Рыцар Свабоды (Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, 1888-1942)


Прадмова
Біяграфічная даведка
За і супраць
Падпольны фронт
Ці была “незалежніцкая маналітная група”?
Гадлеўскі і Родзька
Каардынацыйны цэнтар
Рэпрэсіі акупантаў
Палітычнае забойства
Вэрсіі
Прадмова

Асоба ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага часта трапляе пад увагу беларускіх дасьледчыкаў. У розных публікацыях адзначаецца ягоная роля як палітыка і сьвятара ў часы Беларускай Народнай Рэспублікі, у міжваенным заходнебеларускім нацыянальным і рэлігійным руху, згадваюцца высілкі Гадлеўскага ў справе арганізацыі беларускага школьніцтва ў часы нямецкай акупацыі, ягоная публіцыстыка і пераклады. Аднак дагэтуль абыходзіцца (альбо нават і ігнаруецца) ўдзел Вінцэнта Гадлеўскага ў беларускім нацыянальным антынацыскім Супраціве ў 1941-42 гг. Напрыклад, у біяграме Гадлеўскага, зьмешчанай у кнізе Лявона Юрэвіча “Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі” (Менск, Беларускі Гістарычны Агляд, 2001) няма нават згадкі пра дачыненьне В. Гадлеўскага да Супраціву. Як, дарэчы, і ў ягонай біяграме ў кнізе “Успаміны” Анэлі Катковіч і Вэранікі Катковіч-Клентак (Беласток, Беларускае Гістарычнае Таварыства, 1999) ды шмат у якіх іншых публікацыях. Леанід Лыч у сваім артыкуле “Беларускі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі” (Голас Радзімы, 2000, 23 лютага) ня толькі нічога ня піша пра яго палітычную дзейнасьць падчас вайны, але нават і пра даваенны “Беларускі фронт”.

Асабліва вызначыўся ў справе замоўчваньня ролі В. Гадлеўскага ў беларускім нацыянальным антынацыскім Супраціве гісторык з Варшавы Юры Туронак — аўтар публікацый і манаграфій, у якіх вельмі станоўча асьвятляеццадзейнасьць у часы другой сусьветнай вайны Арганізацыі (Партыі) Беларускіх Нацыяналістаў (АБН) і аднаго зь яе лідэраў Вацлава Іваноўскага. На думку Туронка, толькі АБН была паўнавартаснай беларускай кансьпірацыйнай арганізацыяй, ён згаджаецца з савецкімі гісторыкамі, што іншая нелегальная арганізацыя — Беларуская Незалежніцкая Партыя (БНП) была створаная пры ўдзеле абвэру (Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993, б. 232).Удзел жа В. Гадлеўскага ў Супраціве Туронак наогул адмаўляе.

У рэцэнзіі на нашу кнігу “Вяртаньне БНП” (Ёрш С. ВяртаньнеБНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архіў НайноўшайГісторыі. Слонім-Менск, 1998) Туронак фактычна зьдзекуецца з сьв. пам. Вінцэнта Гадлеўскага, калі піша, што ён “парадаксальна загінуў як нежаданы саюзьнік [немцаў]”. Акрамя таго, гісторык зьдзіўляе сваёй бездапаможнасьцю, калі піша, што ў менскім архіве сярод матэрыялаў, “якія тычыліся ваенных лёсаў Гадлеўскага… не было дакумэнтаў аб заснаваньні ім БНП”. Альбо, спасылаючыся на тое, што блізкія супрацоўнікі Гадлеўскага Анэля Катковічі Язэп Найдзюк нічога ня чулі ад яго пра “супрацьнямецкую падпольную дзейнасьць”, Туронак робіць выснову: “магчыма таму, што [Гадлеўскі] нічога ня ведаў пра такую дзейнасьць” (Туронак Ю. Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы // Беларускі Гістарычны Агляд, Том 6, Сшыткі 1-2 (10-11), 1999, сьнежань).
Вядома, што Вінцэнт Гадлеўскі быў дасьведчаным кансьпіратарам (яшчэ ў 1920-х гадах гэта адзначала польская тайная паліцыя. Гл.: Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя. Менск-Мюнхэн: “Беларускі кнігазбор”, 1999, б. 623), таму ня мог трымаць нейкія падпольныядакумэнты ў сваім архіве, альбо згадваць пра кансьпірацыйную дзейнасьць у перапісцы. Тым ня менш, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь усёж ёсьць дакумэнты (рэляцыі савецкай агентуры ў Маскву), якія сьцьвярджаюць, што Гадлеўскі меў дачыненьне да БНП — напэўна, Ю. Туронак зь імі не знаёмы. Займаючыся падпольнай дзейнасьцю, зусім не абавязкова (іншы раз гэта і небясьпечна) падключаць да яе сваіх супрацоўнікаў на працы, няхай і самых давераных. Зрэшты, чаму сп. Туронак так упэўнены, што Найдзюк і Катковіч яму расказалі альбо напісалі ў лістах усё, што ведалі пра таго ж Гадлеўскага? Некаторыя вэтэраны нацыянальнага руху, па розных прычынах, маўчаць аж да самай сьмерці…

Ведаючы, што ў многіх эміграцыйных публікацыях пра В. Гадлеўскага згадваецца яго дачыненьне да Супраціву, Туронак спыняецца толькі на адной зь іх, астатнія, нібыта, не заўважыўшы. Ён бярэ пад сумніў праўдзівасьць артыкула “Кс. Вінцэнты Гадлеўскі — аснавапаложнік беларускага рэзістансу”,надрукаваны ў газэце “Беларускія Навіны” (Парыж, 1945, №1, 25 сьнежня). Нібыта Міколу Абрамчыку і ягонай групе бээнэраўцаў быў патрэбны “вобраз героя беларускага нацыянальнага руху супраціву, чыстага ад падазрэньняў у супрацоўніцтве зь немцамі”. Праўда, у далейшым не было відаць, каб Рада БНР актыўна выкарыстоўвала ў сваіх мэтах імя Гадлеўскага. Але якой каньюнктурай абумоўленыя ўспаміны Юрыя Сабалеўскага, сябры Беларускай Цэнтральнай Рады, які ў “Незалежнай Беларусі” (Лянгэнфэльд, 1953, №1, студзень) пісаў, як увосені 1942-га Гадлеўскі праводзіў нелегальныя сходы і арганізацыйныя канфэрэнцыі беларускага кансьпірацыйнага цэнтру? Альбо ўспаміны А. Пякарскага, якія друкавала “Бацькаўшчына” (Мюнхэн, 1952, №51-52, 25 сьнежня)? Альбо ўспаміны Яўхіма Кіпеля (Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998, бб. 214-216)? Можна згадаць яшчэ ўспаміны Г. Нямігі (Гіпаліта Паланевіча) “Беларускае школьніцтва пад нямецкай акупацыяй Беларусі ў вайну 1941-1944 гг.” (Запісы БІНіМ (Нью-Ёрк), 1989, № 19, б.. 108), сьведчаньне Алеся Грыцука (Bialoruskie Zeszyty Historyczne, 1999, № 11) ды інш. Няўжоўсе гэтыя людзі пісалі пра дачыненьне В. Гадлеўскага да Супраціву зь нейкіх каньюнктурных меркаваньняў? Ці можа ўсе яны памыляліся, былі ўведзеныя кімсьці ў зман?

“Створаны на эміграцыі і пашыраны Яршом на бацькаўшчыне мітпра Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўленьня несумяшчальны з тагачаснай яго палітычнай пазыцыяй і дзейнасьцю”, — піша Туронак. Ён заклікае лічыць выдумкай і англа-амэрыканскую
арыентацыю Гадлеўскага, хоць пра гэта сьведчаць нават многія савецкія крыніцы. Як, напэўна, ведама сп. Туронку, варункі і законы падпольнай працы прымушаюць людзей маскіраваць свае сапраўдныя погляды і думкі, што і рабіў больш году ў Беларусі пад нямецкай акупацыяй В.. Гадлеўскі. Што рабілі і іншыя людзі, напрыклад, Вацлаў Іваноўскі, пра якога напісаў кніжку Туронак, і які працаваў бурмістрам Менску. Альбо Ян Станкевіч, арганізатар АБН, які, напэўна, у сваёй легальнай дзейнасьці не дэманстраваў сваю прыналежнасьць да падпольля.

Ня толькі неабходнасьць абвяржэньня падобных недарэчных сьцьверджаньняў, а таксама жаданьне аўтара зьняць многія пытаньні, што датычаць дзейнасьці ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, як ідэоляга і арганізатара беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву, сталі прычынай зьяўленьня гэтай кніжкі. Намаганьнямі беларускіх патрыётаў, каталіцкіх колаў у бліжэйшы час можа распачацца працэс бэатыфікацыі айца Вінцэнта Гадлеўскага.

Біяграфічная даведка

ГАДЛЕЎСКІ Вінцэнт [Вікенцій Іванавіч; 16.11 (паводле іншых зьвестак 16.12).1888, мяст. Поразава (паводле іншых зьвестак в. Шурычы) Ваўкавыскага пав.Гарадзенскай губ., цяпер Сьвіслацкі р-н Гарадзенскай вобл. — 24.12.1942, Трасьцянец пад Менскам], рыма-каталіцкі сьвятар, публіцыст, перакладчык, выдавец,пэдагог. У 1912 скончыў Віленскую каталіцкую духоўную сэмінарыю, у 1916 — Мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Петраградзе. Пасьвечаны ў сьвятары 3.6.1914. Служыў вікарыем пры катэдральным саборы ў Менску. Удзельнік 1-га Ўсебеларускага зьезду 1917. У 1918 уваходзіў у склад Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Рэдагаваў газ. “Krynica” (Менск, 1918). Выкладаў у Нясьвіжскай беларускай сэмінарыі. З 1924 пробашч у мяст. Жодзішкі на Віленшчыне (цяпер Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл.). За актыўную нацыянальна-палітычную дзейнасьць арыштоўваўся польскімі ўладамі 25.6.1925 (зьняволены ў віленскай турме Лукішкі), 30.9.1925. 1.3.1926 асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі (зьняволеньне заменена штрафам). Арыштаваны ў сакавіку 1927; асуджаны на 2 гады зьняволеньня, якія адбыў у Макатоўскай турме ў Варшаве. З 1929 жыў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. Пераклаў на беларускую мову Новы Запавет (выдадзены ў Вільні, 1939). У 1936 выйшаўз БХД, да верасьня 1939 выдаваў газэту “Беларускі фронт”, у якой выступаў як публіцыст, рыхтаваў стварэньне незалежніцкай партыі. З пачаткам 2-й сусьветнай вайны пераехаў у Коўну, у 1940 — у Варшаву, дзе арганізаваў паўлегальны “Беларускі Нацыянальны Фронт”, як прыкрыцьцё падпольных структураў. Заснавальнік Беларускай Незалежніцкай Партыі. У чэрвені 1941 увайшоў у склад створанага ў Бэрліне Беларускага нацыянальнага цэнтру. Зь верасьня 1941 у Менску; галоўны школьны інспэктар пры Генэральным камісарыяце Беларусі, сябра Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Ініцыяваў стварэньне падпольнай арганізацыі “Беларускі Цэнтральны Фронт”, якой кіраваў. Спрабаваў заснаваць кіруючы цэнтар Беларускага Рэзыстансу. Арыштаваны СД у Менску 24.12.1942 і ў той жа дзень расстраляны ў Трасьцянцы.

Паводле энцыкляпэдычнага даведніка “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991” (укладальнік — Леанід Маракоў). Т 1. Менск, 2002, бб. 221-223.

За і супраць

Дыскусіі наконт удзелу Вінцэнта Гадлеўскага ў беларускім нацыянальным антынацыскім руху Супраціву былі распачатыя ня Ю. Туронкам, а беларускімі эмігрантамі ў пачатку 1960-х гадоў. Каталізатарам гэтых дыскусіяўстаўся нарыс гісторыка Вацлава Пануцэвіча “Кс. Вінцэсь Гадлеўскі. Дзяржаўны Муж і Правадыр Народу” ў часопісе “Беларуская царква” (Чыкага, 1965, №28).Пануцэвіч, спасылаючыся пераважна на ўспаміны людзей (у тым ліку і на свае ўласныя), сьцьвярджае, што Беларуская Незалежніцкая Партыя была закладзеная Гадлеўскім яшчэ ўвосень 1939-га ў Вільні, пад летувіскай акупацыяй. У 1940-41 гг. БНП арганізоўвалася ў Польшчы і Нямеччыне, а пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны перанесла сваю дзейнасьць на Беларусь. Пануцэвіч піша,што менавіта Гадлеўскі быў правадыром БНП, а Ўсевалад Родзька, як і Ян Станкевіч, былі ягонымі памочнікамі.

У адказ, у газэце “Беларускі голас” (Таронта) зьяўляецца артыкул пад крыптанімам “Я. В-жан” “Ці правадыр нацыяналістаў?”. Аўтарам гэтага артыкуламог быць вядомы беларускі вайсковец, у час вайны сябра БНП і супрацоўнікабвэра Юрка Вежан (ён друкаваўся яшчэ ў час вайны: Вежан Ю. Пасьмертны ўспамін (сьв. п. Янка Шабановіч) // Bielaruski holas (Вільня), 1943, №4).

“Аўтар нарысу, аднак, пабудаваў сваю працу аб Гадлеўскім не на аснове некіх рэчаістых довадаў, але на электычным мантаваньні розных погаласак, здагадак і ўпрост аўтаравых фантазыяў, — піша ён. — …В.Пануцэвіч фантазыруе, калі цьвердзіць, што “Незалежніцкая Партыя” была зарганізаваная яшчэ перад вайной у Вільні і што яе аснавальнікам быў кс. Гадлеўскі. Называньне сябе “групай незалежнікаў” яшчэ не абазначае, што гэта было ўжо стварэньне партыі. Кожная група беларусаў, як хадэкі, грамадаўцы і іншыя называлі сваю групу незалежніцкай. Беларуская Незалежніцкая Партыя, як узапраўдны партыйны твор, была ачольваная Родзькам… Лідэрам Незалежніцкай Партыі Гадлеўскі ў гэты час ня быў і ня меў каля сябе некай “партыйнай групы” (Беларускі голас, 1965, № 132, лістапад).

У той жа газэце супраць вэрсіі В. Пануцэвіча выступае сябра БНП “Ярыла”:

“Правадыром быў маёр Родзька

Як актыўны сябра БНП у Менску і Вільні, мушу заявіць перад нашым грамадзтвам і гісторыяй, што ані Кіраўнік Родзька, ані іншыя сябры Цэнтральнага Камітэту БНП, ня ўважалі шаноўнага а. В. Гадлеўскага за закладчыка гэтай партыі, ані за ейнага кіраўніка. Навогул, нават сяброўства а. Гадлеўскага ў гэтай партыі ёсьць сумніўным. Таму пісаніна Пануцэвіча ў ягонай “Беларускай Царкве” ёсьць звычайнай брэдняй, як і іншыя падобныя інфармацыі”. (Беларускі голас, 1965, №133, сьнежань).

У далейшым газэта “Беларускі голас” яшчэ неаднойчы вярталася да гэтай тэмы, праўда, не дадаючы ніякіх новых фактаў.

Вернемся, аднак, у першыя пасьляваенныя гады. Упершыню пра Гадлеўскага, як заснавальніка Беларускага Рэзыстансу, напісала газэта “Беларускія навіны” 25 сьнежня 1945 году. Аўтарам артыкула, праўдападобна, быў будучы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Мікола Абрамчык. Ён піша: “[Гадлеўскі] прыйшоў да выснаўку ў неабходнасьці кансьпіратыўнае арганізацыі для барацьбы зь [нямецкім] акупантам. Дзеля гэтага Ён склікае ў верасьні 1941 г. нелегальны зьезд выдатнейшых беларускіх палітычныхдзеячоў, якім Ён запрапанаваў ужо разроблены шырака праект праграмы кансьпіратыўнай працы… У многіх пунктах Беларусі паўсталі закансьпіраваныя асяродкі, лучнікам для якіх быў Гадлеўскі… Сваім жыцьцём Ён прыкрыў усе сьляды і ніткі кансьпіратыўнай арганізацыі. Кінутая Ім ідэя — заснаваная Ім БНП (Беларуская Народніцкая Партыя) — разгортывала сваю працу ад Смаленску аж да Бэрліну, і акупанты ня выкрылі яе кіраўнікоў, аж да свайго собскага скананьня”. Варта зазначыць, што, магчыма,напачатку меркавалася назваць Беларускую Незалежніцкую Партыю “Народніцкай”.

Юры Туронак бярэ пад сумнеўрэальнасьць прыведзеных у артыкуле фактаў. Ён лічыць, што задачай артыкула было стварэньне вобраза “героя беларускага нацыянальнага руху супраціву, чыстага ад падазрэньняў у супрацоўніцтве зь немцамі”. І гэты вобраз быў “вельмі патрэбны групоўцы Міколы Абрамчыка ў яе палітычнай гульні з акупацыйнымі ўладамі заходніх саюзьнікаў у Нямеччыне” (Беларускі Гістарычны Агляд, Том 6, Сшыткі 1-2 (10-11), 1999).

Але Туронак памыляецца, калі сьцьвярджае, што толькі “Беларускія навіны” стваралі з Гадлеўскага “вобраз героя супраціву”. Насамрэч, такіх публікацый было шмат і яны будуць разгледжаны ў разьдзеле “Падпольны Фронт”.

Пра кіраўнічыя пазыцыі Вінцэнта Гадлеўскага ў БНП сьведчыць шэраг савецкіх крыніцаў. Напрыклад, у кнізе “Война в тылу врага. О некоторых проблемах истории советского партизанского движения вгоды Великой Отечественной войны” (Масква, Палітвыдат, 1974) чытаем: “Нацыяналісты… спрабавалі ўзьдзейнічаць на беларускі народ у завуаліраванай форме. З гэтай мэтай яны стварылі “Беларускую незалежніцкую партыю” (БНП)… Узначалілі яе “ідэоляг” беларускіх нацыяналістаў Гадлеўскі… Родзька, Сянкевіч, Гінько ды іншыя” (б. 429).

У справаздачы савецкай партызанскай разьведкі ад 1943 году праБНП паведамляецца: “У другой палове 1942 году ў Беларусі ўзьнікла т. зв. “Беларуская незалежніцкая партыя”. Цэнтар гэтай палітычнай арганізацыі знаходзіцца ў Менску. Актыўнымі дзеячамі… БНП зьяўляюцца: ксёндз Гадлеўскі…, яго правая рука Аляхновіч… — кіраўнік Віленскага камітэту БНП. Акрамя таго, у склад кіраўніцтва БНП уваходзяць: Родзька Аляксандар [трэба — Ўсевалад]… Сянкевіч Аляксандар [трэба — Аляксей]… і Караленка” (НАРБ, ф.4, в.33а, спр. 524, арк. 184-185).

Пра тое, што Беларускую Незалежніцкую Партыю ачольваў Вінцэнт Гадлеўскі, пісаў Канстанцін Дамарад (Доморад К. Партийное подполье и партизанское движение в Минской области. 1941-1944. Менск, 1992, б. 287).

Пра дачыненьне Вінцэнта Гадлеўскага да БНП сьведчыць і той факт, што ў № 2 “Бюлетэню БНП” быў зьмешчаны пад крыптанімам “с.” ягоны артыкул “Апошнія гады” (падрабязны аналіз гэтага факту будзе ніжэй).

Пра дачыненьне Гадлеўскага да заснаваньня БНП сьведчыць сябра ЦК гэтайпартыі Барыс Рагуля. Ва ўспамінах “Наваградзкі эскадрон” (Юрэвіч Л. Жыцьцё пад агнём. Менск, 1999; Упершыню ўспаміны былі надрукаваныя ў эміграцыйным часопісе “Наперад”, № 24-26, 1953 г. Адным з аўтараў артыкула, падпісанага “Рагулявец”, быў Б. Рагуля) ён піша пра заснаваньне 7 ліпеня 1942 г. Беларускай Незалежніцкай Партыі, “нелегальнай антыбальшавіцкай і антынямецкай арганізацыі” ды зазначае, што яе арганізатар Ус. Родзька “дзейнічаў у паразуменьні з кс. Гадлеўскім і М.

Абрамчыкам” (б. 163).

Сябра БНП Янка Жамойцін успамінаў, як Б. Рагуля ў канцы 1942-га пры

Такім чынам, маем супрацьлеглыя думкі і сьведчаньні, што да дачыненьня Вінцэнта Гадлеўскага да БНП. Многія пытаньні маглі быць зьнятыя пасьля апублікаваньня

паказаньняў у турме савецкай дзяржбясьпекі Ўсевалада Родзькі, на што пакуль
спадзявацца не прыходзіцца.маў яго ў яесябры і “растлумачыў, што Беларускую незалежніцкую партыю заснаваў рымска-каталіцкі сьвятар Вінцук Гадлеўскі, якога нядаўна за яго незалежніцкія імкненьні замардавал

Падпольны фронті немцы” (Жамойцін Я. З перажытага // Лёс аднаго пакаленьня. Беласток, 1996, б. 84).

Некаторыя крыніцы сьведчаць пра тое, што Вінцэнт Гадлеўскі падчас нямецкай акупацыі кіраваў падпольнай арганізацыяй “Беларускі Народны Фронт” (БНФ). Упершыню пра гэтую арганізацыю напісаў у красавіку 1946-га ў эміграцыйным часопісе “Ruch” (“Рух”) Станіслаў Станкевіч. Па ягонай вэрсіі, “Кс. В. Гадлеўскі, Генэральны Школьны Інспэктар Беларусі, потым расстраляны нямецкім Гэстапо, быў закладчыкам і правадыром “Беларускага Народнага Фронту” — вельмі пашыранай супроцьнямецкай нелегальнай арганізацыі. Гэтая арганізацыя аб’ядноўвала вялікі круг беларускай інтэлігэнцыі, і шляхам вуснае прапаганды выясьняла ўсю шкоднасьць нямецкае палітыкі. Яна інсьпіравала ўсе выступленьні беларускіх легальных дзейнікаў у абароне беларускага народу. Гэтак, напрыклад, зь яе ініцыятывы на зьезьдзе кіраўнікоў Беларускай Народнай Самапомачы ў Менску 21.8.1943 (насамрэч, гэтая падзея адбылася ў сакавіку 1943 году — С. Ё.) неспадзявана для немцаў і пастаўленага імі шэфа гэтае арганізацыі было зложана дамаганьне злучэньня ўсіх беларускіх этнаграфічных земляў і прызнаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі” (Каранеўскі Я. [Станіслаў Станкевіч] Пад гнётам нямецкага фашызму // “Ruch” (у мэтах кансьпірацыі месцам выданьня пададзена “Італія”, насамрэч — Зах. Нямеччына), 1946, № 1, красавік).

Пацьвярджае гэтую інфармацыю і Гіпаліт Паланевіч, які падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Менску: “Кс. В. Гадлеўскі адначасна із школьнай дзейнасьцю, а часта й пры ейнай дапамозе, вёў арганізацыйную працуў нелегальнай беларускай нацыянальнай антыфашысцкай і антыкамуністычнай арганізацыі “Беларускі Народны Фронт” (Няміга Г. [Гіпаліт Паланевіч].Беларускае школьніцтва пад нямецкай акупацыяй Беларусі ў вайну 1941-1944 гг. // Запісы БІНіМ (Нью-Ёрк), 1989, №19, б. 108).

Усевалад Родзька ў сваіх паказаньнях у турме дзяржбясьпекі (на сёньняшні дзень апублікаваныя толькі ўрыўкі зь іх) згадвае, што падчас нямецкай акупацыі акрамя Беларускай Незалежніцкай Партыі і Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў яшчэ існаваў Беларускі Цэнтральны Фронт на чале з Вінцэнтам Гадлеўскім (Соловьев А. Белорусская центральная рада: создание, деятельность, крах. Менск, 1995, б. 91).

Спынімся таксама на артыкуле А. Пякарскага “Сумная гадавіна (Да дзесятай гадавіны арышту й расстрэлу ксяндза Вінцэнтага Гадлеўскага)”, надрукаванага ў газэце “Бацькаўшчына” 25 сьнежня 1952 году. Пякарскі піша: “Дзякуючы свайму становішчу, ён (Гадлеўскі — С. Ё.) меў беспасярэдні кантакт зь беларускай школьнай моладзьдзю й настаўнікамі, што былопатрэбным для зарганізаваньня беларускага руху супраціву. Такія [с]еткі супраціву ўзрасталі й множыліся. Увапошнія месяцы свайго жыцьця ксёндз Гадлеўскі… поўнасьцю аддаецца тады тайнай дзейнасьці сярод беларускіх патрыётаў, раскрываючы перад імізлачынныя антынародныя мэты гітлераўскага акупанта й пераконваючы абнеабходнасьці быць стойкімі й непахіснымі ў змаганьні. Ён у прыватных гутарках і нарадах зь беларусамі стараўся ўзмацняць іхны патрыятызм і пераконваць аб неабходнасьці самаабароны перад нямецкім вынішчэньнем. Гэтая ягоная нацыянальна-патрыятычная дзейнасьць гарманічна вязалася здзейнасьцю рэлігійнай”.

Адным з кіраўнікоў нацыянальнага антынацыскага падпольля называе Гадлеўскага П. Рагач у сваім “Кароткім аглядзе гісторыі Беларусі” (Кліўленд-Нью-Ёрк-Талін, 1990, б. 86).

Яшчэ адно сьведчаньне пакінуў Яўхім Кіпель: “Ксёндз Гадлеўскі і надалейтрымаў свае палітычныя кантакты і ці раз выказваў свае незалежніцкія погляды: ён верыў, што Беларусь зможа стаць незалежнай. Тым болей, што Гадлеўскі знаходзіў нямала аднадумцаў сярод тагачаснае беларускае інтэлігенцыі. Групы перакананых беларускіх незалежнікаў пэрыядычна зьбіралісято на кватэрах, то ў пасьляпрацоўныя гадзіны ў канцылярыях, то ў школьныхпамешканьнях ды дыскутавалі магчымыя крокі дзеля здабыцьця ўсё большае свабоды дзеяньняў, выступленьняў у друку з дамаганьнямі большае палітычнае самастойнасьці… Думаю, зборкі нацыянальнага актыву (незалежніцкая плынь) у Менску пачаліся з ініцыятывы менавіта айца Гадлеўскага” (Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998, бб. 214-216).

Некаторыя эміграцыйныя аўтары, асабліва на старонках таронцкага “Беларускага голасу”, скэптычна ставіліся да факту існаваньня падпольнай арганізацыі, якой кіраваў Гадлеўскі. Напрыклад, гісторык Юрка Стасевіч пісаў: “Пушчаныя каталіцкімі дзеячамі на эміграцыі пагалоскі, што існаваланекая патайная арганізацыя, ачольваная кс. Гадлеўскім, ня маюць ніякіх падставаў”. (Стасевіч Ю. “Нацы”, калябаранцтва і супраца з гітляроўскімі акупантамі // Беларускі голас, 1982, №302, ліпень). У іншым матэрыялеСтасевіч адзначаў: “Пытаньне існаваньня незалежніцкай групы ксяндза Гадлеўскага не выясьнена. Довадаў існаваньня такой групы няма. Спробы кантактаў Грамады зь ім для супрацы проціў Немцаў засталіся бяз выніку. Выцягваць ўнёскі, што група існавала, бо ён арыштаваны і расстраляны, безпадстаўныя. Немцы ведалі яго як вялікага беларускага нацыяналіста, а значыць патэнцыяльнага ворага, а да таго каталіцкага ксяндза. Гэтага было даволі, узяўшы яшчэ пад увагу ягоную дэманстрацыйную адстаўку-пратэст, з становішча Інспэктара Беларускіх школаў. Ня трэба забыць, што расстраляна і такога непалітыка, як Экзарха Вуніяцкай Царквы — Неманцэвіча і іншых. Можна найвышэй дапушчаць, што існавала некая маленькая каталіцка-ксяндзоўская рэлігійная групка, ходаўшаяся аб рэлігійныя справы, чаго даволі было, каб іх перастрэльвана” (Стасевіч Ю. Палітычныя групоўкі на Беларусі [19]41-45 гадоў // Беларускі голас, 1975, № 237, кастрычнік).

У рэцэнзіі на кнігу гісторыка Івана Любачкі пра Беларусь (Bielorussia under Soviet Rule, 1917-1957; Ivan S. Lubachko, 1972 by University Press of Kentacky) у часопісе“Litva” таксама паўстала пытаньне пра нелегальную арганізацыю Гадлеўскага: “Што датычыць “Беларускага Народнага Фронту”, твору кс. Вінцэнта Гадлеўскага, то Любачка адно паўтарае нябыліцы Вакара.У часе Другой [сусьветнай] вайны В. Гадлеўскі стараўся стварыць адно беларускую арыентацыю не на гітлероўскую Нямеччыну, алена альянтаў Амэрыкі. Гэта і прывяло яго да трагэдыі: нямецкага арышту і ягонай ліквідацыі” (Litva (Чыкага), 1973, №5, студзень-сакавік,б. 295).

Вацлаў Пануцэвіч у сваім дасьледаваньні “Кс. Вінцэсь Гадлеўскі. Дзяржаўны Муж і Правадыр Народу” ня згадвае пра існаваньне ў 1941-42 гг. падпольнага Фронту Гадлеўскага, бо, верагодна, нічога пра яго ня ведаў. Ён піша толькі пра кіраўніцтва ім БНП, падаючы дзейнасьць і ролю В. Гадлеўскага ў Супраціве спрошчана.

Насамрэч, выглядае так, што падчас нямецкай акупацыі сапраўды існавала падпольная арганізацыя “Беларускі Народны (альбо Цэнтральны) Фронт” падкіраўніцтвам Вінцэнта Гадлеўскага. Аднак яна была больш падобная на рух, ня мела строгай арганізацыйнай структуры, прынамсі, нам пра яе невядома.Уваходзіла ў яе інтэлігэнцыя, пераважна настаўніцкая. Не стварыла гэтаяарганізацыя і сваёй дакумэнтацыі, друкаванай прадукцыі, бо выкарыстоўвала вусную антынямецкую прапаганду. Другім накірункам дзейнасьці БНФ Гадлеўскага было кантраляваньне легальных беларускіх арганізацый. Іх выкарыстоўвалі дзеля патрабаваньня ад акупацыйнай улады саступак у справе аднаўленьня б

Беларускі Народны (Цэнтральны) Фронт быў нелегальным варыянтам патрыятычнай паўлегальнай арганізацыі “Беларускі Нацыянальны Фронт”, якую В. Гадлеўскі імкнуўся стварыць яшчэ ў сярэдзіне 1930-х гадоў у Вільні, а заснаваў у 1940 г. у акупаванай немцамі Варшаве. Вядомы “Ideolohicny statut Bielaruskaha Nacyjanalnaha Frontu”, напісаны Гадлеўскім, распаўсюд якога ў акупаваным немцамі Менску быў забаронены (Советская Белоруссия, 1996, 20 чэрвеня).еларускай дзяржаўнасьці, стварэньня беларускага войска, абароны мірнага жыхарства ад нямецкіх рэпрэсіяў. Зусім магчыма, што БНФ толькі структурна афармляўся, калі СД зьнішчыла яго кіраўніка. Але, паводле С. Станкевіча, арганізацыя працягвала дзейнічаць і пасьля сьмерціВінцэнта Гадлеўскага.

Ці была “незалежніцкая маналітная група”?

Напярэдадні Другой сусьветнай вайны каардынацыйны цэнтар беларускага вызвольнага руху адсутнічаў. Прэзыдэнт БНР Васіль Захарка, які жыў у Празе Чэскай, ня меў каля сябе дзейных і шматлікіх прыхільнікаў, якія маглі б ажывіць ідэю Беларускай Народнай Рэспублікі і сфармаваць Раду альбо Ўрад. Больш таго, Захарку ў сваёй палітычнай гульні выкарыстоўваў ЯнЕрмачэнка, будучы старшыня Беларускай Народнай Самапомачы ў Менску. Віленскі беларускі актыў у гэты час быў разцярушаны: частка яго трапіла ў рукі НКВД, частка засталася на месцы, але зусім бязьдзейнаю, некаторыя выехалі на тэрыторыю акупаванай немцамі Польшчы альбо ў Нямеччыну.

Як пішуць дасьледчыкі Ўладзімер Сакалоўскі і Ўладзімер Ляхоўскі, “напярэдадні наступленьня нямецкіх войскаў на Беларусь, увачавідкі паўстала пытаньне аб неабходнасьці стварэньня адзінага кіруючага цэнтру разрозьненымі беларускімі арганізацыямі” (Сакалоўскі Ўл., Ляхоўскі Ўл. Нямеччына й беларускі нацыянальны рух напярэдадні й у першыя гады Другое Сусьветнае вайны // Bialoruskie Zeszyty Historyczne, 2000, № 13, б. 15). І сапраўды, патрэба каардынацыйнага цэнтру моцна захапіла Вінцэнта Гадлеўскага і яго паплечнікаў.. 19 чэрвеня 1941 г. у Бэрліне быў створаны правобраз будучага беларускага ўраду — Беларускі Нацыянальны Цэнтар (БНЦ) на чале зь Міколам Шчорсам (За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, 1960, бб. 77-78). “Да кс. Гадлеўскага, які меў вялікі маральны аўтарытэт, далучаліся эмігранцкія асяродкі Прагі, Рыгі, Парыжа, таму ягоная група мела значна большую палітычную вагу, чымсьці прыхільнікі Акінчыца” (Bialoruskie Zeszyt Historyczne, 2000, № 13, б. 16).

Аднак дзейнасьць БНЦ на Беларусі натрапіла на перашкоды з боку нямецкіхакупацыйных уладаў ужо летам 1941-га, і расчараваны Шчорс выехаў у Варшаву. Гадлеўскі, наадварот, прыяжджае ў Беларусь, каб мацаваць і арганізоўвацьнацыянальны рух.

Пісьменьнік Рыгор Мурашка паведамляў савецкай выведцы, што летам 1941 году (праўдападобна, у ліпені-жніўні) ў Менску прайшоў “неафіцыйны сход” беларускага актыву. Сярод удзельнікаў ён назваў Аляксея Сянькевіча, Уладзіслава Казлоўскага, Міколу Караленку, Янку Краўчонка, Антона Адамовіча ды інш. “На сходзе выказваліся пажаданьні “браць самым” тое, чаго ня могуць даць улады, намякалася на неабходнасьць стварэньня арганізацыі паўлегальнага характару, напрыклад, саюзу настаўнікаў, вайсковых беларускіх зямляцтваў, саюзу шафёраў і чыгуначнікаў, — успамінаў Мурашка. — Можна было падумаць, што ўсе гэтыя выказваньні натхняюцца нейкімагульна-беларускім палітычным цэнтрам, якому і давядзецца прывесьці іх да жыцьця” (Платонов Р. Белоруссия, 1941-й: известное и неизвестное. По документам Национального архива Республики Беларусь. Менск, 2000, б. 98).

Відавочна, што арганізатары сходу (а сярод іх, напэўна, быў Родзька) імкнуліся “пазандзіраваць” настроі менскага актыву, у тым ліку і прыхільнікаўФ. Акінчыца (Казлоўскі, Краўчонак ды інш.), прапанаваўшы ім агульныя тэзы нейкага тайнага пляну. Плян гэты быў распрацаваны яшчэ да нямецка-савецкай вайны сябрамі Беларускага Нацыянальнага Цэнтру (Гадлеўскім, Шчорсам, Шкялёнкам ды інш.) і пазьней карэктаваўся, у сувязі са зьменай сытуацыі. “Зандзіраваньне”, аднак, закончылася ўцечкай інфармацыі. Як паведамляе Р. Мурашка, неўзабаве нямецкія акупацыйныя ўлады наладзілі “палітычную праверку” настаўніцтва і яго “чыстку”. Было “катэгарычна забаронена ствараць якія-небудзь арганізацыі, саюзы, таварыствы ці аб’яднаньні бяз выдадзенага на гэта дазволу нямецкіх уладаў” (Белоруссия, 1941-й: известное и неизвестное. По документам Национального архива Республики Беларусь, б. 99).

Аднак “агульна-беларускі палітычны цэнтар” быў увасоблены ня толькі і ня столькі ў БНЦ. Верагодна, рэальны “цэнтар” быў цалкам нелегальным і ачольваўся ён Вінцэнтам Гадлеўскім — нездарма кіраўніцтва ў паўлегальным БНЦ было даверана не яму, а Шчорсу.

В. Пануцэвіч сьцьвярджаў, што нелегальная Беларуская Незалежніцкая Партыя была заснаваная ў Вільні ў канцы 1939 г. Як верагодная, гэтая вэрсія былападтрыманая і намі (Ёрш С. Вяртаньне БНП, б. 13, 21). Ю. Туронак лічыць, што ў першай палове 1940 г. у Вільні мог быць пакладзены пачатак Арганізацыі (Партыі) Беларускіх Нацыяналістаў (Беларусь пад нямецкай акупацыяй, б. 36). На карысьцьгэтага сьведчыць і публікацыя ў мюнхэнскай “Бацькаўшчыне” (“За й супраць”, 1948, 18 красавіка). Аднак, на нашу думку, у абодвух выпадках варта гаварыць пра стварэньне аргкамітэтаў, якія складаліся зь некалькіх чалавек. Пануцэвіч жа згадвае толькі пра адну маналітную незалежніцкую віленскую групу, у якую ўвайшлі і Вінцэнт Гадлеўскі, і Ян Станкевіч. А на думку Туронка, яны ачольвалі дзьве асобныя беларускія палітычныя плыні, якія знаходзіліся ў апазыцыі адна да другой…

Недаступнасьць адпаведных архіўных крыніцаў не дазваляе пакуль абгрунтавана высьветліць гэтае пытаньне. Аднак, як вэрсію, можам прапанаваць наступнае. Сапраўды, як піша Пануцэвіч, напрыканцы 1939-га ў Вільні аформілася “незалежніцкая група” ў складзе В. Гадлеўскага, М. Шкялёнка, Ст. Грынкевіча (старэйшага), Ч. Ханяўкі, Я. Станкевіча, Б. Грабінскага. Аб’ядналіся яны наплятформе супраціву адкрытай пралетувіскай палітыцы ксяндза Адама Станкевіча і яго групы (былая Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, пазьней- Беларускае Народнае Аб’яднаньне). Але гэта яшчэ не была ні БНП, ні АБН. Пануцэвіч слушна піша, што названыя дзеячы выпрацавалі “галоўныя прынцыпы беларускай незалежніцкай палітыкі” (Беларуская царква, 1965, №28, б. 64). Удзельнікі групы меркавалі, што Нямеччына нападзе на СССР і “што ён гэтага ўдару ня выдзержыць”, але аслабленая Нямеччына прайграе вайну заходнім альянтам. Таму яны лічылі, што на першым этапе вайны трэба падтрымаць немцаў уіх барацьбе супраць бальшавікоў у Беларусі, а на другім этапе — заходніх альянтаў, якія будуць ваяваць супраць немцаў (Тамсама, б. 65).

Ці сапраўды ў той час у Вільні ўтварылася “маналітная незалежніцкая група”? Гэта было зусім праўдападобна. А сьцьверджаньне Ю. Туронка пра кардынальную рознасьць палітычных канцэпцый групаў Я. Станкевіча-В. Іваноўскага і Гадлеўскага ў 1940-41 гг. не адпавядае сапраўднасьці. Яны аднолькава ацэньвалі шанцы Нямеччыны ў вайне з СССР, аднолькава арыентаваліся на заходніх альянтаў. Гэтыя групы аб’ядноўвала і тое, як слушна заўважыў Туронак, што яны імкнуліся выкарыстаць нямецкую акупацыю “для разбудовы сіл беларускага нацыяналізму” (Беларусь пад нямецкай акупацыяй, б. 36). Адзінае, што група Станкевіча-Іваноўскага актыўна шукала кантакты з польскім урадам у Лёндане, праводзіла перамовы зь ягонымі прадстаўнікамі, дамагаючыся саступак у “беларускім пытаньні”, пагаджаючыся на будучую “польска-беларускую фэдэрацыю”. Аднак і Гадлеўскі кантактаваў з польскім падпольлем і дапамог яму ў гэтым… праф. Іваноўскі (Беларуская царква, 1965, №28, б. 75). Дык ці былі нейкія супярэчнасьці і разыходжаньні ў праграме ды тактыцы гэтых групаў?

Праўдападобна, у канцы 1939-га — у першай палове 1940-га ў Вільні беларускія незалежнікі прынялі агульны плян дзеяньняў ды падзялілі паміж сабою функцыі і накірункі працы. Гэта была першая спроба стварыць каардынацыйны цэнтар нелегальнага незалежніцкага руху. Таму ня дзіўна, што “палітычныя апанэнты” (па Ю. Туронку) Я. Станкевіч і В. Гадлеўскі ў чэрвені 1940 г. разам пераяжджаюць зь Вільні ў Варшаву. Туронак піша, што на працягу некалькіх месяцаў Станкевіч стварыў падпольную АБН (ПБН), пераважна з сяброў варшаўскага Беларускага камітэту, “апазыцыйна настроеных да палітыкі Шчорса і Гадлеўскага” (Беларусь пад нямецкай акупацыяй, б. 36). Але якім тады чынам у 1940 годзе стаў сябрам ЦК Арганізацыі Беларускіх Нацыяналістаў бліжэйшы паплечнік Гадлеўскага Мікола Шкялёнак? (Жумарь С. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны. Менск, 1996, б. 7). Як стаўся прыхільнікам “Цэнтру” Станіслаў Грынкевіч, якога Туронак запісвае ў падпольле Станкевіча-Іваноўскага? (Пра сувязь Грынкевіча з “Цэнтрам” згадвае польская крыніца: NKVD o polskim podziemiu. Konspiracja polska na Nowogrodczyz’nie i Grodzien’szczyz’nie. Warszawa, 1997, s. 32). Адказу на гэта Туронак не дае.

У верасьні 1941 г. у Менск зь Вільні прыяжджае “высьветліць на месцы сытуацыю” Вацлаў Іваноўскі. І тут удзельнік групы Гадлеўскага Вітаўт Тумаш прапануе яму заняць ягоную пасаду бурмістра гораду, “паабяцаўшы ўладкавацьу Кубэ ўсе фармальнасьці”. Праўда, Туронак піша, што пасьля гэтага Тумаш спыніў сваё супрацоўніцтва з “групай Шчорса — Астроўскага” (Беларусь пад нямецкай акупацыяй, б. 86).

Можна дапусьціць, што “маналітная незалежніцкая група” існавала ў 1940-41 гг.Пры гэтым нельга выключаць зьяўленьне ў розных палітычных групаў і дзеячоў супярэчнасьцяў, якія, аднак, не адбіваліся на галоўнай стратэгічнайлініі — усе прыватныя інтарэсы былі падначаленыя агульнаму змаганьнюза незалежную Беларускую дзяржаву.

Гадлеўскі і Родзька

Вінцэнт Гадлеўскі і Ўсевалад Родзька пазнаёміліся ў другой палове 1940-га — у пачатку 1941 году ў Варшаве. Родзька ў той час працаваў сакратаром кракаўскай філіі варшаўскага Беларускага камітэту. Паводле Анатоля Бадуліна, Гадлеўскі і Родзька ў Варшаве абмяркоўвалі праграму “Беларускага Нацыянальнага Фронту” і меркавалі, што гэтая арганізацыя “павінна стаць асновай усяго палітычнага жыцьця Беларусі пасьля яе акупацыі немцамі” ды “прызнавалі статут “АУН” за узор для беларускіх нацыяналістаў” (“Националист — это человек, сделавший уверенный шаг к фашизму” // Советская Белоруссия, 1996, № 115, 20 чэрвеня).

Бадулін сьцьвярджае, што складаць праграму БНФ Гадлеўскаму дапамагалі, акрамя Родзькі, яшчэ Мікола Шчорс і… Ян Станкевіч (Тамсама). Яшчэ адзін факт, які пацьвярджае, што В. Гадлеўскі і Я. Станкевіч ня мелі разнагалосьсяў, а працавалі супольна. Нацыянал-сацыяліст Фабіян Акінчыц пісаў у лістападзе 1940-га ў рапарце ў ведамства Розэнбэрга: “[Я.] Станкевіч і рымска-каталіцкі сьвятар Гадлеўскі плывуць у адным цячэньні” (Bialoruskie Zeszyty Historyczne, 2000, № 13, б. 17). Паводле Бадуліна, пасьля акупацыі Беларусі нямецкія ўлады ўбачылі небясьпеку ў дзейнасьці БНФ і “не далі яму расьці, і дзейнасьць арганізацыі спынілася” (Советская Белоруссия, 1996, 20 чэрвеня).Ад сябе дададзім, што, аднак, не спынілася дзейнасьць падпольнага ФронтуГадлеўскага.

Такім чынам, на пачатак нямецка-савецкай вайны ў Польшчы існавалі паўлегальны БНФ В. Гадлеўскага і нелегальная АБН Я. Станкевіча. В. Пануцэвіч сьцьвярджае, што ўжо ў 1940-41 гг. у Польшчы існавала падпольная Беларуская Незалежніцкая Партыя і БНФ прыкрываў яе структуры. Заданьнем групаў БНП, нібыта, было “у далейшым ахапіць густой сеткай усю Беларусь пасьля спадзяванага нямецкага паходу на Ўсход” (Беларуская царква, 1965, №28, б. 74). Паводле Пануцэвіча, Гадлеўскі ў Варшаве “напісаў праграму БНП дзеля дэтальнага зьвязаньня пад прысягай сяброў у вернасьці яе ідэалёгіі й кіраўніцтву”. Арганізатарам суполак партыі ў Варшаве ён называе Я. Станкевіча, а ў Лодзі і Кракаве — Ус. Родзьку (Тамсама, б. 75, 76). Аднак пытаньне з часам заснаваньня БНП дасюль канчаткова нявысьветленае і пакуль неапублікаваныя дакумэнтальныя доказы існаваньня партыі ўжо ў 1940-41 гг. Калі не лічыць першага нумару “Бюлетэню Беларускай Незалежніцкай Партыі”, які пазначаны 1940 годам (НАРБ, ф. 3500,в. 2, спр. 51, арк. 45) і які савецкая выведка называла “бюлетэням беларускіх эмігрантаў за 1940 г.” (Вяртаньне БНП, б. 130). Аднак “Бюлетэнь БНП” №1, які захоўваецца ў фондах Расейскага дзяржаўнага архіву сацыяльна-палітычнай гісторыі (РДАСПГ, ф. 17, в. 125, спр. 251, арк. 119) ня мае даты і ягоны зьмест мае адрозьненьні ад “менскага варыянту”. Загадка…

Можна дапусьціць, што ў 1940-41 гг. В. Гадлеўскі, сапраўды, напісаў першуюпраграму і статут БНП, і што ім да падпольнай дзейнасьці быў далучаны шэраг маладых беларускіх нацыяналістаў (Родзька, Зыбайла, Лазарэвіч ды інш.).Аднак арганізацыйна партыя аформілася ўжо ў акупаванай немцамі Беларусі. Усевалад Родзька, праўдападобна, атрымаў ад Гадлеўскага заданьне ствараць структуры БНП, уцягваючы ў іх патрыятычны актыў. Яны акрэсьлілі свае ролі: Гадлеўскі — гэта падпольны “каардынацыйны цэнтар”, паўлегальны (а пасьля — нелегальны) БНФ, ён — ідэоляг нацыяналістычнага руху, а ў будучыні, магчыма, і прадстаўнік беларускага нацыянальнага руху Супраціву на Захадзе; Родзька — кіраўнік падпольнай вайскова-палітычнай арганізацыі БНП, якая павінна складацца пераважна з моладзі і стацца баявой сілай Супраціву.

Падобныя схемы падпольных структураў Супраціву існавалі і ў іншых акупаваных немцамі эўрапейскіх краінах, напрыклад, у Летуве. Там падчас нямецкай акупацыі дзейнічалі два падпольных цэнтры: Нацыянальная Рада і Вярхоўны камітэт Летувы. Цэнтры гэтыя дзейнічалі самастойна, але былі паміж сабой цесна зьвязаныя (НАРБ, ф. 3500, в. 2, спр. 46, арк. 288). Кіраўнік Нацыянальнай Рады генэрал Рашцікіс намагаўся стварыць адзіны летувіскі ўрад. Ягоны цэнтар спрычыніўся да стварэньня нелегальнай вайскова-палітычнай арганізацыі “Кейстусіс”. Арганізацыя гэтая зьяўлялася часткай “летувіскага фронту” і падначальвалася непасрэдна генэралу Рашцікісу, лідэру Нацыянальнай Рады. Савецкая выведка паведамляла, што пры ўступленьні ў “Кейстусіс” усе мусяць складаць “прысягу рэлігійнага характару”. Летувіскае падпольле мела сувязь з заходнімі альянтамі праз сваіх прадстаўнікоў у Швэцыі (Тамсама, арк. 288, 288а).

Па летувіскім прыкладзе, БНП таксама магла ўваходзіць у падпольную структуру Гадлеўскага, як яе састаўная частка, і мусіла яму падначальвацца. Акрамя Родзькі пра ролю Гадлеўскага ў БНП маглі ведаць яшчэ некалькі чалавек (напрыклад, Шкялёнак). Аднак уцечка ўсё ж нейкім чынам адбылася і савецкая выведка называла Гадлеўскага “актыўным сябрам БНП” (НАРБ, ф. 4, в. 33а, спр. 524, арк. 184-185).

Паводле В. Пануцэвіча, у канцы жніўня 1941 г. у Варшаве адбылася нарадагрупы Гадлеўскага (Беларуская царква, 1965, №28, б. 93). А ў публікацыі ў “Беларускіх навінах” за дату дату варшаўскага нелегальнага зьезду “выдатнейшых беларускіх палітычных дзеячоў” называецца верасень 1941-га. Гадлеўскі прапаноўвае распрацаваны праект кансьпірацыйнай дзейнасьці, які амаль цалкам быў прыняты прысутнымі. Нарада вызначыла кандыдатам на выезд на Захад В. Гадлеўскага, які, аднак, яго адтэрмінаваў, бо лічыў перадчасным (Беларускія навіны, 1945, 25 сьнежня). Сярод прысутных на варшаўскай нарадзе былі Мікола Абрамчык і Ўсевалад Родзька. Родзька, па вяртаньні на Беларусь, працягвае ствараць суполкі БНП ды рыхтуе арганізацыйны партыйны зьезд.

Каардынацыйны цэнтар

З часам падпольныя арганізацыі значна пашырылі свае шэрагі і ўжоналічвалі сотні людзей. Новыя сябры Супраціву нічога ня ведалі пра ягоную ранейшую дзейнасьць, структуру і г. д. У гэтай сытуацыі Вінцэнт Гадлеўскі летам 1942 г. распачынае стварэньне прадстаўнічага каардынацыйнага цэнтру беларускага нацыянальнага антынацыскага руху Супраціву. Характэрна, што менавіта летам 1942-га адбылася і першая арганізацыйная нарада кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі, якую склікаў Усевалад Родзька.

Важнае сьведчаньне пра абставіны стварэньня Гадлеўскім каардынацыйнага цэнтру пакінуў Юры Сабалеўскі, былы пасол у польскі Сейм, які да 1943 г. працаваў у Баранавічах, пазьней — кіраўнік Беларускай Самапомачы ў Менску: “Пад восень 1942 г. прышла ў Баранавічы кансьпірацыйная вестка, што ў адказ на нямецкую палітыку ў Беларусі, паўстае антынямецкі кансьпірацыйны рух пад провадам кс. Гадлеўскага і віленскі беларускі актыў улучыўся ў гэтую акцыю. Прапануецца Баранавічам уліцца ў гэты рух і дэлегаваць свайго зьвязоваго ў склад кіруючага штабу. Галоўная палітычная арыентацыя арганізацыі была ўвязка з Захадам і шуканьне там дапамогі ў справах беларускага вызваленьня, як ад папярэдніх, так і ад нямецкіх акупантаў. У прынцыпе праект да прыняцьця, але што да зрэалізаваньня, то паўсталівялізарныя засьцярогі і запытаньні, аднак вызначаецца прадстаўнік і ёнуваходзіць у безпасрэдныя зносіны з Менскам. Адбылося некалькі ўступных спатканьняў і дзьве арганізацыйныя канфэрэнцыі. З астатняе канфэрэнцыі наш зьвязовы прывёз вельмі непацяшаючыя весткі. Кс. Гадлеўскі быў нэрвова настроены і не патрафляў удаводніць сваіх поглядаў. Аб надзеях на падтрымку беларускага пытаньня праз дальшы Захад, менавіта праз Англію, даваў вельмі невыразныя тлумачэньні. Можна было разумець, што кантакт нібыта наладжаны, другі раз, што кантакт толькі шукаецца. Наш прадстаўнік гатоў быў думаць і дапушчаць, што ці не разьведка Андэрса [напэўна, аўтар меў на ўвазе Сікорскага — С. Ё.] з Лёндану шукае сабе дарог у беларускае серадовішча? У астатняй нарадзе бралі ўдзел асобы цесна зьвязаныя з нямецкімі палітычнымі ўстановамі і кансьпірацыя ад немцаў была ненадзейнай. Наш прадстаўнік з многімі выстаўлянымі на канфэрэнцыі пытаньнямі не пагадзіўся і заявіў абсваім выхадзе з арганізацыйнага цэнтру. Былі і іншыя меркаваньні закрытага зьместу…

Наведваю Вільню. Там курсіравалі толькі чуткі аб тварэньні падпольля супроць немцаў з цэнтрам у Менску і віленскі беларускі актыў паўстрымаўсяад ангажаваньня ў гэтую акцыю. Дапушчаўся ўдзел недзе вельмі далёка польскага ПОВ [Польскай Арганізацыі Вайсковай. Насамрэч, у 1942 г. польскай кансьпірацыя ўжо мела назву Арміі Краёвай — С. Ё.], або можа — акружнаю дарогаю — і самых немцаў праз Бэрлін. Кідацца на супраціў Немцаў, Польшчы і Саветаў адначасова — будзе безразсуднасьцю, тым больш, што няма ніякае надзеі на падтрымку звонкі” (Сабалеўскі Ю. Мае ўспаміны аб сьв. памяці кс. В. Гадлеўскім // Незалежная Беларусь (Лянгэнфэльд, Зах.. Нямеччына), 1953, № 1(7), студзень).

На жаль, склад “арганізацыйнага цэнтру” нам невядомы. Але можна меркаваць, што фармаваўся ён пераважна з прадстаўнікоў гарадоў альбо акругаў. Такім чынам, В. Гадлеўскі імкнуўся не абапірацца на ўжо існуючыя падпольныя структуры, а стварыць новы ўзровень кансьпірацыі, уключаючы ў рух шмат новых людзей. Калі б ён пасьпеў закончыць гэтую працу, утварылася б падпольная структура зь некалькіх узроўняў: зьверху яе знаходзіўся б каардынацыйны цэнтар, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў беларускіх асяродкаўз многіх рэгіёнаў Беларусі; паралельна магла існаваць рада кіраўнікоў незалежніцкіх арганізацый (В. Гадлеўскі — БНФ, Я. Станкевіч — АБН, Ус. Родзька — БНП, Ю. Саковіч — Беларуская Народная Грамада (БНГ). Узроўні гэтыя цесна перапляталіся, у чым былі свае плюсы і мінусы. Напрыклад, Юльян Саковіч, сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі, увосень 1941-га стварыў падпольную групу з былых грамадоўцаў — Беларускую Народную Грамаду. Праўдападобна, гэты ягоны крок быў вынікам агульнай стратэгіі на ўзяцьце пад кантроль усіх сфэраў жыцьця грамадзтва. Грамадоўцы, “левыя” па перакананьнях, не ўвайшлі б у падпольную арганізацыю, якой кіраваў нацыяналіст і рыма-каталіцкі сьвятар Гадлеўскі. Але іх аб’яднаў былы грамадовец Саковіч,да якога яны мелі давер. У выніку, БНГ уваходзіла ў агульны падпольны фронт, пра што нават не здагадваліся сябры арганізацыі. Таму ня дзіўна, што калі С. Хмара ад імя Грамады прапаноўваў Гадлеўскаму супрацу ў змаганьні супраць немцаў, той не адазваўся (Беларускі голас, 1965, лістапад). І В. Гадлеўскіне баяўся іх, як палічылі грамадоўцы, а ўважаў дастатковым ужо тое, што іхкантраляваў Саковіч. Апошні ж перад сябрамі не раскрываў сапраўднага стану рэчаў. Адмоўным наступствам гэтага сталася тое, што, пасьля гібелі Саковіча ў чэрвені 1943-га, Ус. Родзька вымушаны быў аднаўляць страчаны кантакт, а кантроль над арганізацыяй быў згублены безнадзейна. Да новага кіраўніка БНГ Сяргея Хмары ў 1943 г. прысылаў сувязную з Бэрліна Мікола Абрамчык, які імкнуўся стварыць новы каардынацыйны цэнтар Супраціву. Акрамя таго, мы ўжо згадвалі Міколу Шкялёнка, які быў сябрам ЦК АБН, а па сьведчаньню Б. Рагулі ўваходзіў у кіраўніцтва БНП. І такіх прыкладаў шмат.

Каардынацыйны цэнтар Супраціву зьбіраўся стварыць у другой палове 1943-га,пры падтрымцы Ўс. Родзькі, старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык. БНП прапанавала яму пераехаць з Бэрліну ў Беларусь, перайсьці на нелегальнае становішча і “абняць палітычнае кіраўніцтва й выдавецтва нелегальнай прэсы БНП” (Рыдлеўскі Л. З жыцьця й дзейнасьці М. Абрамчыка // З гісторыяй на “Вы”. Вып. 3. Менск, 1994, б. 129). У кастрычніку 1943 г. М. Абрамчык прыяжджае на Беларусь і “навязвае кантакты з мяйсцовымі беларускімі дзеячамі й правадырамі беларускага супраціву немцам. Ён прадстаўляеім паўнамоцтвы — тэстамэнт Захаркі” (Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Таронта, 1993, б. 257). Аднак пераехаць “у лясы Беларусі” Абрамчыкне пасьпеў. 10 лістапада 1943 г. ён быў арыштаваны гэстапа ў Бэрліне і дэпартаваны ў Парыж, дзе ўтрымліваўся пад хатнім арыштам (Абрамчык М. Доктар Станіслаў Грынкевіч // Беларус (Нью-Ёрк), 1966, № 110, травень).

Ул. Сакалоўскі і Ўл. Ляхоўскі пішуць: “Такім чынам шэраг фактараў перашкаджаў беларускім нацыянальным дзеячам дабіцца істотных посьпехаў на шляху стварэньня моцнага аб’еднанага каардынацыйнага цэнтру. Галоўным-жафактарам тут была, якраз, пазыцыя саміх нямецкіх уладаў, якія былі яўна незацікаўлены ва ўзмацненьні беларускіх незалежніцкіх сілаў ды ўсё рабілі, каб разьбіць адзінства нацыянальнага лягеру беларусаў” (Bialoruskie Zeszyty Historyczne, 2000, № 13, бб. 19-20).

Рэпрэсіі акупантаў

Як бачым, падчас нямецкай акупацыі ў Беларусі існавалі ня толькі савецкае, польскае альбо ўкраінскае падпольлі, але і беларуская кансьпірацыя. Супраць усіх іх вялі барацьбу нямецкія карныя ворганы. Галіна Кнацько пісала, што “беларускае нацыянальнае падпольле знаходзілася ў найбольш уразьлівым стане. Нярэдка ягоныя лідары легалізаваліся, знаходзячыся на службе акупантаў, выношвалі ідэі барацьбы за незалежнасьць” (Кнатько Г. Листопадовцы // Народная газета, 1994, 25 жніўня).

Уладзіслаў Завальнюк і Яўген Цумараў адзначаюць, што нямецкія спэцслужбы ў 1942 годзе “праз сваю агентуру нешта даведаліся пра дзейнасьць беларускага незалежніцкага падпольнага руху. Нацысты імкнуліся знайсьці ягоныя арганізацыйныя цэнтры, якія пакідалі свае “сьляды” ў антыфашыстоўскіх улётках і друках” (Завальнюк Ул., Цумараў Я. Ведаў, што ня вернецца // Наша ніва, 2002, № 47, 20 сьнежня).

Беларускае нацыянальнае падпольле несла страты ад пачатку свайго стварэньня. І ня толькі ад нямецкіх акупантаў, але і ад бальшавіцкіх і польскіх дывэрсантаў, украінскіх і летувіскіх калябарантаў. Першыя весткі пра загінуўшых удзельнікаў Супраціву зьмясьціў № 1 “Бюлетэню Беларускай Незалежніцкай Партыі”:

“Ч э с ь ц ь п а м я ц і з м а г а р о ў !

Дня 20 ліпеня мінулага году зьгінуў падступна замардаваны рукою бальшавіцкіх бандытаў ПЁТРА РАНДАРЭВІЧ, малады барацьбіт за Незалежную Беларусь.

У сьнежні мінулага году быў расстраляны Немцамі сябра ЎЛАДЗІМІР ЛУБЧОНАК за сьмелае выступленьне ў абароне беларускіх правоў перад беспраўемакупантаў”.

Пётра Рандарэвіч нарадзіўся ў 1921 г. у Мельках каля Ліды. Скончыў сельска-гаспадарчую школу, працаваў у Варшаве. Сябра Варшаўскага беларускага камітэту (Раніца (Бэрлін), 1942, 30 жніўня). Вярнуўся ў Лідчыну ў ліпені 1941 году для працы ў грамадзянскай адміністрацыі і школьніцтве. У 1942 г. ён узначальваў Беларускую Народную Самапомач у Шчучыне. Па вэрсіі Я. Жамойціна, Рандарэвіч у ліпені 1942-га быў затрыманы ў в. Ракевічы на Шчучыншчыне, праўдападобна, удзельнікамі польскага падпольля. Пасьля катаваньняў яго расстралялі (Лёс аднагопакаленьня. Беласток, 1996, б. 74).

Што да Лубчонка, дык, магчыма, маецца на ўвазе камандант беларускай паліцыі ў м. Дзісна (Глыбоцкая акруга), якога М. Лапіцкі і І. Касяк у сваіх публікацыях называюць “Лупчонкам” (Протопрэсьвіцер Мікалай Лапіцкі. Праваслаўе ў Вялікім княстве Літоўскім за часоў панаваньня Ўладыслава Ягайлы. Нью-Ёрк, 1978, б. 9; Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993, б. 290). У жніўні 1941-га ён выратаваў ад сьмерці арыштаванага немцамі па польскім даносе праваслаўнага сьвятара Мікалая Лапіцкага, але неўзабаве і сам трапіў у падобную сытуацыю і быў расстраляны.

У сьнежні 1941-га па даносе правакатара быў арыштаваны немцамі і расстраляны вядомы беларускі грамадзкі і культурны дзеяч Станіслаў Любіч-Маеўскі. Паводле Ўл. Ляхоўскага, Любіч-Маеўскі ў верасьні 1941 г. прыехаў у Менск, уладкаваўся на працу ў Інспэктарат беларускіх школаў, ды “супрацоўнічаў з беларускай незалежніцкай групай Я. Станкевіча і польскім антыфашыстоўскім падпольлем” (Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі, т. 4. Менск, 1997, б. 412).

У адказ на гібель сваіх сяброў, на рэпрэсіі акупантаў супраць мірнага жыхарства, беларуская кансьпірацыя радыкалізуецца. Распачынаецца стварэньне нацыянальнага партызанскага руху, шукаюцца кантакты з заходнімі саюзьнікамі, наладжваецца супраца з украінскім Рухам Супраціву, вядуцца перамовы з прадстаўнікамі кіраўніцтва польскай Арміі Краёвай. І ў гэты момант нацысты наносяць удар па Гадлеўскаму.

Палітычнае забойства

Абставіны арышту і сьмерці Гадлеўскага доўгі час заставаліся невядомымі. Толькі ў 2001 г. дасьледчык Яўген Цумараў адшукаў матэрыялы пасьляваеннай крымінальнай справы былога начальніка паліцыі бясьпекі і СД Менску Г. Хойзэра, у якіх высьвятляўся і лёс В. Гадлеўскага.

Гадлеўскі быў затрыманы асабіста начальнікам аддзела SSPF (паліцыі бясьпекі і СД) Менску Хойзэрам а 20 гадзіне 24 сьнежня 1942 году на сваёй кватэры. Яму было паведамлена, што ён мусіць ехаць у Бэрлін. Хойзэр прывёз Гадлеўскага ў касьцёл сьв. Сымона і Алены, дзе быў правераны ягоны сэйф. Ксяндзу Ігнатавічусу было паведамлена, што ксёндз Гадлеўскі ад’яжджае на два тыдні — такім чынам СД выйгравала час ды адтэрміноўвала магчымыя пратэсты з нагоды арышту беларускага палітыка і сьвятара.

Пасьля гэтага Вінцэнт Гадлеўскі быў адвезены ў Трасьцянец, дзе ва ўрочышчы Благоўшчына расстраляны асабіста Хойзэрам. Там жа было пахавана й ягонае цела…

Нешматлікія сьведкі тых падзеяў адзначаюць, што Гадлеўскі трымаўся надзвычай мужна, годна, дэманструючы ворагу сваю духовую перавагу (падрабязьней пра абставіны арышту і расстрэлу В. Гадлеўскага гл..: Наша ніва, 2002, 20 сьнежня).

Чаму Вінцэнт Гадлеўскі быў расстраляны нацыстамі адразу пасьля арышту?Найбольш верагодная вэрсія — у СД ня было афіцыйных матэрыялаў, пераканаўчых доказаў прыналежнасьці Гадлеўскага да падпольля. Аднак у іх была інфармацыя, што менавіта ён — адзін з кіраўнікоў нацыянальнага Супраціву. Ягоны арышт мог выклікаць ня толькі пратэсты беларускіх легальных дзейнікаў (а, магчыма, і заступніцтва самога В. Кубэ), але і тэрарыстычныя актыз боку падпольля. У Бэрліне магло быць прынятае рашэньне арыштаваць Вінцэнта Гадлеўскага і адразу ж зьнішчыць, што і было выканана менскім СД з надзвычайнай сакрэтнасьцю. Гэта было палітычнае забойства, чымсьці падобнае да зьнікненьняў беларускіх палітыкаў у 1999 годзе. Яны зьніклі бязсьледна, а пасьля распускаліся чуткі, што іх бачылі ў Латвіі, наЎкраіне, у Нямеччыне, хоць гэтых людзей ужо не было ўжывых. Так адбылося і з Гадлеўскім. Кіраўнікі Супраціву не адразу даведаліся, што адбылося зь іх лідэрам (паводле публікацыі “Кс. Вінцэнты Гадлеўскі, аснавапаложнік беларускага рэзістансу” (Беларускія навіны, 1945, 25 сьнежня), даведаліся толькі праз год). Ёсьць зьвесткі, што напачатку 1943-га невядомая група баевікоў-беларусаў напала на турму СД у Менску. Беларускі гісторык Алесь Гелагаеў адшукаў тэкст выступу кіраўніка СД у генэральным камісарыяце “Беларусь” обэрштурмбанфюрэра Штраўха на нарадзе 8-10 красавіка 1943 г. у Менску: “Я перажыў замах на менскую турму, калі ўзброеныя беларусы хацелі вызваліць злачынцаў” (РДАСПГ, ф. 625, в. 1, спр. 48, арк. 315). Невыключана, што гэта была спроба вызваліць Гадлеўскага, які, па зьвесткахпадпольля, мог знаходзіцца ў турме СД у Пішчалаўскім замку. Аднакяго ўжо не было ўжывых…

Вэрсіі

Варта згадаць пра шэраг вэрсіяў прычыны гібелі Вінцэнта Гадлеўскага, якія зьявіліся пераважна на эміграцыі.

Існуе вэрсія, што Гадлеўскі быў зьнішчаны немцамі за сваю рэлігійную дзейнасьць, а менавіта за імкненьне ачоліць Рыма-каталіцкую Царкву ў Беларусі (на тэрыторыі генэральнага камісарыяту “Беларусь”). На нарадзе Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы ў Менску 22 верасьня 1942 г. Гадлеўскі прапанаваў заснаваць Беларускую каталіцкую мітраполію, наўпрост падпарадкаваную Рыму. Падрыхтаваны ім адпаведны мэмарандум на імя В. Кубэ быў прыняты нарадай і падпісаны старшынёй БНС Янам Ермачэнкам. Паводле гэтага дакумэнту, усе каталіцкія парафіі генэральнага камісарыяту “Беларусь” мусілі аб’яднацца ў адно біскупства, якое ўзначальваў бы Генэральны вікарны, і на гэтую пасаду прапаноўвалася кандыдатура В. Гадлеўскага. Аднак, нямецкія ўлады, праўдападобна, нэгатыўна ўспрынялі гэты праект (Гардзіенка А. Беларуская Народная Самапомач: ад пачаткаў да рэарганізацыі // Спадчына, 2002, № 1, бб. 49, 50, 61, 62).

Цікава, што Слонімскі акруговы камітэт БНС яшчэ ў пачатку 1942 г. зьбіраўся прапанаваць на пасаду рыма-каталіцкага біскупа экзарха БГКЦ Антона Неманцэвіча (Хмара С. Пад гітляроўцамі // Беларускі голас (Таронта), 1969, № 175, жнівень). Менавіта ў пачатку 1942-га група беларускіх рыма-каталіцкіх сьвятароў зьвярнулася да нямецкіх акупацыйных уладаў з прапановай “афіцыяльна арганізаваць каталіцкую царкву ў Беларусі”. Яны прапаноўвалі стварыць аргкамітэт, “адпаведную царкоўную адміністрацыю на чале з епіскапам” і вызваліць каталіцкіх сьвятароў ад займаемых сьвецкіх пасадаў (Доктараў У. Пад гатычнымі скляпеньнямі касьцёлаў (палітыка каталіцызму ў БССР). Менск, 1975, бб. 33-34; Яго ж. Кроў на сутане. Каталіцызм і фашызм // Звязда, 1984, № 236, 16 кастрычніка). Магчыма, менавіта гэты мэмарыял мае на ўвазе дасьледчык Юры Шальц, якіпазначае яго ліпенем 1942-га (Шальц Ю. “…на карысьць Нямеччыны й Беларусі” // Запісы (Нью-Ёрк-Менск, 2003, № 26, бб. 132-136). Сярод кандыдатаў на біскупаў у дакумэнце называліся Вінцэнт Гадлеўскі, Леў Гарошка, Адам Станкевіч ды Віталіс Хамёнак (Тамсама, б. 134).

У 1943 годзе ў справе прызначэньня для беларускіх рыма-каталікоў біскупа пісаў у Рым да кардынала Яўгена Цісэрана ўкраінскі ўніяцкі мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі (Митрополит Андрей Шептицький: Життя і Діяльність. Церква і Церковна едність. Документи і Матеріали. 1899-1944. Т 1. Львоў, 1995, б. 460-465). Праўда, і Гадлеўскі,і Неманцэвіч у той час ужо былі закатаваныя нацыстамі.

У адной з эміграцыйных публікацый Гадлеўскі паўстае як актыўны змагар супраць Уніі і ўводжаньня ў школах лацінкі: “Калі ён [Гадлеўскі] даведаўся, што немцы хочуць адмяняць кірыліцу, дык ёнусімі сіламі пратэставаў супроць гэтага. Ён рашуча ставіўся супроць вуніяцкай дзейнасьці езуіта Гарошкі, бо гэта раз’едзіняла Беларусаў — настраівала праваслаўных супроць каталікоў. На супроць разбуральнае дзейнасьці Гарошкі ён пачаў тварыць нацыянальны фронт, у які ўваходзілі Беларусы бяз розьніцы рэлігіі. Ён імкнуўся ўвайсьці ў кантакт з Ватыканам і адгаварыць яго ад авантураў, але гэта яму не ўдалося. Здрадзіў яго камуністКісель, аўтар ведамага дзіцячага падручніка пры немцах. Гадлеўскі быў арыштаваны і забіты, а трошкі пазьней быў забіты і Кісель, бо высьветлілася,што ён працуе па заданьню камуністаў” (Наш адказ езуітам // Беларуская воля (Зах. Нямеччына), 1948, № 13, 17 ліпеня).

Напэўна, маецца на ўвазе Пётра Кісель, дырэктар беларускай школы ў Траецкім прадмесьці Менску, аўтар падручніка “Bielaruski lemantar” (Менск, 1942). Ён сапраўды быўрасстраляны немцамі за сувязь з савецкімі партызанамі (Кіпель В. Зь менскага жыцьця // Наша ніва, 1991, № 2, ліпень), але няясныя матывы ягонай “здрады” Гадлеўскага.

У розных публікацыях высоўваюцца абвінавачаньні ў яго сьмерці ўадрас некалькіх асобаў. Акрамя згаданага Кісяля называюцца таксама Фабіян Акінчыц, Ян Ермачэнка і Іван Касяк.

Лявон Рыдлеўскі пісаў, што “кс. Гадлеўскі… быў раскансьпіраваны… беларускім гэстапаўцам др. Ермачэнкам, за што і паплаціўся жыцьцём” (РыдлеўскіЛ. З жыцьця й дзейнасьці М. Абрамчыка // Бацькаўшчына (Мюнхэн), 1952, № 36-37, 7-14 верасьня).

Вацлаў Пануцэвіч называе “маральным спраўцам трагэдыі кс. Гадлеўскага” Фабіяна Акінчыца. Таму супраць яго і была накіраваная “хуткая, якбыццам арганізованая рэакцыя незалежнікаў” — Акінчыц быў застрэлены (Беларуская царква, 1965, № 28, б. 124).

Я. В-жан лічыў, што Гадлеўскага зьнішчылі за тое, “што ён быў ідэовы нацыяналіст, які расчараваўся ў сваёй супрацы з Немцамі… Шуканьне ў гэтым выпадку даношчыкаў — лішняе” (В-жан Я. Ці правадыр нацыяналістаў? // Беларускі голас (Таронта), 1965, лістапад). Згадаем і думку Ю. Туронка, што Гадлеўскі “парадаксальна загінуў як нежаданы саюзьнік [немцаў]” (Беларускі Гістарычны Агляд, Том 6, Сшыткі 1-2 (10-11), 1999, сьнежань).

Сэнсацыйную вэрсію прапанаваў Яўхім Кіпель, які пісаў у сваіх успамінах: “Мая асабістая думка ў гэтай справе такая: яшчэ з часоў свайго побыту ў Бэрліне айцец Гадлеўскі меў сувязі зь нямецкімі групоўкамі, апазыцыйнымі да нацыстаў, і гэта было выкрыта…” (Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998, бб. 215-216).

Гэтую тэму Кіпель разьвівае ў лісьце да Сяргея Хмары ад 30 сьнежня 1963 г.: “У той час у Менску ня было тайнаю, за што растрэляны Гадлеўскі. Калі немцы на ўсходзе сталі мець паражэньне, дык сярод нацыскай партыі пачалі тварыццаапазіцыйныя Гітляру групоўкі. Адна такая групоўка ў Менску была выкрытаі 28 немцаў-нацыстаў з гэтае групоўкі былі разстрэляны ў раёне Віленскагавакзала. Гадлеўскі ж дастаўляў тайныя пратаколы гэтае групоўкі праз касьцёльнага кур’ера ў Коўну. Беларускі касьцёл быў тады падпарадкаваны літоўскаму біскупу. Па дазнаньні ўсё гэта высьвятлілася і за гэта Гадлеўскага і некалькі літоўскіх ксяндзоў разстралялі” (Разстрэл ксяндза Гадлеўскага // Беларускі голас (Таронта), 1980, № 288, лістапад). Аднак дакумэнтальна гэтая вэрсія пакуль не пацьверджаная.

Дырэктар Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель падтрымлівае вэрсію свайго бацькі пра шырокія міжнародныя сувязі Гадлеўскага: “Ён быў фігурай значна большай, значна “большага палёту”, чым іншыя беларускія дзеячы. Гадлеўскі меў кантакты з такімі немцамі, зь якімі ня мелі кантакту Яўхім Кіпель і Мікола Шкялёнак. У яго былі сувязі з Рымам, да яго адтуль прыяжджалі нейкія людзі…” (паведамленьне аўтару ад 23 кастрычніка 2003 г.).

У некаторых публікацыях Гадлеўскаму закідаецца супраца з польскай Арміяй Краёвай і яе выведкай. Напрыклад, у артыкуле Беластоцкага “Польскі веер над Менскам” (Беларускі голас, 1980, № 288) сьцьвярджалася, што В. Гадлеўскі дапамагаў польскім падпольшчыкам перавозіць у Коўну карэспандэнцыю. Зашто, пасьля правалу палякаў і іх паказаньняў, і быў зьнішчаны. Аднак ці даверылі б польскія выведнікі свае дакумэнты беларускаму нацыяналісту Гадлеўскаму? Наўрадці. Ды й зьвесткі польскае падпольле ў Менску перадавала не ў Коўну, а ў Варшаву. Спачатку праз кур’ераў, а пасьля — праз радыёперадатчык.

Польская выведніца Гражына Ліпіньская, якая падчас нямецкай акупацыі дзейнічала ў Менску, у кнізе ўспамінаў “Jes’li zapomne o nich…” (Warszawa, 1990) падае асобу Гадлеўскага даволі нэгатыўна: “Немцы лічылі яго засвайго агента і такой жа думкі былі пра яго мясцовыя людзі. Цяпер жа гестапа выкрыла, што ён ёсьць на службе савецкай агентуры” (б. 240). Паводле Ліпіньскай, менскія палякі, ведаючы пра Гадлеўскага, як пра беларускага нацыяналіста, які за сваю беларушчыну сядзеў у польскай турме, не давяралі яму іне хацелі ў яго спавядацца. Нідзе яна ня згадвае, што Гадлеўскі дапамагаўпольскаму падпольлю. Піша толькі, што ягоная справа была прыкрыта немцамі вайсковай таямніцай, а польская кансьпірацыя ёй не цікавілася. Толькімелі інфармацыю, што В. Гадлеўскага вельмі хутка расстралялі (Тамсама). Таму выглядае так, што вэрсія пра супрацу Гадлеўскага з падпольлем АК яўнанадуманая.

І ўсё ж ёсьць зьвесткі, што Гадлеўскі сапраўды меў сувязь зь Лёнданам. Прагэта згадвае Ю. Сабалеўскі. Пётра Рашэтнік, са слоў сябры БНП Усевалада Караля, сьцьвярджае, што В. Гадлеўскі і А. Станкевіч мелі сувязь з Лёнданам (Рашэтнік П. Успаміны з перажытага. Машынапіс. Архіў С. Ярша). Цяжка ўявіць, якяны яе маглі наладзіць, як не праз выведку АК (спробы стварыць у Швэцыі беларускае прадстаўніцтва і высылка туды некалькіх чалавек не прынесла жаданага выніку. Гл.: Дубноўскі В. Спроба ўтварэньня Беларускага Вызвольнага Цэнтру ў Швэдыі. 1943-1945 гг. // Дакуманты і факты (Таронта-Нью-Ёрк), 1957, № 11, студзень-сакавік. Ацэнка гэтага эпізоду В. Пануцэвічам занадта аптымістычная: Беларуская царква, 1965, № 28, бб. 93-95).

Як вядома, перамовы з АК на працягу 1941-43 гг. вёў Ян Станкевіч. Пра кантакты Гадлеўскага з палякамі згадвае Пануцэвіч, калі піша пра яго сустрэчу перад нямецка-савецкай вайной у Варшаве, пры пасярэдніцтве Вацлава Іваноўскага, з прадстаўніком ураду Сікорскага Гротам-Равэцкім (Беларуская царква, 1965, № 28, б. 75).

Паводле таго ж Пануцэвіча, Гадлеўскі, падчас свайго знаходжаньня ў верасьні-кастрычніку 1940-га ў Коўне, “здаецца, навязаў кантакт з англа-амэрыканскім выведам з аднаго боку ў мэтах арганізацыі антынямецкага супраціву” (Беларуская царква, 1965, № 28, б. 58). Ці так гэта было, невядома.

На нашую думку, галоўнай прычынай расстрэлу немцамі В. Гадлеўскага быланайперш ягоная дзейнасьць у беларускім нацыянальным антынацыскім руху Супраціву. Зусім магчыма, што ягоны арышт быў справакаваны нейкімі антыбеларускімі сіламі. Паводле інфармацыі кіраўніцтва польскага падпольля, арышт Гадлеўскага быў справакаваны савецкімі “утычкамі” у беларускім нацыяналістычным руху” (NKWD o polskim podziemiu. 1944-1948. Warszawa, 1997, s. 32).

Палітычная дзейнасьць Вінцэнта Гадлеўскага 1940-42 гг. дала свойплён. Заснаваны пры ягоным актыўным удзеле беларускі нацыянальны антынацыскі рух Супраціву працягваў дзейнічаць і па ягонай сьмерці. Іншая справа, што вынікі гэтай дзейнасьці не былі такімі значнымі, як плянавалася. Тым ня менш, быў закладзены моцны падмурак, дзякуючы якому беларускі вызвольны рух працягваў барацьбу за волю і незалежнасьцьі пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны: і на Бацькаўшчыне, і на эміграцыі.

Жыцьцё і дзейнасьць Вінцэнта Гадлеўскага па-ранейшаму поўныя “белых плямаў”. Хочацца верыць, што часова, і беларускія дасьледчыкі яшчэ зацікавяцца асобай гэтага выдатнага палітычнага і рэлігійнага дзеяча. Застаецца спадзявацца, што, нарэшце, прыйдзе да чытача і багатая творчая спадчына Гадлеўскага, будуць надрукаваныя ўспаміны, якія ён пісаў у польскай турме.

Важным ёсьць і прызнаньне актыўнага ўдзелу В. Гадлеўскага ў арганізацыібеларускага нацыянальнага антынацыскага руху Супраціву. Менавіта гэтая яго дзейнасьць, а не рэлігійная альбо якая іншая, сталася галоўнай прычынай расстрэлу Гадлеўскага нямецкімі акупантамі.

І, нарэшце, паўстае патрэба ўвекавечаньня памяці Вінцэнта Гадлеўскага. Як пісалі Ўл. Завальнюк і Я. Цумараў, “беларускае каталіцкае духавенства пры ўдзеле Польскай каталіцкай царквы і Польскай дзяржавы, грамадзянінам якой быў Гадлеўскі, маюць падставы і маральны абавязак сказаць сваё слова дзеля ўвекавечаньня памяці сьвятара паводле грамадзянскага чыну ісьвятарскага стану” (Наша ніва, 2002, 20 сьнежня).

Аўтар: С. Ёрш © Library.by

Падзяліцца:
Каментары