Беркут жабруе

Беркут жабруе

Януковiч кепска кормiць сваiх сабак: яны забiваюць людзей, а ён iм шкадуе костку. Ня ведае што галодная шаўка можа перагрызцi глытку свайму гаспадару. Вось на якое паведамленне я патрапiў у сацсетках:

Сёння ў 19:30 у метро Арсенальная запланавана сход ўсіх жадаючых дапамагчы супрацоўнікам МУС. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісаў Иван Проценко.  Хто хоча дапамагчы сапраўдным героям Украіны — далучайцеся. З сабой бярыце ваду без газу, печыва, цыгарэты, чай, цукар. Усё павінна быць у герметычных упакоўках, каб было відаць, што не раскрыта — інакш не возьмуць. Збор ля ўваходу ў Марыінскі парк каля крамы Млечны Шлях. Хто не можа прыехаць, але хоча дапамагчы — можа класці на картку Приватбанка 4149 4377 2569 0935 Працэнка Іван Уладзіміравіч. Усе пажаданні ўлічу, усё што скажаце — куплю і перадам хлопцам. Робім агульнае добрую справу! Яны стаяць за нас … стаяць да канца! — Напісаў ён.

Толькi герметычныя пакункi. Бачыце — баяцца каб не атруцiлi! Але Украiнцы не подлыя Медзiчы, а сапраўдныя гаспадары сваёй зямлi. Таму спадзяюся што на месцы спадара Працэнка сустрэнуць не дурнi з пакункамi для шалёных псоў, а дзюжыя хлопцы з добрым дрынам.

Падзяліцца:

Каментары