Браты па зброі, нацыяналісты краінаў Усходняй Эўропы

Браты па зброі, нацыяналісты краінаў Усходняй Эўропы

З глыбокай пашанай і вялікай надзеяй мы запрашаем Вас наведаць нашую краіну і ўсталяваць з намі трывалыя сувязі, якія неабходныя кожнаму з нас для пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і сумеснай барацьбы. Нацыяналістычны рух Літвы, адной з галоўных рухаючых сілаў якога з’яўляецца нашая арганізацыя – Літоўскі саюз нацыяналістычнай моладзі – падае руку нацыяналістам з суседніх краінаў. Нашае запрашэнне прыехаць у Вільню адрэсавана прадстаўнікам усіх прыязных нам нацыянальных сілаў – арганізацыям, як і асобным актывістам – якія катэгарычна адрынаюць шавіністычныя і імперыялістычныя ідэі.

Адчайна змагаючыся супраць сыстэмы, якая заняволіла Эўропу, прайшоўшы праз многае і загартаўшыся ў выпрабаваннях, нашая арганізацыя адкрывае новую старонку ў сваёй гісторыі. Мы хочам раз і назаўсёды пахаваць непрыкаяных прывідаў мінуўшчыны, якія азмрочвалі і перашкаджалі адносінам патрыётаў суседніх краінаў, каб стварыць адзіны і ўсеагульны Эўрапейскі фронт барацьбы супраць разбуральных і смяротна небяспечных ідэалогій. Мы адрынаем аджыўшы свае вузкалобы нацыяналізм, з-за якога мы настолькі доўга невылазна сядзелі ў сваіх домах і шукалі ворагаў там, дзе на самой справе павінны былі шукаць сяброў і хаўруснікаў. І таму сёння мы падаем руку прадстаўнікам нацыяналістычных рухаў усіх братніх нам народаў, якія сваёй галоўнай і канчатковай мэтай бачаць перамогу Эўропы Вольных Народаў.

Мы запрашаем польскіх, беларускіх, латыскіх, украінскіх і рускіх паплечнікаў прыехаць у Літву 15 ліпеня 2012 года. Гэты дзень быў выбраны зусім невыпадкова. Кожны з нас добра ведае, што трошкі больш за 600 год таму некалькі народаў Усходняй Эўропы разам змагаліся з агульным ворагам. Сёння, калі нашыя ворагі, паціраючы рукі, з асалодай глядзяць на бесперапынныя спрэчкі паміж нашымі народамі, памяць пра гэтую славутую старонку нашай агульнай мінуўшчыны павінна зноў аб’яднаць нас. І гэты сымбаль ані ў якім разе не скіраваны супраць Заходняй Эўропы ці нейкай асобнай краіны. Гэтая падзея сымбалізуе нашае сённяшняе імкненне да адзінства ў рэгіёне, а таксама ёсць першым крокам у напрамку праўдзівага, шчырага адзінства патрыётаў усіх эўрапейскіх краінаў.

Сваім гасцям мы абяцаем цёплы прыём і начлег, знаёмства з Вільняй, удзел у канферэнцыі, дзе мы будзем абмяркоўваць пытанні, якія датычацца нашага супрацоўніцтва, а таксама патрыятычны марш, прысвечаны Грунвальдзкай бітве і адзінству эўрапейскіх народаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра нашую арганізацыю вы знойдзеце пад адрасам: www.tautosjaunimas.lt

Для атрымання больш дэталёвай інфармацыі ў справе ўдзелу ў Маршы вы можаце нам напісаць:info@tautosjaunimas.lt

Разам мы пераможам!

Эўропа належыць нам!

http://aljans.org

Падзяліцца:

Каментары