Будзьма з мовай! Штодзённая акцыя

12.09.2011:00:11
0
1 251
Беларусь, Навіны
,
Будзьма з мовай! Штодзённая акцыя

Мова — самы моцны аб’яднаўчы фактар у любым грамадзтве. Прапануем новую форму пасіўнай, але штодзённай формы пратэсту — прынцыпова ўжываць у людных, грамадскіх месцах беларускія словы “Дзякуй!”, “Калі ласка!”, “Прабачце!”.

Дастаткова ўсяго некалькіх простых словаў, каб адчуць наша адзінства, моц і агульнанацыянальную салідарнасьць.

Пачуўшы беларускае слова ад незнаёмага чалавека на вуліцы, можаце быць упэўнены — гэта свой чалавек.

Перавагі гэтага фармату пратэсту:

1) За мову немагчыма арыштаваць ці закінуць у аўтазак.
2) Мову немагчыма спыніць.
3) Гэта дазволіць скансалідаваць увесь народ на грунце нацыянальнай ідэі і агульнанацыянальных каштоўнасьцяў.
4) Гэта абасобіць антыбеларускі, расейскамоўны рэжым ад народу.
5) Гэта аб’яднае нас у адзіны кулак.
6) Такую форму пратэсту можна выказваць дзе заўгодна і калі заўгодна.

Гісторыя даказала, што мова здольна грунтоўна аб’яднаць людзей. Нам застаецца толькі скарыстацца гэтым карысным вопытам нашых продкаў.

Калі вы падтрымоўваеце дадзеную прапанову, зрабіце перапост гэта навіны, каб як мага больш людзей даведалася пра гэта.

Падзяліцца:

Каментары