Java-кнігі для далькажыкаў


На сайце Маладога Фронта будуць зьяўляцца Java-кнігі, каторыя можна спампаваць сабе на мабільны тэлефон, каб у любым месцы чытаць беларускамоўную літаратуру.

Зробленыя ява-кнігі ад Гомельскай філіі Маладога фронту маюць прыгожы й зручны для чытаньня інтэрфейс.

 

П.Севярынец, Н.Палажанка — Маладафронтаўцы, 2009 г.

Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушаннях (расейск.)
Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (расейск.)

Ян Баршчэўскі “Душа ў сваім целе”
Ян Баршчэўскі “Драўляны дзядок і кабета Інсекта”
Ян Баршчэўскі “Польскамоўныя вершы”
Ян Баршчэўскі “Балады”

 

 

Аповесьць пра Ўсяслава Полацкага
Энэіда навыварат
Летапіс Вялікіх князёў Літоўскіх
Пахвала вялікаму князю Вітаўту
Песьня аб паходзе Ігаравым
Жыціе Эўфрасіньні Полацкай

 

Алесь Аркуш-паэма і вершы
Алесь Аркуш — Выбраныя вершы
Міхаіл Анемпадыстаў-вершы
Уладзімер Арлоў-ВЫБРАНАЕ
Уладзімер Арлоў — Апавяданьні
Максім Багдановіч — вершы 1908-1909
Багдановіч — рамансы, санэты, вершы
Францішак Багушэвіч — апавяданні і паэма
Багушэвіч — Дудка беларуская
Багушэвіч — вершы
Рыгор Барадулін — Вершы
Данута-Бічэль Загнетава — Вершы
“Дневник источника”
Паўлюк Багрым — Вершы
Раіса Баравікова — Вершы
Славамір Адамовіч — Вершы

“Ідэя стварэньня беларускамоўнай java-бібліятэкі зьявілася пасьля таго, як аднойчы ў вечары я хацеў спампаваць сабе ў далькажнік вершы Я.Купалы. У інтэрнэце я знайшоў толькі рускамоўныя пераклады Купалаўскіх вершаў,” — апавядае Сяржук Саладухін.

“Амаль 4 гадзіны я вучыўся рабіць больш-меньш якасныя java-кнігі каб зрабіць некалькі беларускіх твораў . Потым і з’явілася думка зрабіць беларускамоўную біліятэку ў інтэрнэце каб усе ахвочыя маглі спампаваць у свой далькажнік улюбёныя творы родных пісьменнікаў.

Я вельмі ўдзячны сябрам з Менскага ды Гомельскага МФ за падтрымку ідэі. Апроч твораў беларускіх класікаў мы плянуем стварыць раздзел юрыдычнай літаратуры й кнігі сучасных аўтараў, нават тых, чые кнігі не знайсьці ў крамах.

Спадзяюся, што гэтая справа пойдзе вам на карысьць і жадаю прыемнага прагляду! ”

 

Маладафронтаўцы маюць намер працягваць стварэньне java-кнігаў для далькажыкаў. Шукаем для гэтага новыя магчымасьці й валянтэраў.

Глядзіце таксама:
[ Бібліятэка маладафронтаўца ]
[ Лірыка ]

 

Падзяліцца:
Каментары