Берасьцейскіх маладафронтаўцаў па чарзе затрымліваюць

03.07.2011:22:09
0
798
Навіны, Рэгіёны
Берасьцейскіх маладафронтаўцаў па чарзе затрымліваюць

Прадстаўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі ды міліцыі горада Брэста пільнуюць брэсцкіх актывістаў Сяргея Аляксеевіча ды Яўгена Скрабца. Каля дому Яўгена Скрабца прыпаркавана белая “Волга”, у якой, па ягонаму меркаванню, знаходзяцца чатыры прадстаўнікі КДБ, а таксама каля пад’езду пільнуюць чатыры супрацоўнікі міліцыі.

Актывісты з’яўляюцца адміністратарамі сустрэчы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” 3 ліпеня ў Брэсце.

Таксама напярэданні акцыі маўчання быў затрыманы і 29 чэрвеня асуджаны на 7 сутак Зміцер Шурхай, а 1 ліпеня былі затрыманы грамадскія аткывісты Артур Анісімаў ды Іван Стасюк.

“Сваю справу я ўжо зрабіў”, — паведаміў каардынатар берасьцейскай суполкі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” маладафронтавец Яўген Скрабец, — “а затрыманне ніякай карысці нікому не прынясе”.

Да Яўгена Скрабца ўжо прыязджалі супрацоўнікі міліцыі, якія быццам бы правяралі яго заяву па тэлефоне “102” аб тым, што быццам бы рыхтуецца правакацыя.

— Прыходзілі тры чалавекі, адзін з іх прадставіўся ўчастковым. Прапанавалі адкрыць дзверы, каб скласці заяву. Я сказаў, што дверы адчыняць не буду. Прапанаваў ім скласці заяву праз зачыненыя дзверы. З вакна бачна, што перыядычна мяняецца машына міліцыі — была легкавушка, зараз уазік. На мой погляд, гэта звычайная правакацыя, бо пры падобных абставінах былі затрыманыя мае сябры, па надуманых прычынах, таму я папрасіў іх праверыць – ці так гэта — ці правакатары, і яны пайшлі. Дэманстратыўна пагаварылі з кіроўцам машыны, машына ад’ехала, відавочна недзе стаіць, каб я яе не бачыў. І гэтыя тры міліцыянты пайшлі ў іншы бок ад мяне, больш да мяне не вярталіся.

Нагадаем, у Брэсце 1 ліпеня былі затрыманы дэмакратычныя актывісты Іван Стасюк і Артур Анісімаў. Паводле інфармацыі мясцовага праваабаронцы Рамана Кісляка, маці Стасюка аб затрыманні сына паведаміў яго знаёмы, які стаў відавочцам здарэння. Пасля таго як жанчына напісала ў міліцыю заяву аб гвалтоўным знікненні сына, ёй патэлефанавалі ўначы і паведамілі, што Стасюк знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста па абвінавачванні ў дробным хуліганстве. Там жа, па дадзеных праваабаронцы, знаходзіцца і Анісімаў, але ў чым вінавацяць яго — невядома.

http://new.racyja.com

Падзяліцца:

Каментары