Бел-чырвона-белы сцяг і графіці у цэнтры Мазыра

Бел-чырвона-белы сцяг  і графіці  у цэнтры Мазыра

19 верасня актывісты мазырскага “МФ” ушанавалі нацыянальныя сымбалы Беларусі. Маладзёны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры горада па вуліцы Рыжкова. А на вуліцах Студэнцкая і Рыжкова з’явіліся графіці “Жыве Беларусь”, “Малады Фронт не спыніць” і выява Пагоні.

19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.

Пасьля зьвяржэньня рэжыму Лукашэнкі, менавіта Малады Фронт будзе замяняць чырвона-зялёныя анучы па-над афіцыйнымі установамі на нацыянальную беларускую сымболіку!

Падзяліцца:

Каментары