“Бульбаш-хол” мяняе назву і гатовы добраўпарадкаваць Курапаты

13.05.2013:21:15
0
1 904
Навіны
,
“Бульбаш-хол” мяняе назву і гатовы добраўпарадкаваць Курапаты

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульту Ігар Чарняўскі.

У каментары Радыё “Свабода” чыноўнік адзначыў, што ўладальнік скандальнай забудовы гатовы і грошы даць, і дапамагаць фізічна. Як прыклад добрай волі будаўнікоў ён згадаў, што яны прыбралі смецце пасля зімы. Разам з тым Чарняўскі адзначыў, што вакол ўрочышча Курапаты існуе некалькі грамадскіх ініцыятываў, таму не зусім зразумела, з кім супрацоўнічаць.

Нагадаем, што чатыры жылыя дамы забаўляльнага комплексу “Бульбаш-хол” павінны быць вынесеныя за тэрыторыю ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты.

Парушэнне межаў гісторыка-культурнай каштоўнасці “Курапаты” пры будоўлі забаўляльнага комплексу было выяўлена яшчэ ў лістападзе 2012 года. Аднак працы на будаўнічай пляцоўцы забаўляльнага цэнтру “Бульбаш-хол”аднавіліся ў красавіку.

euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары