БПЦ замовіла здымкі роліку супраць абортаў

БПЦ замовіла здымкі роліку супраць абортаў

Баўгарская Праваслаўная Царква замовіла відэаролік, накіраваны на спыненьне абортаў, каторы мусіць стаць часткаю шырокамаштабовай супрацьабортавай кампаніі, якая распачынаецца ў Баўгарыі.

Аб гэтым паведамляе баўгарскае выданьне «Манітор». У відэароліку будзе распавядацца аб жыцьці эмбрыёна у матчыным чэраве. Відэа будзе дэманстравацца падчас асьветніцкіх гутарак, у нядзельных школах, храмах і таксама ва ўсіх навучальных установах, дзе вывучаецца прадмет “Рэлігія”. Ня выключана магчымасьць трансьляцыі роліка па баўгарскаму тэлебачаньню.

Царкоўныя ўлады Баўгарыі лічаць неабходным мэтанакірваную працу супраць датэрміновага спыненьня цяжарнасьці ня толькі сярод моладзі, але й сярод дарослых грамадзянаў. Праваслаўнай і Каталіцкай царквою жывым дзіцёнкам лічаць плод з самога моманту зачацця, а ў мэдыцыне — толькі з 5-га тыдню пасьля зачацьця. Таму свецкі закон дазваляе напрацягу першых тыдняў цяжарнасьці прыпыніць яе, што аднак супярэчыць закону Божаму.

Штогод у Баўгарыі зьдзяйсьняецца каля 50 тысяч абортаў, а за 2011 г. нарадзілася 74,5 тысячы дзяцей. У Беларусі за  2009 г. зарэгістравана 30 806 выпадкаў абортаў, а нарадзілася 109 813 тысяч дзяцей.

Нашыя ўлады заяўляюць аб скарачэньні колькасьці абортаў у Беларусі ў 5 разоў за апошнія 15 гадоў (у 4 разы за пошнія 10 гадоў). Калі Беларусь сапраўды зацікаўлена ў спыненьні выміраньня нацыі, то ідэя відэароліку ад царквы і падтрымка задумы дзяржаваю ў Баўгарыі можа стаць добрым прыкладам для нашай краіны.

Падзяліцца:

Каментары