Былы дэсантнік Цянюта: Не падтрымліваю купання ў фантанах, гэта пытанне выхавання

Былы дэсантнік Цянюта: Не падтрымліваю купання ў фантанах, гэта пытанне выхавання

2 жніўня — Дзень дэсантніка.

2 жніўня — дзень, калі і маладыя, і сівыя беларусы апранаюць вайсковую форму і ўсім сваім выглядам тлумачаць грамадству ўсе «перавагі» й «бонусы» вайсковай службы ў Сілах спецыяльных аперацый (ССА). Менавіта так зараз называюцца Паветрана-дэсантныя войскі ў Беларусі. А 2 жніўня — гэта Дзень дэсантніка.
Усяго на тэрыторыі Беларусі месціцца 3 брыгады гэтага тыпу войск.

У Мар’інай Горцы (5-я асобная спецыяльнага назначэння), Берасці (38-я гвардзейская асобная) і, безумоўна, Віцебску (103-я гвардзейская асобная), дзе сёння мае адбыцца «братанне» беларускіх і амерыканскіх жаўнераў, якія праходзяць сумесную падрыхтоўку.

Беларускія Сілы спецаперацый нарадзіліся з савецкіх Паветрана-дэсантных войскаў. Менавіта 2 жніўня 1930 года падчас вучэнняў Маскоўскай вайсковай акругі ўпершыню быў паспяхова дэсантаваны на парашутах звяз з 12 чалавек. Ад гэтага часу другі дзень апошняга летняга месяца стаў афіцыйным святам дэсантных войскаў.

У свой час службу ў дэсантных войсках праходзіў вядомы пісьменнік-фантаст Аркадзь Стругацкі. Але як тут не ўзгадаць пра беларускіх патрыётаў Цімоха Вострыкава і Янку Філістовіча, якія ў сталінскі час дэсантаваліся ў Беларусі як прадстаўнікі БНР, каб весці змаганне за незалежнасць краіны?

Што трэба, каб адзначыць Дзень дэсантніка? Перш за ўсё быць дэсантнікам. У адваротным выпадку, не даўшы адказ на пароль «ты дзе служыў?» чалавек рызыкуе страціць частку свайго каштоўнага здароўя.

Па-другое, абавязковая прысутнасць блакітнага берэта на галаве — прадмета гонару, які вылучае сапраўднага дэсантніка.

«У часцях ВДВ ладзяць дні адчыненых дзвярэй, а ветэраны збіраюцца на плошчах», — патлумачыў Міхаіл Ларчанка з Бабруйска, які нядаўна дэмабілізаваўся.

Асаблівым шыкам лічыцца ў некаторых лічыцца «асвяжэнне ў фантане»

пасля прыняцця дастатковай дозы гарэлкі. У папулярным жарце дэсантніка параўноўваюць з атамнай электрастанцыяй, распаленыя стрыжні якой пастаянна патрабуюць выплеску энэргіі і ахалоджвання. Іншы жарт кажа, што «дэсантнік мірным не бывае».

Спецназу запомнілася бойка з «ВДВшнікамі» на Выспе слёз 3 гады таму.

Былы палітпрызыўнік Андрусь Цянюта ў фантане купацца не збіраецца, адзначыць свята з былымі саслужбоўцамі на прыродзе з шашлыкамі. «Не падтрымліваю купанне ў фантанах, бо гэта паказчык выхавання».

Зміцер Хведарук, http://nn.by/

Падзяліцца:

Каментары