Берасьце — за Каліноўскага!

Берасьце — за Каліноўскага!

Гарвыканкам Брэста вынес на грамадскае абмеркаванне прапанову аб назве новай вуліцы, якая ўтварылася пасля будаўніцтва транспартнай развязкі “Заходні абыход”, што ў раёне Брэсцкай Крэпасці. Першапачаткова планавалася надаць вуліцы назву “Таможная”, што на думку філолагаў непрымальна, з прычыны неіснавання такога слова ў беларускай мове. З улікам меркавання філолагаў у брэсцкіх і іншагародніх СМІ, а таксама апытанняў у сацсетках на карысць іншай назвы, Берасцейскі Малады Фронт… пачынае кампанію па наданню назвы новай вуліцы – “Імя Кастуся Каліноўскага”. Сваё рашэнне маладзёны тлумачаць некалькімі прычынамі:

1) Сёлета адзначаецца 150 гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага;

2) Брэст (горад і крэпасць) былі непаспрэдна звязаны з падзеямі паўстання (адбываліся рэйды інсургентаў у ваколіцах гораду, удзельнікі адбывалі пакаранне ў мясцовай турме, якая месцілася ў крэпасці);

3) Наданне назвы новай вуліцы не звязана з перайменаваннем старой, таму бюджэт гораду не панясе дадатковых выдаткаў;

4) Чэмпіянат свету па хакеі і іншыя спартовыя падзеі прыцягнуць турыстаў, якія згодна міжнародных даследванняў, прагнуць адчування аўтэнтычнасці краіны, што прыдасць каларыт, калі назвы вуліц нашых гарадоў будуць звязаны з імёнамі нацыянальных герояў і падзеямі нацыянальнай гісторыі;

5) Брэст — гэта “заходняя брама” Беларусі і годная назва новай вуліцы, недалёк Варшаўскай шашы, паспрыяе фармаванню пазітыўнага іміджу як гораду, так і краіны;

6) У Брэсце (у адрозненні ад шэрагу іншых гарадоў: Пружанаў, Мінску, Гродна, Свіслачы) не ўвекавечана памяць аб Кастусю Каліноўскім ні ў назве вуліцы, ні ў помніку.

 

У сувязі з вышэй згаданым, Берасцейскі МФ прапануе і заклікае грамадзян да акцыі, накіроўваць свае прапановы па назве вуліцы  “імя Кастуся Каліноўскага” на адрас: Брэст, Міцкевіча 25, альбо на пошту: brestvestnik@mail.by, далучацца да кампаніі ў сацыяльных сетках. Згодна з ініцыятывай Гарвыканкаму Брэста, менавіта праз ліставанне праз адрас газеты “Брестский вестник”) і адбудзецца грамадскае абмеркванне назвы, якое будзе доўжыцца да 20 снежня 2013 году. МФ у сваю чаргу запэўнівае што ўсімі законнымі і дасяжнымі сродкамі і формамі, на перыяд збору прапановаў, будзе весці агітацыйную і папулярызацыйную кампаніі па назве вуліцы “імя Кастуся Каліноўскага”. Кампанія ўжо пачалася і працягнецца ў сацыяльных сетках, СМІ, перфомансах, электронных петыцыях і інш. Гэтаксама можна далучыцца да акцыі зрабіўшы фотаздымак з шыльдай, якую МФ перадасць у кожны куточак Беларусі таму, хто замовіць яе праз: press.mfront@gmail.com. МФ заклікае вядомых асобаў культуры, палітыкі і простых грамадзян фатаграфавацца з шыльдай і дасылаць здымкі на адрас: press.mfront@gmail.com , ці выкладываць у акаўнт у сацыяльных сетках.

вул. Каліноўскага, Берасьце

Падзяліцца:

Каментары