“Быў, ёсьць і застаюся чалавекам!” Марафон салідарнасьці з палітвязьнямі

“Быў, ёсьць і застаюся чалавекам!” Марафон салідарнасьці з палітвязьнямі

Заўтра 8 студзеня на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага 3) адбудзецца марафон-віншаваньне Мікалая Аўтоховіча, якому сёньня споўнілась 50 год.

Пачатак мерапрыемства, падчас якога выступяць сябры Мікалая, грамадскія дзеячы й актывісты а 18 гадзіне. Таксама будзе арганізаваны прагляд фільма Вольгі Мікалайчык «Падарожжа па бясконцай вайне», прысьвечанага палітвязьню Аўтуховічу, http://www.facebook.com/events/132038960289692/

Малады Фронт запрашае на мерапрыемства ўсіх неабыякавых беларусаў.

Нагадваем, Мікалай Аўтуховіч незаконна асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня паводле артыкула 295 частка 3 — “Незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Дадаткова Аўтуховіча асудзілі яшчэ на 2 месяцы зьняволеньня, матываваўшы тым, што быццам бы новае злачынства ён учыніў, не адбыўшы 2 месяцы з папярэдняга пакарання.

Пісаць палітвязьню можна па адрэсе: 230023, г.Гродна, вул.Кірава, 1, турма №1

Падзяліцца:

Каментары