Бяссмертны: Балюча глядзець, як група бескультурных людзей здзекуецца над краінай і народам

Бяссмертны: Балюча глядзець, як група бескультурных людзей здзекуецца над краінай і народам

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны кажа, што яму балюча глядзець, як група безкультурных людзей здзекуецца над Беларуссю.

Такое меркаванне ён выказаў карэспандэнту сайта “Товарищ.online”.
Нагадаем, што Раман Бяссмертны стаў лаўрэатам прэміі “Люблю Беларусь” у намінацыі “Pro-Belarus”. Цырымонію ўручэння прэміі правялі 14 лютага актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту”.
“Мне прыемная такая высокая ацэнка маёй сціплай працы ў частцы адстойвання правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”, — сказаў экс-амбасадар Украіны ў Беларусі.

Раман Бяссмертны кажа, што для яго сталі “велізарным адкрыццём вялікая культура і вялікі народ Беларусі”.

“Мне вельмі балюча глядзець, як група бескультурных людзей здзекуюцца над вялікай краінай і народам. Я ўвесь час перасцерагаю ўкраінскую ўладу і палітыкаў ад магчымага запазычання такога рэжыму”, — падкрэсліў ён.

Украінскі палітык перакананы, што ўсё зменіцца: “лукашэнкаўскі рэжым упадзе, краіна адродзіцца, народ будзе квітнець”. Ён падзякаваў арганізатарам прэміі і сказаў: “Трымайцеся! Жыве Беларусь!”

Крыніца: http://belaruspartizan.org

МФ-Даведка:
Раман Бяссмертны— ляўрэат прэміі “Люблю Беларусь 2012”, чалавек, каторы не пабаяўся публічна агучваць праўду, разумеючы магчымыя наступствы для ўласнай кар’еры… Падрабязьней »

Падзяліцца:

Каментары