БЕЛАРУСЬКАЛІЙ НА МЯЖЫ БАНКРУЦТВА
|
На гэтым тыдні спыніліся фактычна ўсе руднікі салігорскага Беларуськалія. Па вэрсіі кіраўніцтва, у сувязі з пазапланавым рамонтам. Насамрэч жа, пасьля ўмяшальнцтва Лукашэнкі ў справы салігорскага калійнага камбінату й атакі дзяржаўных структураў на пасярэднікаў, праз якія Беларусь гандлявала калійнымі ўгнаеньнямі на зьнешніх рынках, сытуацыя на прадпрыемстве склалася катастрафічная.
Узровень продажу зкаціўся да нулявой адзнакі. Склады Белкалія забіты рудой і гатовай прадукцыяй. Салігарчане кажуць, што на час візыту Лукашэнкі ў горад, ад прадукцыі былі вызваленыя некалькі сховішчаў. Каб паказаць эфэктыўнасьць працы прадпрыемства прадукцыю перагружалі ў чыгуначныя вагоны.
Пры гэтым трэці, самы вялікі, руднік не працуе ўжо месяц. Прадпрыемства знаходзіцца на мяжы масавых звальненьняў. Беспрацоўе, якое пагражае усяму Салігорску, можа выклікаць стыхійныя акцыі пратэсту. З гэтае нагоды ў Салігорск нават была пераведзена рота спэцназу з Менску, супрацоўнікі якой ўжо зьявіліся на вуліцах шахцёрскага гораду.
[20 красавіка 2006]
Прэс-служба салігорскага Маладога фронту
|