Беларусь развіталася з героем Міхалам Жызнеўскім

Беларусь развіталася з героем Міхалам Жызнеўскім

Пахаванне забітага на барыкадах у Кіеве беларуса прайшло 28 студзеня ў в. Сцяг Працы пад Гомелем.

Чалец УНСО Міхал Жызнеўскі атрымаў 22 студзеня ў цэнтры Кіева кулю ў сэрца і стаў адным з першых пакутнікаў Украінскай рэвалюцыі. Сёння яго прыняла беларуская зямля, сустрэлі родныя, а таксама салідарныя суайчыннікі.

Беларус паводле паходжання, Жызнеўскі жыў апошнім часам у Белай Царкве пад Кіевам і прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці УНСО, а таксама ў Нацыянальнай рэвалюцыі ва Ўкраіне.

У нядзелю 26 студзеня прайшло развітанне з Міхалам у Кіеве: тысячы людзей прынялі ўдзел у жалобнай хадзе цэнтрам сталіцы з крыкамі “Герой-беларус!” ды “Помста!”

Малады Фронт выказвае спачуванне бацькам і блізкім Міхала і нагадвае, што Жызнеўскі — усё ж такі ГЕРОЙ, а не ахвяра, бо свядома пайшоў на рызыку і пранёс свой крыж да канца.

Міхал Жызнеўскі быў пасмяротна ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай УНСО — Пустынным Крыжом, яго цела было закрыта сцягам арганізацыі, а труна — Бел-чырвона-белым палотнішчам.

Ніхто і нішто не будзе забыта!

Жыве Беларусь!

 

 

 

Падзяліцца:

Каментары