Беларускія «кібаргі» змагаюцца пад Данецкім аэрапортам (фота)

Беларускія «кібаргі» змагаюцца пад Данецкім аэрапортам (фота)

Беларускія добраахвотнікі ўсталявалі бел-чырвона-белы сцяг у вёсцы Пяскі, ключавой пазіцыі, якая дапамагае ўкраінскім жаўнерам утрымліваць Данецкі аэрапорт, паведаміла суполка «Згуртаванне патрыётаў» у Facebook у суботу.

«На пазіцыях, разам з украінскімі прапарамі, залунаў бел-чырвона-белы сцяг», — гаворыцца ў подпісе да фота.

«На пазіцыях, разам з украінскімі прапарамі, залунаў бел-чырвона-белы сцяг», — гаворыцца ў подпісе да фота.

Пазаўчора, 15 студзеня, суполка пісала: «Ідзе кантактны бой у новым тэрмінале ДАПа, дыстанцыі 50-100 м. Сепары лезуць штурмавымі групамі з усіх кірункаў. Варта ЗСУ працуе без перапынку. Нашы хлопцы трымаюць пазіцыі справа ад аэрадрома».

Фота беларускіх добраахвотнікаў, выстаўленае 15 студзеня.

Фота беларускіх добраахвотнікаў, выстаўленае 15 студзеня.

Вёска Пяскі — крытычна важны пункт побач з аэрапортам, утрымліваючы які, украінская армія можа эфектыўна дапамагаць абаронцам аэрапорта артылерыяй і боепрыпасамі.

Пазіцыі ў Пясках часта спрабуюць атакаваць баевікі, якія і так увесь час абстрэльваюць вёску мінамётным і артылерыйскім агнём.

Франтавая творчасць. Фота 16 студзеня

Франтавая творчасць. Фота 16 студзеня

Расійскія СМІ ўжо шмат разоў паведамлялі пра захоп Данецкага аэрапорта, які стаў сімвалам украінскага супраціву з восені 2014 года, калі на дапамогу амаль разбітым расійскім баевікам масава прыйшлі рэгулярныя часткі арміі РФ.

У выніку абаронцы аэрапорта, атрымаўшы за сваю нязломнасць мянушку «кібаргі», пахавалі міф пра тое, што на постсавецкай прасторы ніхто не можа доўга супрацьстаяць ваеннай машыне Расіі.

«Наша Ніва»

Падзяліцца:

Каментары

  1. Anatol Starkou (Jan 20, 2015:13:26)Адказаць

    51 наведвальнік-чытач гэтага артыкула да мяне… На іншых 201, 143, 119, 100 цягам месяца до того і ніводнага камента…

    Ў цябе, Малады Фронт, са станам здароўя ўсё ціп-топ? Не чхаеш? Не кашляеш? Тэмпература 36,6? А дзе ж тады твае маладыя кібаргі?

    Некаторых тваіх пісьменнікаў часам бачу на Хартыі97, БелПартызане, а раней чытаў на Нашай Ніве… Зразумела яны тамака кібаргуюць не за грошы, а за папулярызацыю младафронтаўскай ідэі. Так? А за што ж яшчэ?!

    Вось вашыя старэйшыя таварышы-бел-чырвона-белыя кібаргі, якія гадоў 16 таму пераўтварыліся ў кансерватыўных хрысціян, цягам 25 год не стварылі для сябе і ўсіх усіх усіх паплечнікаў бел-чырвона-белай ідэалогіі СМІ-ИСКРЫ, из которой бы восгорелось бел-чырвона-белае полымя, а таму распаўзліся па ўсім нашым так званым бел-чырвона-белым незалежным СМІ-крыніцам, каб там друкаваць свае артыкулы і пісаць каменты на форумах, маўляў, гэбісты ва ўсім вінаватыя, а таксама лукашысты і акупанты, дый выказваць іншыя словы-заклікі ў бок беларускіх людзей, якія, на іх думку, павінны былі б аб’яднаць беларусаў-іншадумцаў, каб яны сталі кансерватыўна-хрысціянскімі бел-чырвона-белымі кібаргамі і пайшлі за кансерватыўнымі-хрысціянамі супраць лукашызма, які тыя старэйшыя таварышы й прывялі да ўлады пасродкам бел-чырвона-белага палітыканства ў 1988-89 – 1994 гадах. Але пакуль аб’яднання з народам народнай кансерватыўна-хрысціянскай партыі не адбылося…

    Вы, младафронтаўцы, йдзеце туды ж і тым жа шляхам? А навошта тады вам гэты сайт?

    Некалі і не раз я вам казаў, што самае лепшае, што вы можаце зрабіць для беларускага моладзевага дэмакратычнага руха – дык гэта самараспусціцца.
    Думаю, што гэтая думка мае рацыю й сёння.

    Мяне перасталі друкаваць на Нашай Ніве і Беларускім партызане, не хачу спрабаваць пісаць, бо нават не магу апошнім майданутым часам чытаць Хартыю97…
    Я не мог некалі нават дапусціць, што нашыя незалежныя СМІ пераўтварацца ў майданутыя крыніцы інфармацыі, якую часам інфармацыяй нельга назваць, а вось прапагандай можна.
    Прыклад: не прайшла мая ўчорашняя спроба дадаць на НН інфу ТАСС аб тым, што “потери войск Украины за 18 января составили более 200 убитыми и около 300 – ранеными”. За тое сёння НН выдала инфу УНІАН аб тым, што “загінулі каля 300 тэрарыстаў за апошні тыдзень.” Ад гэтага на тамтэйшым НН-форуме людзі пачалі адзін аднаго абзываць правакатарамі… То бок тая казка пра бел-чырвона-белага кансерватыўна-хрысціянскага бычка аб гэбістах-лукашыстах ізноў мае месца быць, каб падзяляць, а не аб’ядноўваць беларусаў.

    Гэта казка хараша пачынай спачатку.

    Ці можна ўявіць сабе, каб Маршал Перамогі Жукаў ці Галоўнакамандуючы Сталін падчас вайны 1941-45 гадоў друкаваліся б, скажам, у амерыканскіх ці нямецкіх тагачасных выданнях, куды ў якасці чытачоў ці падпіісчыкаў рынуліся б іх фронты і фронцікі разам з іх генераламі, афіцэрамі і салдатамі? Бязглуздзіца, праўда?!

    А дзе вашыя Жукавы і Сталіны, младафронтаўцы? А дзе вашыя младафронтаўцы, младафронтаўцы? Чаму не ствараюць тут сваю ИСКРУ?
    Таму, што чытаюць інфу УНІАН з беларускіх незалежных СМІ і друкуюцца там? Дзеля чаго?

    Ў цябе, Малады Фронт, са станам здароўя ўсё ціп-топ? А як адчувае сябе бел-чырвона-белая ідэя?

    Інфа павінна быць праўдай!

  2. Anatol Starkou (Jan 20, 2015:15:52)Адказаць

    ІНФА і КІБАРГІ

    51 наведвальнік-чытач гэтага артыкула да мяне… На іншых старонках 201, 143, 119, 100 наведвальніка цягам месяца до того і ніводнага камента…

    Ў цябе, Малады Фронт, са станам здароўя ўсё ціп-топ? Не чхаеш? Не кашляеш? Тэмпература 36,6? А дзе ж тады твае маладыя кібаргі?

    Некаторых тваіх пісьменнікаў часам бачу на Хартыі97, БелПартызане, а раней чытаў на Нашай Ніве… Зразумела яны тамака кібаргуюць не за грошы, а за папулярызацыю младафронтаўскай ідэі. А за што ж яшчэ?!

    Вось вашыя старэйшыя таварышы-бел-чырвона-белыя кібаргі, якія гадоў 15-16 таму пераўтварыліся ў кансерватыўных хрысціян, цягам 25 год не стварылі для сябе і ўсіх-усіх-усіх паплечнікаў бел-чырвона-белай ідэалогіі СМІ-ИСКРЫ, из которой бы восгорелось бел-чырвона-белае полымя дэмакратыі, свабоды слова, а таму з тых часоў распаўзліся па ўсім нашым так званым бел-чырвона-белым незалежным віртуальным СМІ-крыніцам, каб там друкаваць свае артыкулы і пісаць каменты на форумах, маўляў, гэбісты ва ўсім вінаватыя (то бок ва ўсіх іх паразах), а таксама лукашысты і акупанты, дый выказваць іншыя словы-заклікі ў бок беларускіх людзей, якія, на іх думку, павінны былі б аб’яднаць беларусаў-іншадумцаў бел-чырвона-белай ідэалогіі, каб яны сталі кансерватыўна-хрысціянскімі бел-чырвона-белымі кібаргамі і пайшлі за кансерватыўнымі-хрысціянамі супраць лукашызма, які тыя старэйшыя бел-чырвона-белыя таварышы й прывялі да ўлады пасродкам бел-чырвона-белага палітыканства ў 1988-89 – 1994 гадах. Але пакуль аб’яднання з народам гэткай народнай кансерватыўна-хрысціянскай партыі не адбылося…

    Вы, младафронтаўцы, йдзеце туды ж і тым жа шляхам? А навошта тады вам гэты сайт?

    Некалі і не раз я казаў вам, што самае лепшае, што вы можаце зрабіць для беларускага моладзевага дэмакратычнага руха – дык гэта самараспусціцца. Думаю, што гэтая думка мае рацыю й сёння.

    Мяне перасталі друкаваць на Нашай Ніве і Беларускім партызане. Я не хачу спрабаваць пісаць на Хартыі97, бо нават не магу апошнім майданутым часам яе чытаць… І год-два таму нават дапусціць не мог, што нашыя незалежныя СМІ пераўтварацца ў майданутыя крыніцы інфармацыі, якую часам інфармацыяй нельга назваць, а прапагандай можна.
    Прыклад: сёння і ўчора не прайшла мая спроба дадаць на НН інфу ТАСС аб тым, што “потери войск Украины за 18 января составили более 200 убитыми и около 300 – ранеными”. За тое Наша Ніва надрукавала інфу УНІАН аб тым, што “загінулі каля 300 тэрарыстаў за апошні тыдзень”, пасля чаго на тамтэйшым НН-форуме людзі пачалі адзін аднаго абзываць правакатарамі… То бок тая казка пра бел-чырвона-белага кансерватыўна-хрысціянскага бычка аб гэбістах-лукашыстах у асяроддзі форумчан-беларусаў ізноў мае месца быць, каб падзяляць, а не аб’ядноўваць беларусаў.

    Гэта пестня хараша пачынай спачатку.

    Паважанае спадарства! Ці можна ўявіць, каб Маршал Перамогі Жукаў ці Галоўнакамандуючы Сталін падчас вайны 1941-45 гадоў друкаваліся б, скажам, у амерыканскіх ці нямецкіх тагачасных выданнях, куды ў якасці чытачоў ці падпіісчыкаў рынуліся б іх фронты і фронцікі разам з іх генераламі, афіцэрамі і салдатамі? Бязглуздзіца, праўда?!

    А дзе вашыя Жукавы і Сталіны, младафронтаўцы? А дзе вашыя младафронтаўцы, младафронтаўцы? Чаму не ствараюць тут сваю ИСКРУ? Ціі не таму, што чытаюць інфу УНІАН з беларускіх незалежных СМІ і друкуюцца тамака ж? А дзеля чаго?

    Ў цябе, Малады Фронт, са станам здароўя ўсё ціп-топ? А як адчувае сябе бел-чырвона-белая ідэя? Не чхае? Не кашляе? Тэмпература 36,6?

    Інфа, Малады Фронт, павінна быць праўдай!