Будзь салідарны: Сёньння адбудзецца новы суд над палітвязьнем Уладзем Яроменкам!

Будзь салідарны: Сёньння адбудзецца новы суд над палітвязьнем Уладзем Яроменкам!

Сёння 15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёну Менска адбудзецца судовае паседжаньне, на якім будзе вырашацца пытаньне аб усталяваньні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам. Судовае паседжаньне пачнецца а 14-й гадзіне.

Нагадаем, за ўдзел у акцыі салідарнасьці ў гадавіну выбараў, якая прайшла 19 сьнежня 2011 году, Уладзімер Яроменак быў пакараны арыштам на 15 сутак. За спробу вывесіць нацыянальныя сьцягі ў Менску 19 верасьня 2011 году актывіст адседзеў 12 сутак.

14 траўня 2011 г. судом Партызанскага раёну Менска Уладзімер Яроменак быў асуджаны на 3 гады зняволення па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках). Адбываў пакараньне ў калоніі «Віцьба» пад Віцебскам. 11 жніўня 2011 г. ён быў памілаваны і вызвалены.

З моманту вызваленьня за актывістам вялося прафілактычнае назіраньне ў адпаведнасьці з арт. 196 Крымінальна-выканаўчага кодэксу. У адпаведнасьці з арт. 80 Крымінальнага кодэксу пасьля трэцяга прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці за Уладзімерам Яроменкам можа быць усталяваны прэвентыўны нагляд.

Уладзь Яроменак неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці. Выйшаўшы з турмы ён не пажадаў пакідаць грамадзкую дзейнасьць. Юнак перакананы, што мусіць працягваць рабіць сваё справу.

Мы запрашаем неабыякавых людзей падтрымаць Уладзя Яроменка ў судзьдзе! Абаронца Уладзя лічыць, што нягледзячы на адбыцьцё Уладзем цяпер 15-суткавага арышту, яго мусяць канваяваць у суд.

Судовае паседжаньне пачнецца а 14-й гадзіне.

Падзяліцца:

Каментары