Беларускія пісьменьнікі адседзелі ў турмах больш за 1000 гадоў, падлічылі на прэзэнтацыі кнігі Бяляцкага

Беларускія пісьменьнікі адседзелі ў турмах больш за 1000 гадоў, падлічылі на прэзэнтацыі кнігі Бяляцкага

У Менску ў сядзібе БНФ адбылася прэзэнтацыя новай, пятай па ліку, кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы».

На прэзэнтацыю прыйшлі пісьменьнікі Барыс Пятровіч, Міхась Скобла, Сяргей Дубавец, Ігар Бабкоў, праваабаронцы Тацяна Равяка, Гары Паганяйла, Валянцін Стэфановіч, Раіса Міхайлоўская, палітык Анатоль Лябедзька, палітоляг Юры Чавусаў, былы палітвязень, які некалькі дзён таму выйшаў на волю, Эдуард Лобаў, а таксама сваякі палітвязьняў, якія яшчэ застаюцца за кратамі: жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, маці Ігара Аліневіча Валянціна,

Прэзэнтацыя праходзіла ў інтэрактыўнай форме. Выступаў аўтар кнігі Алесь Бяляцкі, граў дудар Вячка, выступалі ўдзельнікі імпрэзы.

byalacki

Сяргей Дубавец і Барыс Пятровіч апавялі як яны ў 80-я гады прыехалі па разьмеркаваньні ў Гомель, дзе тады вучыўся ва ўнівэрсытэце Алесь Бяляцкі, і ўбачылі, што і ў Гомелі нашы людзі. Там былі нават тэлефонныя будкі расьпісаныя «Жыве Беларусь!». Там яны і пазнаёміліся.

dybavec

Як расказаў Барыс Пятровіч, Алесь Бяляцкі пачынаў з прозы, і яго першыя апавяданьні выйшлі ў «Бібліятэцы «Маладосьці». Ён выказаў пажаданьне, каб Алесь зноў вярнуўся ў прозу.

pyatrovich

Міхась Скобла па шасьцітомным «Даведніку беларускіх пісьменьнікаў» падлічыў стаж беларускай турэмнай літаратуры. Аказалася, што беларускія пісьменьнікі адседзелі ў турмах больш за тысячу гадоў. Міхась адзначыў, што ў турме Бяляцкі напісаў дзьве кнігі і пачаў пісаць трэцюю, але не пасьпеў, таму яго трэба некуды выслаць, каб ён дапісаў і трэцюю кнігу. І параіў лепш гэта рабіць у больш прыемным месцы, дзе любяць пісаць беларускія пісьменьнікі, на швэдзкай высьпе Готлянд.​

prezintaciya

Анатоль Лябедзька падзякаваў Бяляцкаму, што той выбраў добры час для выхаду кнігі. Маўляў, што рабіць цяпер доўгімі зімовымі вечарамі — толькі чытаць Бяляцкага. Ён адзначыў, што ёсьць два месцы, дзе сустракаецца беларуская інтэлігенцыя, сьвядомая грамадзкасьць — гэта дыпляматычныя прыёмы і пахаваньні. А цяпер яшчэ, дзякуй богу, зьявіліся прэзэнтацыі. Паводле Лябедзькі, кніга можа і абараніць на нейкіх масавых акцыях.

byalacki2

Скончылася прэзэнтацыя пікіроўкай паміж філёзафам і пісьменьнікам Ігарам Бабковым і Язэпам Янушкевічам.

Падзяліцца:

Каментары