Царкоўная акупацыя?

Царкоўная акупацыя?

Што не зрабiў расейскi штык — зробiць расейскi настаўнiк ды расейскi святар. Менавiта гэтыя словы Мураўёва-“вешальнiка” прыйшлi мне на розум пасля прызначэння новага мiтрапалiта. Сказана гэта было пасля паўстання Калiноўскага, калi акупанты вырашылi ўзмацнiць цiск на свядомае грамадства. На жаль за 150 год нiчога не змянiлася — акупацыя ды русiфiкацыя працягваюцца. Мала таго што мiтрапалiт Павал з”яўляецца карэнным расейцам, ён яшчэ i на хавае свае ультраправыя праiмперскiя погляды.Увогуле ён лiчыць нас расейцамi.

У Расеі цяпер існуе вялікая колькасць сродкаў масавага знішчэння, і ў нас ёсць і атамная, і бактэрыялагічная зброя, і павінен сказаць, што ведаеце, у адрозненне ад амерыканцаў, у нас вялікая колькасць людзей, якія маюць патрэбу ў нармальным ладзе жыцця, і для большасці рускіх людзей жыццё, як кажуць у народзе, ломанай капейкі не варта. Будуць нас так дапякаць, ў адчайным стане, калі наш народ будуць заганяць ў  кут, нам нічога не застанецца, як адкрыць кранік чарнобыльскі, так? Тыпу такога. І ў гэтым выпадку пацерпяць ўсё — і амерыканцы, і еўрапейцы заможныя, а ім ёсць чаго губляць, у  іх усё ёсць для нармальнай такой чалавечага жыцця.” — так казаў святар яшчэ 10 год таму… Не ўяўляю як такiя рэчы можа гаварыць чалавек ў адэкватным стане, тым больш святар…

Ня варта чакаць ад яго i падтрымкi грамадскай супольнасцi:

“Нездарма існуе прымаўка: “Народ заслугоўвае сваёй улады”. Калі вы хочаце, каб у нас была ўлада годная, добрая — трэба самому народу змяніцца. Менавіта таму царква заклікае ператвараць свой асабісты, унутраны стан”.

Праваслаўная царква дэградуе, яна ператварылася ў шэраговы сродак цiску на незалежныя дзяржавы, наш народ i душы беларусаў. Што могуць атрымаць вернiкi i ўвогуле ўвесь наш народ ад гэтага прызначэння? Гэта вялiкае патанне, але мне здаецца што далi нам “мiтрапалiта” ў нагрузку да двух мiльярдаў даляраў з Крамлю.

Зьмiцер Юшкевiч

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вперад Польшча !!! (Dec 27, 2013:15:27)Адказаць

    Polsca i Biełaruś vpierad !!!