Брэсцкі МФ на Еўрамайдане ў Кіеве (фота)

Брэсцкі МФ на Еўрамайдане ў Кіеве (фота)

Брэсцкі МФ і іх сябры — бадай адзіная масавая група моладзі, якая арганізавана паехала падтрымаць “Еўрамайдан” у Кіеве.

Спачатку паадзінкава, а пазней згуртаваўшыся, хлопцы і дзяўчыны паехалі падрымаць майдан і паглядзець на “Еўрарэвалюцыю”. Першым хто дабраўся да плошчы ў Кіеве быў — Іван Стасюк. Ён стаў сведкам начнога разгону студэнтаў, які адбыўся 30 лістапада. Да таго часу амаль ўсе беларусы, апроч Івана, паспелі з’ехаць па дамох.

IfbenHtXiD8 IN6MsoO99dc

Наступная хваля падтрымкі прайшла ўжо больш арганізавана. Цяпер ужо сямёра берасцейцаў, з якіх частка сяброў Маладога Фронту, рушылі ў кірунку Кіева. Некаторыя з іх знаходзіліся ў Луцку, у сяброў з тамтэйшай партнёрскай арганізацыі Нацыянальны Альянс. Некаторыя ехалі ў Кіеў упершыню і таму ўраджанняў і эмоцыяў было сапраўды шмат. Берасцейцы разумелі што ва Украіне ўзровень грамадзянскіх свабодаў большы чым у Беларусі, але інфармацыя ў СМІ — гэта адно. Калі  ж адчуеш гэта на ўласным досведзе — зусім іншае.

kAO3Mwkowfo euramaidan_sam_6420

Уладзіслаў Бароўскі: “Быў вельмі здзіўлены тым што стужкі “колераў еўраінтэграцыі” (жоўта-сінія) былі павязаны нават на міліцыянерах. Адчуваецца згуртаванасць грамадства, што надае ўпэўненасці ў сваіх сілах”.

QvW5jTAlFgE

Яўген Фельдман: “Ураджаны падтрымкай украінцаў. Пазнаёміўся з імі ў Луцку. Усё патлумачылі, дапамаглі з’арыентавацца і ўсё ў час, калі ў іх саміх процьма “рэвалюцыйных” справаў. Да таго ж класна было знайсці новых знаёмых”.

XsFtu8SRwfs

 

Грамадскі MC Глебас Хамутоў: “Спадабалася тое што не апазіцыя рыхтавала нешта (прадукты, медыкаменты) для жыццядзейнасці “Еўрамайдану”, а людзі самі неслі”.

iRh-t9-SLkI

 

Ганна Кузьміч: “Мне спадабаўся Кіеў, хоць пасля яго крыху захварэла. Хлопцы жартавалі, пад час збораў у падарожжа, аб тым як там жахліва. Але я ж адзіная дзяўчына сярод ехаўшых берасцейцаў, таму ў такой кампаніі зусім было ня страшна. Уся ўвага надзялалася мне”.

z_fd5bfd92

Берасцейцы кажуць аб тым што было класна, класна ад адчування свабоды. Яны зазначаюць што майдан у Кіеве варта наведаць усім беларусам, якія сумняюцца ў рэальнасці адстойвання сваіх правоў. Там не ў тэорыі, а на практыцы (што лепш за ўсё), можна ўбачыць як можна абараняць свой выбар.

d4PkKIwwn1w

Гэтаксама выказваюць падзяку сябрам украінцам і беларусам, якіх сустрэлі ў Кіеве і Луцку. Разам, праз узаемадапамогу і самаарганізацыю можна дасягнуць вяршыняў. Будзь то грамадская, альбо прафесійная дзейнасць, сфера палітыкі, альбо культуры. На тое усе мы — нацыя.

XyhaZKZE-fo

Моладзь з Брэста жадае поспеху “Еўрамайдану” і ў гутарках па вяртанні, распавядае сябрам і знаёмым, блізкім і родным аб адстойванні ўкраінцамі сваіх правоў.

У дадатак вялася трансляцыя з падарожжа ў Instagram Маладога Фронту. Кожны хто не здолеў дабрацца да Кіеву, мог пабачыць падзеі “Еўрамайдану” вачыма маладафронтаўцаў. Зараз жа час вярнуцца да хатніх справаў, але майдан берасцейцы яшчэ ўбачаць і не аднойчы.

Слава Украіне і Жыве Беларусь!

Выкарыстаныя фотаматэрыялы ўзяты з: http://racyja.com; http://kp.by; https://vk.com

Падзяліцца:

Каментары