Беларуская міліцыя утаймавала пьяных казакоў з Растова

Беларуская міліцыя утаймавала пьяных казакоў з Растова

Трое расійскіх казакоў з Растоўскай вобласці, якія прымаюць удзел у конным паходзе на Берлін, затрыманыя ў Беларусі за зьбіцьцё студэнта. Як паведамляе «Руская служба BBC», прычынай затрымання стала бойка ў інтэрнаце Пінскага аграрна-тэхналагічнага каледжа, дзе часова размясцілі расійскіх казакоў. Следства лічыць, што трое расейцаў збілі студэнта каледжа і разграмілі яго пакой.
Затрыманым прад’яўленыя абвінавачванні ў злосным хуліганстве. Па хадайніцтве пракуратуры суд на час расследавання заключыў ўсіх абвінавачаных пад варту.

Напярэдадні інцыдэнту ўдзельнікі коннага паходу прадэманстравалі мясцовым жыхарам паказальную джыгітоўку, а гледачы ў адказ пачаставалі наезнікаў спіртовымі напоямі. Іншых канфліктаў паміж казакамі і мясцовымі жыхарамі не зафіксавана.

Арганізатары паходу і яго ўдзельнікі асудзілі ўчынак арыштаваных таварышаў. Усе трое затрыманых ужо пазбаўленыя узнагарод, атрыманых у ходзе экспедыцыі.

Конны марш стартаваў у канцы траўня ад Храма Георгія Перамаганосца на Паклоннай гары Масквы. У конны марш адправіліся 17 казакоў і пяць кадэтаў казацкага навучальнага корпуса. Паход блаславіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, а з сабой казакі вязуць асвячоны ў Данскім манастыры абраз Смаленскай Божай Маці і аўтэнтычную копію паходнай царквы атамана Платава. З ёю казакі хадзілі ў аналагічны конны марш у 2012 па маршруце Масква – Парыж. Паход будзе працягвацца амаль усё лета.

Падзяліцца:

Каментары