“Бесы” Зміцера Дашкевіча

“Бесы” Зміцера Дашкевіча

“…Прыгожая гэта постаць, хоць на няшчасце, скрыўленая чужымі ўплывамі”. “…Не звяртаючы ўвагі ні на агульныя інтарэсы краіны, ні на яе сродкі, усё яшчэ думаў раздуваць паўстанне”. Гэта не пра Зміцера, не. Акурат так Каліноўскага апісвалі сучаснікі.

Тады багата хто лічыў паўстанне памылкай і катастрофай. Аднак імёны гэтых экспертаў ад “рэальнай палітыкі” ведаюць хіба дасведчаныя гісторыкі таго перыяду – чалавек 10-15 у Беларусі. З Каліноўскім жа вымушаныя былі лічыцца ўсе, нават бальшавікі – называць вуліцы яго імем, узгадваць у падручніках.

Наступны, 2013 год, абвешчаны годам “Памяці Паўстанцаў” (150-годдзе Паўстання 1863 года), з тым жа поспехам мог быць абвешчаны годам “Салідарнасці з Палітвязнямі”. Вось яны, побач, у клетцы ў судовай лаве: сучасны Каліноўскі, Урублеўскі, Траўгут – пасміхаюцца перад камерай “Белсата”. Сапраўды, нам лягчэй шанаваць мёртвых герояў, чым жывых: мёртвыя як што прамаўчаць, жывыя – не…

“У Дашкевіча нічога няма акрамя Маладога Фронту”, — даводзілася некалі чуць на кухнях апазіцыйных офісаў. Потым яго мясілі берцамі на асфальце ў цэнтры Мінска, а яны крычалі ў гучнагаварыцелі сваё вечнае: “Не паддавайцеся на правакацыі!” Зараз ён на нарах гарадзенскай турме, яны – як і раней – на кухнях ды офісах Мінска, Варшавы, Прагі…

Падобнай была карціна і ў канцы паўстання ў 1864-ым: лідэры паўстання адмаўляліся ад пасад, з падробнымі пашпартамі выязджалі ў Англію (як Уладзіслаў Малахоўскі)… Ён не з’ехаў і ўзяў адказнасць на сябе, дакараючы ўчорашніх паплечнікаў: “…вы, баязліўцы, падаючы духам, жадаеце даць Расіі сродак пераканаць іх (заходнія дзяржавы, якія вялі перамовы з Расіяй – аўт.), што ў нас толькі дзяцінства і няма сапраўднага патрыятызму”. А хто ж любіць крытыку?

Радыкальны, канфліктны, гарачы, просталінейны, часам неабачны ў выбары людзей, Каліноўскі перамог, нягледзячы на фактычную паразу паўстання. Як перамог Дашкевіч у 2010-ым, не дайшоўшы нават да Плошчы, затрыманы за адзін дзень да яе. І прыцягвае перамагаць зараз – бітву за бітвай, ратуючы гонар апазіцыі, моладзевых арганізацый, Беларусі.

…Калі ў нашых апанентаў сканчаюцца аргументы кшталту: “грантавая апазіцыя”, “слабакі”, “няўдахі”, застаецца апошні козыр – “вечныя рэвалюцыянеры”. Альбо “Бесы” – мовай Дастаеўскага. “Бесы” – паўстанне пустэчы, рэвалюцыя дзеля рэвалюцыі, за якой больш нічога няма, бездань…

Але Дашкевіч – не герой з пыльных старонак, і не бяздушны “робат” сусветнай рэвалюцыі. Вельмі чалавечае аблічча Зміцера, якое своечасова знікала пад рулямі фотаапаратаў і відэакамер, вядомае кожнаму, хто быў у яго ў гасцях. Найперш гаспадар цябе карміў – традыцыя, выпрацаваная хіба турмой (мая бабуля рабіла таксама, перажыўшы вайну на выпаленай ушчэнт Полаччыне). Кот Леапольд – “Леапольдушка” – таксама адметнасць кватэры на Партызанскай: дастаткова ўзгадаць як Дзіма абзваньваў гарадскія інстанцыі, вызваляючы ката з дрэва: “Алё, алё… коцік мой – на сасну залез… Што? Як не займаецеся? Ды ў нармальнай краіне вас бы…” Мы са смеху клаліся покатам. Ну і кніжкі канешне: любімая сацыялогія, філасофія, Купала, Гілевіч, Багдановіч…

Пытанне рэвалюцыі, бунту, страйку, вываду людзей на Плошчу – актуальнае заўжды. Аднак калі Вы, дарагі чытач, толькі марыце аб гэтым – дапамажце тым, хто за гэта зараз сядзіць у турме. “Башляйце” хаця б раз на месяц на перадачкі, адвакатаў, жыццё сем’яў палітвязняў, якіх пазбавілі сына альбо мужа (у Мінску на офісе БНФ ёсць адмысловая скрынка для ахвяраванняў). Ды напішыце хаця б ліст!

Адрасы палітвязняў, куды можна пісаць і рабіць грашовыя пераводы і іншую інфармацыю – знойдзеце ў сеціве. Вось адрасы палітвязняў МФ:


Эдуард Лобаў
225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, “Воўчыя норы”, а/с 20
папраўчая калонія № 22

Яўген Васьковіч
212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а
турма № 4

Зміцер Дашкевіч
230023, Гародня, Кірава 1, Турма №1

 

Алесь Кіркевіч для “Твой Стыль” (t-styl.info)

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Dec 04, 2012:11:44)Адказаць

    dapiašycie Sieviera

  2. Беларус (Dec 09, 2012:22:00)Адказаць

    ” Сэксуальныя меншасьці зноў спрабуюць зарэгістраваць арганізацыю.
    8 сьнежня ў Менску прайшоў устаноўчы зьезд ЛГБТ-арганізацыі «Лямбда». Мы маем намер праводзіць асьветніцкую працу, расказваць шырокай грамадзкасьці пра ЛГБТ, пра сэксуальную арыентацыю, пра тое, што гэта не страшна, што гэта не хвароба, не разбэшчанасьць, ня грэх, а варыянт нармальнай чалавечай асобы».РС.9.12.2012 ????????

    9 сьнежня прачытаў новы опус на РС пра сексменьшыні. АБРАЖАЕ мяне не першы раз, што на Радыё Свабода Данчык пастаянна піша толькі пра сексменьшыні. Больш важных праблем на Беларусі цяпер няма? Адкуль гэта “паршывая овца затесалась” у беларускі калектыў і больш за 10 гадоў там сьмярдзіць. Па-першае, гэта габрэй украінскага паходжаньня /па бацьку/. Чаму б яму не прымазацца і не працаваць на роднай украінскай Свабодзе? Але яго там цярпець ня могуць. Цікава, хто яго ўсунуў / за якія заслугі/ на беларускую Свабоду??? За тое, што, быццам, мае ў каранях Луцкевічаў??? Калі яго не ўзялі на ўкраінскую Свабоду /такія там непатрэбны/ , то нехта з беларусаў усунуў яго на беларускую Свабоду быццам бы па яго “матчыных” каранях. І вось вынік гэтага блату- усе яго перадачы толькі пра жопу і амерыканскі джаз. Я чуў, што і псеўданім сабе Богдзя Андрусішын узяў — ДАНЧЫК- што азначае: УСЕМ у Празе ДАЁТ-пра што ведае ўся Прага. І сам Данчык піша чытачу Свабоды: “пасылаю пацалунак ўзасос”. Данчык- УСЕМ ДАВАЦЬ. З задком усё ясна. Але які з яго музыка і сьпявак, калі і псалмы ён сьпявае ДЗЯВОЧЫМ голасам?!!!!
    Праваляе дурака-вычварэнца да пенсіі — і ўвойдзе ў беларускую гісторыю як ДЗЕЯЧ АДРАДЖЭНЬНЯ. А ўсе робяць выгляд і маўкліва -абыякава садзейнічаюць гэтаму.

  3. Беларус (Dec 10, 2012:11:16)Адказаць

    Колькі працэнтаў жыдоў у Беларусі? 0,0000…..1% А паглядзіце на Радыё Свабода- КОЖНЫ дзень пішуць і гавораць пра геяў і пра жыдоў і робяць рэкламу не беларускім пісьменьнікам, паэтам, мастакам і ігд,, а ТОЛЬКІ ЖЫДАМ. Быццам ты знаходзішся ня ў Беларусі, а ў Тэль-Авіве -калі заходзіш на сайт Свабоды. ГАНЬБА і БРЫДОТА, ЛУКАШУК
    Цяперашнюю гей-Свабоду нават нельга параўнаць з патрыятычнай Свабодай пад кіраўніцтвам Станкевіча пачатку 90-х -глядзіце архіў.

  4. Беларус (Dec 14, 2012:23:59)Адказаць

    Вось вылезла на сьвет белы і праявілася яшчэ адна БЕС- ПАПОВА. Руская сьвіньня, якая адкрыта абражае беларусаў як нацыю: НЕ-НА-ВІ-ЖУ” і спакойна ходзіць па Мінску.

    • Ніна Аксёнчык (Dec 15, 2012:16:40)Адказаць

      Сьвіньня Папова прасьмярдзела:
      “Ненавіджу беларусаў!!!”
      Але што іншага качаць
      Ад сьвіньняў?!
      Сьніньня ніколі пахнуць
      Не навучыцца.
      Яе удзел зямны-
      Сьмярдзець.
      І гной. І бруд…
      І захлынацца сваім брудам

  5. Малады Беларус (Dec 15, 2012:16:19)Адказаць

    Яшчэ адзін БЕС- АНТОН АСТАПОВІЧ-абаронца сінагогаў у той час, калі поўнасьцю зьнішчаюць архітэктурныя помнікі БЕЛАРУСІ!!!!!!!!!!!