Беларускія палітвязьні: хто яны?

Беларускія палітвязьні: хто яны?

Каардынацыйная група “За Волю” па выніках працы першага паседжання  разаслала палітычным партыям ды рухам зварот з намерам высвятліць, хто з іх каго лічыць палітвязнямі. Таксама складзены запыт да праваабаронцаў з просьбаю вызначыць дакладныя крытэры па прызнанні зняволеных палітвязнямі. Прапануем Вам поўны тэкст звароту:

Партыі БНФ, БХД,АГП  
Рухі “Разам”, “За свабоду”,“Беларускі рух”.

Кампаніі “Гавары праўду”,“Эўрапейская Беларусь”
Моладзевая арганізацыі Малады Фронт, 

Праваабарончыя арганізацыі: “Вясна”, БХК,  
Платформа, “Салідарнасць”, “Праваабарончы альянс”

Зварот

Мы -прадстаўнікі грамадства, сябры розных партый, рухаў, удзельнікі каардынацыйнай групы “За Волю”па вызваленню палітзняволеных і рэпрэсаваных лічым, што ў Беларусі зараз 17 палітычных вязняў. Мы звяртаемся да палітыкаў і праваабаронцаў з прапановай лічыць беларускімі палітычнымі зняволенымі:

1. Андрэя Саннікава
2. Міколу Статкевіча
3. Змітра Бандарэнку
4. Паўла Севярынца
5. Змітра Дашкевіча
6. Эдуарда Лобава
7. Міколу Аўтуховіча
8. Алеся Бяляцкага
9. Ігара Аліневіча
10. Аляксандра Францкевіча
11. Міколу Дзядка
12. Яўгена Васьковіча
13. Паўла Сырамолатава,
14. Арцёма Пракапенку
15. Сяргея Каваленкіу
16. Алеся Крутога
17. Аляксандра Малчанава
Просім далучыцца прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый для працы ў складзе каардынацыйнай групы “За Волю”.
Просім праваабаронцаў распрацаваць крытэрыі вызначэння тэрміна “палітвязень” у Беларусі з улікам сенняшняй рэчаіснасці, так, як гэта зрабілі расейскія праваабаронцы і давесці гэтыя крытэрыі да грамадства.
Лічым справу Аляксандра Крутога цалкам палітычнай, беспрэцэндэнтнай па свайму цынізму і па колькасці парушэнняў крымінальна–працэсуальнага кодэкса. Заклікаем аказаць маральную і матэрыяльную падтрымку мужнаму, прынцыповаму чалавеку Аляксандру Крутому і яго сям’і, якая апынулася на мяжы выжывання.
Лічым крымінальную справу супраць Алеся Малчанава правакацыяй і патрабуем праваабаронцаў і палітыкаў быць вельмі пільнымі да гэтай справы, дапамагчы Малчанаву з адвакатам.Лічым, што так, як зараз улады распраўляюцца з былым палітвязням-“дзекабрыстам”, пераводзячы яго ў разрад “крымінальнікаў”, так жа ж расправяцца потым і зіншымі вызваленымі палітвязнямі. Прызываем усіх да салідарнасці і еднасці!
Просім лідэраў партый , арганізацый і рухаў даць свой аргументаваны адказ наконт спіса палітзняволеных цягам тыдня. Адказы накіровываць па адрасу г. Менск, вул Чарнышэўскага3-39, сядзіба БНФ (для каардынацыйнай групы “За Волю”).

Наступнае паседжанне каардынацыйнай групы “За Волю” адбудзецца 1.02.2012 на сядзібе БНФ а 16 гадзіне. Павестка дня будзе разаслана ў панядзелак. Далучайцеся!
Усе прапановы просім дасылаць на паштовую скрыню zavolu2012@gmail.com

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Jan 27, 2012:12:37)Адказаць

    Аляксандру Крутому вельмі патрэбна вашая падтрымка. Сапраўды мужны чалавек! Пішыце лісты па адрасу 220050 Менск, вул.Валадарскага 2, камера 29

  2. Ales (Jan 27, 2012:15:55)Адказаць

    А дзе прачытаць пра гэтага Крутога? Яки артыкул, штоды як?

  3. Ганна (Jan 27, 2012:17:11)Адказаць

    http://platformarb.com/opasnyj-krutoj/
    “Опасный Крутой”
    Мы пазнаеміліся з Аляксандрам Крутым на судзе Аўтуховіча. Ен хадзіў штодня і фіксаваў усе і адразу ў адрозненне ад некаторых палітыкаў, казаў, што справа Аўтуховіча цалкам сфабрыкавана. Круты цалкам алэкватны, разумны чалавек з аналітычным умом(не дарам фізік па адукацыі), але ж вельмі ўпэрты, вельмі мэтанакіраваны.