Белы Легіён. Гісторыя

Белы Легіён. Гісторыя

Гісторыя арганізацыі “Белы легіён” пачынаецца з пачатку 1990-х гадоў. У той час маладзейшыя сябры заснавалі” Белы легіён” на базе  моладзевага крыла ДРАБ (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі, т. зв. «Чорныя драбы») зліквідаванага Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў (БЗВ), якое было створана афіцэрамі-беларусамі на пачатку 90-х.

Сябры “Белага Легіёна” былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсцяў, меўшых на мэце абарону незалежнасці Беларусі ў 1996-1999 гг. Але “Белы Легіён” рабіў стаўку не на адкрытую дэманстрацыю, а на канспірацыю ды падпольную структуру. Ужо ўвесну 1996-га ўвагу грамадскасці ды журналістаў прыцягнулі іх таямнічыя сцягі – чырвоныя палотнішчы з чорным колам ды белым старадаўнім знакам «спарышам» – якія ўздымаліся па-над натоўпам дэманстрантаў у самыя небяспечныя моманты палітычных акцыяў. Баявы кліч «Слава нацыі!» легіянераў часта можна было чуць падчас акцый і мітынгаў.Дзяржаўныя спецслужбы у 1997-м годзе арганізавалі шэраг правакцыяў вакол «Белага Легіёну», у тым ліку жорсткае збіццё яго лідэра Сяржука Чыслава – той трапіў у шпіталь са шматлікімі пераломамі.

Сябры “Белага Легіёна” вялі рэй у вядомай дэманстрацыі “Марш свабоды” 17 кастрычніка 1999 г., якая скончылася сутычкамі з міліцыяй на рагу вуліц Фрунзэ і Першамайскай. А дзесці напрыканцы 1999 году “Белы легіён” практычна знік з вулічнае арэны – частка ягоных сябраў сышла ў бізнэс, а рэшта засяродзілася на ціхае падрыхтоўцы асобных маладзёвых групаў. Так асноўнай дзейнасцю арганізацыі сталі  ўдзел у штогадовых спартовых вышкальных зборах і летніках у розных кутках Беларусі, а таксама сябры «Белага легіёну» ахоўвалі нацыянальныя культурныя акцыі і незалежныя СМІ.

Колькасьць удзельнікаў  Белага Легіёну у 1996-1999 гадах складала прыкладна 200 чалавек. Арганізацыя мела сваіх прыхільнікаў у шмат якіх гарадах Беларусі, а таксама ў розных сацыяльных групах: ад спартоўцаў і вайскоўцаў да творчай інэллігенцыі. Сімпатызуючы арганізацыі калектыў музыкаў  “Крывакрыж”   нават запісаў гімн “Белага Легіёну” з аднайменнай назвай.

Перыядычна паведамленні пра затрыманьні сябраў “Белага Легіёну” ўсплывалі ў друку. Так быў затрыманы Міраслаў Лазоўскі ў сакавіку 2000 г. за распаўсюд улётак «Белага легіёну». А яшчэ раней – у жніўні 1998 г. зноў жа за распаўсюд арганізацыйных улётак  быў затрыманы Ігар Корсак. Яго абвінавачвалі таксама ў «распаўсюдзе фашыстоўскай сымболікі», але экспэрты мастацтвазнаўцы прызналі, што эмблема «Белага легіёну» — знак «спарыш» — ня мае дачыненьня да фашызму і з’яўляецца элемэнтам беларускага традыцыйнага арнаменту (у тым ліку, ён зьмешчаны на сучасным дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь). У жніўні 2002 года з’явілася інфармацыя пра экзамен на атрыманне «Сталёвага берэту» сябрамі “Белага Легіёну”. У той жа час у польскім часопісе для аматараў вайсковай справы «Komandos» (№12, 2002) з’явіўся нарыс журналіста Ежы Рагвалода пра гісторыю і дзейнасць «Белага легіёну», добра аздоблены фотаздымкамі. Пад адным з фотаздымкаў, на якім малец у камуфляжы з аўтаматам подпіс: «Легіён найперш займаецца выхаваннем патрыятычнай моладзі».

Потым на некалькі гадоў   “Белы Легіён” знік з інфармацыйнай прасторы. Кіраўніцтва арганізацыі актыўна займалася бізнэсам на тэрыторыі Расіі. На пачатку 2000-х арганізацыя аб’явіла аб спыненні свайго існавання за фармулёкай “адсутнасць грамадскай неабходнасці ў баявой арганізацыі нацыяналістаў, бо небяспекі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь больш не існуе”. Пасля гэтай заявы  арганізацыя фактычна спыніла сваю публічную дзейнасць.

У 2006 годзе сябры” Белага Легіёна” былі заўважаныя ў ахове кандыдата на пасаду прэзыдэнта РБ Аляксандра Казуліна, аднак тая ахоўная дзейнасць не была звязаная з афіцыйнай пазіцыяй арганізацыі, а з’яўлялася прыватнай ініцыятывай асобных сяброў.

Апошні раз узгадкі пра  “Белы Легіён” з’явіліся ў 2008 годзе, калі  былых кіраўнікоў арганізацыі  Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяржука Чыслава затрымалі па справе выбуху 3 –га ліпеня 2008 года, аднак у хуткім часе вызвалілі з пад варты.  Падазрэнні да нацыяналістаў былі цалкам неабгрунтаваныя, бо сапраўдны патрыёт ніколі ня пойдзе на шкоду свайму народу, нават калі і нязгодны з сучаснай палітыкай дзяржавы.

Зараз “Белы легіён” не прысутнічае ў палітычным жыцці краіны, стаўшы “клубам сяброў”, аднак ветэраны вулічных “баёў за незалежнасць” 90-х гадоў уважліва сочаць за працэсамі, якія адбываюцца ў краіне.

Працяг будзе…

Медыяматэрыялы:

Улёткі Белага Легіёну:

Белы Легіён ачольвае калону дэманстрантаў:

Вышкалы:

Відэа:

Чернобыльскі шлях-1996:

Гімн Белага Легіёну:

Белы Легіён у Мірскім замку:

Вышкал у лесе:

Начны вышкал:

Фільм пра дзейнасць арганізацыі:

 Правы Альянс

Падзяліцца:

Каментары