“Белзнешрэклама”: Правакацыйны білборд павесілі незаконна!

01.02.2013:15:41
0
1 060
Беларусь, Навіны
“Белзнешрэклама”: Правакацыйны білборд павесілі незаконна!

Рэклама каля сталічнага кінатэатра “Беларусь” са зместам “Гэта стабільнасць падобна да смерці” правісела менш за суткі.

Пра яе з’яўленне ў пятніцу паведаміў сайт charter97.org. Канструкцыя з рэкламай належаць кампаніі “Белзнешрэклама”. Але ў самой кампаніі пра новы рэкламны плакат нічога не ведалі — па іх версіі там павінна стаяць рэклама “Смак беларускай мовы”.

Пасля тэлефанавання Еўрарадыё кіраўнік кампаніі Дзяніс Моўчан тэрмінова выехаў на месца.

Вось што распавялі Еўрарадыё ў “Белзнешрэкламе”:

“Гэта несанкцыянаваная рэклама. У нас форсмажорныя абставіны — мы не размяшчалі гэтую рэкламу, ужо выклікалі міліцыю. Але і білборд ўжо нехта зняў”.

Цяпер на яго месцы знаходзіцца рэклама “Смак беларускай мовы”.

euroradio.fm

 

Падзяліцца:

Каментары