Беларускіх актывістаў запрашаюць ва ўкраінскія лясы

Беларускіх актывістаў запрашаюць ва ўкраінскія лясы

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя “Нацыянальны Альянс” запрашае 25-26 лютага актывістаў беларускіх дэмакратычных арганізацый прыняць удзел у экстрэмальным змаганні “Сцежкамі Герояў Добраахвотнік-2012” імя Кліма Савура. Мерапрыемства пройдзе ў Ровенскай вобласці і будзе прысвечана камандзіру Украінскай Паўстанцкай Арміі Кліму Савуру ды ўсім ваярам УПА.

Камандам па 3-5 чалавек прапануецца за 30 гадзінаў пераадолець каля 60 кіламетраў палескіх лясоў. Пры гэтым кожная каманда павінна будзе адзначыцца на кантрольных пунктах, якія будуць звязаныя з барацьбой УПА.

Акрамя фізічных нагрузак ды арыентавання ў дзікай пушчы, дзе ўсё аднолькавае, кожны удзельнік змагання азнаёміцца з рэальнымі сведчаннямі пра барацьбу ўкраінскіх партызанаў. Пераможцы змагання будуць нагароджаныя не толькі маральным задавальненнем, але і каштоўнымі прызамі.

 

Прызавы фонд змагання складае 5000 тысяч грывень.

 

Больш падрабязна аб змаганні: www.dobrovolec.org.ua

Добраахвотнік-2008: http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=WzGrelsJfVc

Прэс-служба ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”

Падзяліцца:

Каментары