Беларусы Чэхіі павіншавалі Мікалая Аўтуховіча зь юбілеем

Беларусы Чэхіі павіншавалі Мікалая Аўтуховіча зь юбілеем

Беларускі дом у Празе, Рух салідарнасьці «Разам» і звычайныя жыхары Прагі даслалі вінашаваньне заказным лістом Мікалаю Аўтуховічу:

Дарагі Мікалай!

У дзень Раства Хрыстовага, віншуем Вас з 50-годзьдзем! На такіх юбілеях прынята казаць, што 50 год – гэта ня шмат. І сапраўды, для чалавека, які пасьпеў стацца сымбалем маладой, незалежнай, моцнай, прыгожай, мужнай Беларусі, 50 год — гэта цудоўна малады ўзрост.

Дзякуй Вам за тое, што Вы ёсьць! Дзякуй, што не здаяецеся і мужна трымаецеся.

Ваш прыклад дапамагае нам стаць лепшымі.

Вашыя фатаграфіі вісяць у нашых дамох, мы глядзім фільмы пра Вас, Вашае імя нагадвае нам, што на Беларусі ёсьць героі. Тыя, хто спрадвеку баранілі Айчыну ад ворагаў. Тыя, хто ратавалі Беларусь ад камуністаў і нацыстаў. Тыя, хто не адмовіліся ад сваіх каранёў і поглядаў. Тыя, хто зрабілі свой маральны выбар і засталіся ЧАЛАВЕКАМ.

Пра такіх як Вы, Мікалай, мы чыталі ў кнігах Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава, і нам здавалася, што час герояў скончыўся. Але не! Вы, Мікалай, разам зь Мікалаем Статкевічам, Зьміцерам Дашкевічам, Паўлам Севярынцам, Алесем Бяляцкім, Ігарам Аліневічам, Яўгенам Васьковічам, Мікалаем Дзядком, Эдуардам Лобавым, Васілём Парфянковым, Аляксандрам Маўчанавым, Арцёмам Пракапенкам, Аляксандрам Францкевічам, назаўсёды будзеце ў нашых сэрцах. І ведайце: практычна ў любой краіне сьвету жывуць людзі, якія Вас любяць , Вас падтрымоўваюць і кожны дзень за Вас моляцца.

Мы жадаем Вам здароўя, аптымістычнага настрою, Божай дапамогі. Хуткага вызваленьня.

Трымайцеся!

Мы з Вамі!

Жыве нескораная беларуская нацыя! Жыве Беларусь!

7.01.13

Падзяліцца:

Каментары