16 траўня 2012 г. газета «Звязда» надрукавала Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».
У артыкуле 14, прысвечаным гісторыка-культурным каштоўнасцям, сказана наступнае:
Да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб’ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.
Гэта дае падставу больш актыўна пашыраць нашу родную мову ва ўсіх сферах грамадскага жыцця краіны.
Піша старшыня ТБМ Алег Трусаў у газеце «Наша слова».
Каментары