Беларускае судзiлiшча. Вынiкi судоў

Беларускае судзiлiшча. Вынiкi судоў

Адбудуцца суды над затрыманымi напярэдаднi маладафронтаўцамi. У Гомелi судзяць Андруся Цянюту. У Менску Мiколу Дземiдзенку судзяць у Фрунзенскiм раённым судзе, Мiхася Мускага i Змiтра Крэмянецкага ў судзе Ленiнcкага раёна. 

Анлайн-рэпартаж з судоў над хлопцамi:

Чыгуначны раён Гомелю. Судзяць Андруся Цянюту:

Абвiнавачванне па артыкуле КаАП 17.1 (дробнае хулiганства). Суддзя – Сотнiкаў А.Р., сведкi-амапаўцы – Сярдзюк, Дарожка, Осiпаў. Зараз чакаем вынясення прысуду.

10 сутак арышту атрымаў сустаршыня Маладога Фронту Андрусь Цянюта.

Суд Ленінскага раёну Менску арыштаваў Міхася Мускага на 20 сутак. Зараз удакладняем прозвiшча суддзi i артыкул правапарушэння.

Міколу Дземідзенку арыштавалі на 20 сутак — нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі Крук і Зянько сведчылі на судзе, што Дземідзенка спраўляў натуральную патрэбу ў грамадзкім месцы і на заўвагі міліцыі не рэагаваў. Справу Демідзенкі разглядала судзьдзя Лапо

Зьмітра Крамянецкага суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў на 15 базавых велічыняў — гэта 2 млн 250 тысяч рублёў.Справа разглядалася суддзёй Мiхалам Хомай па пункту 17.1 КаАП (дробнае хулiганства).

Падзяліцца:

Каментары