БТ не пакажа ўручэнне «Нобеля» Алексіевіч — яна «не дзяяч культуры»

БТ не пакажа ўручэнне «Нобеля» Алексіевіч — яна «не дзяяч культуры»

Асноўныя беларускія тэлеканалы не будуць весці трансляцыю цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі, дзе ўзнагароду па літаратуры атрымае пісьменніца Святлана Алексіевіч. Па беларускім тэлебачанні ў гэты час будзе Малахаў.

“Нам ніхто не прапаноўваў набываць правы на трансляцыю,адразаюць у прэс-службе АНТ. — А самі мы не планавалі. У нас будзе інфармацыйнае асвятленне гэтай падзеі ў навінах”.

Але разам з тым 1 снежня ТБМ звярнулася да кіраўніцтва Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з прапановай арганізаваць прамую трансляцыю.

“У сувязі з наяўнасцю пэўных арганізацыйных, тэхнічных, фінансавых і юрыдычных пытанняў і аспектаў, Белтэлерадыёкампанія не планавала набыццё правоў на жывую трансляцыю цырымоніі ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй 2015 года, — як па паперцы тлумачыць старшыня прэс-службы БТ Святлана Смалонская-Краскоўская. — Тэле- і радёканалы нашага холдынгу плануюць шырока асвятляць дадзеную падзею ў інфармацыйным ключы”.

Самы прасты шлях — гэта быць падпісантам Reuters ці IPTM. Вы зможаце браць трансляцыю і запісы наўпрост адтуль, — кажа Еўрарадыёпрадстаўніца Нобелеўскага камітэта, якая адказвае за сувязі з медыя. — То бок вы будзеце мець усе правы, што маюць яны. Я не магу сказаць, колькі дакладна будзе глядзець трансляцыю. Але толькі Reuters і IPTM мае прыблізна 1500 падпісантаў”.

Белтэлерадыёкампанія дакладна з’яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Іначай не было б у Беларусі “Еўрабачання”. То бок “пэўныя пытанні ды аспекты” для БТ аўтаматычна перастаюць існаваць.

Паглядзець цырымонію ўручэння нобелеўскай прэміі можна будзе наYouTube. Лекцыя Святланы Алексіевіч будзе транслявацца тут:

Апроч таго, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў Кодэкс аб культуры, намесніца міністра культуры Ірына Дрыга паведаміла, каго трэба лічыць дзеячам культуры і мастацтва.

Паводзе Кодэксу, Святлана Алексіевіч юрыдычна не лічыцца ў Беларусі дзяячкай культуры. Нобелеўская лаўрэатка не мае ніякіх дзяржаўных узнагародаў. Адпаведна, у Беларусі яна не можа лічыцца “дзяячкай культуры”, а толькі “творчым работнікам”.

Паводле http://euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары