Беларусы праваджалі апладысмэнтамі цягнік да дыктатуры (фота)

14.07.2011:00:24
0
1 024
Сьвет
,
Беларусы праваджалі апладысмэнтамі цягнік да дыктатуры (фота)

Маладафронтаўцы разам з беларусамі Віленшчыны прынялі ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту на вакзале Вільні.

Удзельнікі акцыі сабраліся на пэроне вазкала падчас ад’езду цягніка Вільня-Менск. Беларусы суправаджалі апладысмэнтамі ад’езд цягніка, які накіроўваўся ў краіну апошняй дыктатуры Эўропы з старадаўняй сталіцы Вялікага княства Літоўскага.

Шэраг грамадзкіх актывістаў начале з маладафронтаўцамі выразілі такім чынам салідарнасьць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і заклікаюць беларусаў замежжа й неабыякавых грамадзянаў далучацца да акцыяў салідарнасьці.

Шасьцёра супрацоўнікаў аховы вакзала назіралі за беларусамі, якія напрацягу 15 хвілінаў хлопалі цягніку Вільня-Менск. Ахоўнікі, у адрозьненьне ад беларускіх калегаў з АМАП, не заміналі правядзеньню флэш-моба. Хутчэй наадварот — найбольш дасьведчаныя летувісы распавядалі мінакам пра сытуацыю ў Беларусі, акцыі апладысмэнтаў і беспадстаўныя затрыманьні. Некаторыя пасажыры цягніка хлопалі ў адказ, амаль усе — віталі ўдзельнікаў флэш-мобу ўсьмешкамі.

Нагадаем, па серадовым вечарам у Беларусі з пачатку лета распачаліся народныя гуляньні на галоўных плошчах з 19 да 19:30 ў знак пратэсту супраць улады Лукашэнка. Афіцыйныя ўлады рэжыму Лукашэнкі на першыя акцыі аніяк не рэагавалі, наступныя акцыі суправаджаліся затрыманьнямі.

Апошнім часам да акцыяў далучаюцца беларусы з замежжа. Яны зазвычай зьбіраюцца ды апладуюць каля амбасадаў Беларусі. Аднак сёньня ў Вільні акцыя адбылася на вакзале.

Фотаздымкі:

Акцыя салідарнасьці з беларусамі

Акцыя салідарнасьці з беларусамі

Акцыя салідарнасьці з беларусамі

Акцыя салідарнасьці з беларусамі

Падзяліцца:

Каментары