«Беларусалім» у Маладэчна

«Беларусалім» у Маладэчна

19 студзеня прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларусалім». Для маладэчанцаў яго прыезд — гэта заўжды свята. Можна з пэўнасцю казаць, што мы ўжо пасябравалі. Кожны аматар беларушчыны трымае асобную палічку з яго кнігамі. Ды й гэта ўжо традыцыя — пачынаць штогадоваю дзейнасць асветніцкага клубу імя айца Андрэя Цікоты менавіта з запрашэння Паўла.

У мінулым годзе была прэзентацыя кніг «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917–2017» і «100 асобаў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі». Нягледзячы на тое, што наш клуб малады, мы ўжо набылі добрую традыцыю У наступным годзе будзем чакаць Паўла з другой кнігай «Беларусаліму».

Інтрыгуе сваёй незвычайнасцю назва. А кораценька абрысаваная завязка сюжэту запэўнівае — гэтая кніга мусіць быць на палічке кожнага беларуса. І кожная гадзіна, затрачаная на яго асэнсаванне не змусіць пашкадаваць.

Мы зычым Паўлу далейшых поспехаў і вельмі удзячныя за гэты студзеньскі вечар, які атрымаўся такім цёплым.

Асветніцккі клуб імя айца Андрэя Цікоты

Падзяліцца:

Каментары