Што значыць блакіроўка «Хартыі»?

Што значыць блакіроўка «Хартыі»?

Блакіроўка «Хартыі-97» з’яўляеца доказам запалоханасці ўладаў. Такія крокі насцярожваюць: няўжо зноў рэпрэсіі? Дый фармулёўка мае пэўны сімвалізм. Парушэнне артыкула 38 (!) закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

Быцам у 38-ы год кідае кожны раз, калі парушаецца свабода слова. Але ж такім крокам улады павінны быць тлумачэнні. І не тыя, што прыдумалі ў Міністэрстве інфармацыі. На відавоку ёсць некалькі фактаў.

Напэўна, першы — гэта выбарчая кампанія. Значыць, і фальсіфікацыі плануюць грандыёзныя. А хто, як ні «Хартыя», надрукуе ўсё датычнае гэтай тэмы? А чытачы яшчэ й косткі ў каментах паабсмоктваюць. І гэта чынавенству зусім не можа падабацца.

Другі факт, які я бачу, — палітыка Захаду на збліжэнне з афіцыйным Мінскам. Папросту парушэнне дэмакратычных свабод і грамадзянскіх правоў працягваецца дагэтуль. А тыя, хто пайшоў на саступкі не заўважылі гэты момант. І таму цяпер улады робяць, што хочуць.

Яшчэ адна падстава — вяртанне беспрацоўным незаконна адабраных грошаў. Гэта пра ўсё той жа дэкрэт № 3. І прыкрылі доступ да «Хатыі» якраз перад выхадам чарговага дэкрэта. Нагадаю, 24 судзеня блакуюць сайт, а 25-га Лукашэнка падпісвае дэкрэт № 1. І колькі ж можна было стварыць шуму на гэтую тэму? На адных тольк інэрв’ю… З тымі, каму вярнулі грошы, хто падпадае пад новы дэкрэт, аналітыка, меркаванні… Як жа чынавенства можа сцярпець такое? Толькі «бан».

Версіяў можа быць шмат. Але ж як факт: заўтра выбары, а «Хартыя» яшчэ заблакаваная. Ні аб якой свабодзе слова даўно не прыпадае казаць. Але ўзнікае пытанне, што задумаў рэжым?

Яўген Глаголеў-Васьковіч

Падзяліцца:

Каментары