗАБЫЦЬ ГЭТА? ПРАБАЧЫЦЬ?

На рахунку ж Лукашэнкі жыцьці знікнуўшых палітыкаў, спайваньне цэлай нацыі, утойваньне рэзультатаў Чарнобыльскай трагедыі, зламаныя жыцьці й адабранае здароўе мінулых і сучасных палітвязьняў, у рэшце рэшт кроў немаўлятаў, якія загінулі ў рэзультаце выкідышаў, калі іх маці пападалі ў аблавы спецназу падчас маўклівых акцыяў пратэсту гэтым летам… ЗАБЫЦЬ? ПРАБАЧЫЦЬ? НІКОЛІ!!!

Калі Лукашэнка лічыць сябе камуністам, то хай адказвае як за свае грахі, так і за грахі бальшавікоў у мінулым. І гэты дзень абавязкова настане!

Што тычыцца нас, то прынцыповымі момантамі нашай ідэалёгіі зьяўляюцца хрысьціянскія каштоўнасьці й беларускі патрыятызм. Уступленьне Беларусі ў Эўразьвяз і “продаж краіны капіталістам” прынцыповымі момантамі не зьяўляюцца.

* ліст прыйшоў на баўгарскай мове.
Ніжэй прыводзім ягоны арыгінальны тэкст. Беларускі пераклад рабіўся з дапамогаю гугла й не прэтэндуе на дакладнасьць. Калі вы разьбіраецеся ў баўгарскай мове й заўважылі недакладнасьці перакладу можаце пакінуць заўвагі ў камэнтарох. 🙂
Има ли наистина такава измет като вас???
Защо изобщо същесвуват такива като вас??? 
Преди да протестирате срещу батцка Лукашенко и да се правите на дисиденти елате и ни вижте как живеем ние тук в България. Тук няма тоталитаризъм, тук няма диктатура…тук има капитализъм, глад и западна демокрация.. тъй бленуваната от вас западна демокрация. Елате и вижте как гладуват българските пенсионери. Елате да видите младежта на България на какви унижения е подложена. Елате да видите хилядите безработни и тогава… може би ще се замислите дали да сте “против” Лукашенко.


 

Падзяліцца:

Каментары