Як беларуская армія падтрымлівала «Белы легіён»

Як беларуская армія падтрымлівала «Белы легіён»

Пра тое, чым займаўся «Белы легіён», – «Размова Мацкевіча» з «ветэранам» арганізацыі Міраславам Лазоўскім.

Патрыятычна-спартовая арганізацыя «Белы легіён» быў яскраваю ініцыятываю 1990-х. Яе мэтаю было выхоўваць моладзь, каб яна была нацыянальна-арыентаванаю, патрыятычнаю, вяла здаровы лад жыцця і мела выдатную фізічную форму. 

Арганізацыю заснавалі маладзейшыя чальцы зліквідаванага ў 1996-м Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Чальцы “Белага легіёну” ў 1990-я ахоўвалі ад агрэсіі сілавікоў вулічныя акцыі апазіцыі.

Паводле Міраслава Лазоўскага, «Белы легіён» не меў папярэднікаў у гісторыі, напрыклад, у гады паўстання БНР або Расейскай імперыі. Тады дзеялі арганізацыі, якія вялі збройную барацьбу за сваю бацькаўшчыну: «Раней не было калі займацца выхаваннем: адразу хапаліся за зброю».

У гады існавання «Белага легіёну» актыўную дзейнасць праводзіла таксама Рускае нацыянальнае адзінства (РНА/РНЕ). Яно, у адрозненне ад беларускай патрыятычнай арганізацыі, мела падтрыманне сярод шэрагу прадстаўнікоў спецслужбаў. Праўда, і канфлікты з сілавікамі ў іх былі – калі, паводле акрэслення Мірасалава Лазоўскага, «крыша не спрацоўвала».

У той жа час, «Белы легіён» карыстаўся падтрыманнем вайскоўцаў: «У войску ўсе былі толькі «за» і толькі «на «ўра». Аднак вырашальным сталася тое, што дзейнасць арганізацыі супярэчыла ідэалогіі палітычнай «вярхушкі».

«Думаю, мы зрабілі ўнёсак у пашырэнне нацыянальнай ідэалогіі сярод моладзі», – адказвае спадар Лазоўскі на пытанне, што пакінуў пасля сябе «Белы легіён»?.

http://belsat.eu

Падзяліцца:

Каментары