Берасцейскі гурт “TerraKod” на “Бандэрштаце-2011” (відэа)

Берасцейскі гурт “TerraKod” на “Бандэрштаце-2011” (відэа)

У Луцку прайшоў чарговы фестываль сапраўднага ўкраінскага духу “Бандэрштат 2011”. Юбілейны пяты open-air сабраў агулам каля 3000 удзельнікаў. На галоўнай сцэне выступіла больш за 20 музычных гуртоў, у тым ліку брэсцкі “ТerraKod”.

Акрамя гэтага працавала сцэна для аматараў акустычнай музыкі, праводзіліся літаратурныя чытанні, гутаркі. Напрыканцы фестывалю адбылася рэканструкцыя бою паміж атрадам Украінскай паўстанцкай арміі і войскамі НКВД. Усе задумкі арганізатараў фестывалю паспяхова спраўдзіліся цягам двух фестывальных дзён, зазначыў адзін з яго арганізатараў — Ігар Гузь:

— Усё што мы задумалі, і канцэртная праграма, гістарычная рэканструкцыя, сустрэчы з цікавымі людзьмі, флэшмоб — пабудова слова Бандэра і ўсё іншае, што мы запланавалі ў гэтым годзе, спраўдзілася. Фестываль будзе жыць, калі будзем жыць мы, нацыяналісты, сябры “Нацыянальнага альянса”.

Фіналам юбілейнага “Бандэрштату” стаўся найбуйнейшы палітычны флэш-моб Украіны “Бандэра – герой!” і выступ гурта “Тартак”.

Фотаздымкі, відэа:

http://belarus-na.livejournal.com

Падзяліцца:

Каментары

  1. ЗмIтро (Jul 23, 2014:23:34)Адказаць

    Чаму нiхто не кажа, што Бандэра быу’ ня супраць фашыстау’, ён дзейнiчау’ па прынцыпу: хай забiваюць каго хочуць, абы нас не чапалi i месцамi нават з iмi супрацоу’нiчау’. Не можа такi чалавек быць нацыянальным героем, ен нiчога не збудавау’, каб падняць радзiму… Агiдна слухаць, калi адукаваныя людзi i музыкальныя гурты яго падтрымлiваюць…