Беларуская мова на гульнях беларускай каманды!

Беларуская мова на гульнях беларускай каманды!

Мінскія заўзятары па праву называюцца аднымі з лепшых у КХЛ, а гульні на “Мінск-Арэне”, безумоўна, з’яўляюцца паказальнымі для ўсёй лігі: аншлагі, сяброўская падтрымка, талісман, сімвалы, маркецінг, прафесіяналізм ва ўсім. Але мінчанам ёсць ячшэ што паказаць, каб даказаць унікальнасць сваёй каманды.

Мы просім у пробным варыянце забяспечыць беларускамоўнае дыктарскае і дыджэйскае суправаджэнне ўсіх дамашніх гульняў ХК “Дынама-Мінск” у мэтах падкрэслівання самабытнасці, непаўторнасці і арыгінальнасці сталічнай каманды, якая, фактычна, прадстаўляе краіну на міжнародным турніры.

Прапаноўваем не толькі даваць прыклад іншым клубам лігі, але і браць урокі ў такіх каманд, як рыжскае “Дынама” і познанскі “Леў.

З павагаю, ніжэй падпісаныя

Падзяліцца:

Каментары