Беларусы Літвы заклікаюць да адказнасьці кіраўніцтва горацкай калёніі

Беларусы Літвы заклікаюць да адказнасьці кіраўніцтва горацкай калёніі

Сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве накіравалі ліст кіраўніку горацкай калёніі, дзе ўтрымліваецца Зьміцер Дашкевіч, з мэтаю прыцягнуць увагу да сытуацыі, якая склалася вакол маладога чалавека.

Беларусы Літвы выказваюць у лісьце занепакоенасьць з нагоды таго, як абыходзяцца ў калёніі са Зьмітром Дашкевічам і заклікаюць кіраўніцтва турмы ставіцца да яго як да незаконна асуджанага.

“Зьміцер зьяўляецца несправядліва асуджаным палітычным вязьнем і менавіта гэтым заклікаем Вас кіравацца ў Вашых зносінах зь ім”, —.пішуць сябры ТБК у Літве.

Аўтары звароту зьвяртаюць увагу на тое, што за лёсам Зьмітра Дашкевіча сочыць ня толькі грамадзкасьць Беларусі, але й міжнародная супольнасьць.

У размове з Настаю Палажанкаю старшыня ТБК Хведар Нюнька (на фота) выказаў прызнаньне мужнасьці Зьмітра Дашкевіча і запэўніў, што сябры таварыства і надалей гатовы змагацца за яго і рабіць усё магчымае, каб палепшыць яго становішча.

Нагадаем, раней лісты кіраўніку горкаўскай калёніі з заклікам ставіцца да Зьмітра Дашкевіча як да несправядліва асуджанага пісалі дзеячы беларускай дыяспары ў ЗША, сярод іх: Янка і Надзея Запруднікі, Вітаўт Кіпель, Ганна Сурмач, Вячка Станкевіч і інш.

 

Заўтра, 30 жнiўня а 12 гадзіне ў Менску па адрэсе Кульман, 4 пройдзе надзвычайная прэс-канфэрэнцыя, на каторай будуць агучаны факты катаваньняў Зьмітра Дашкевіча, якія зьняволены лідэр МФ здолеў перадаць праз адвакавата 24 жніўня.

Падзяліцца:

Каментары