Малады Фронт
-
МАЛАДЫ ФРОНТ УСКЛАДЗЕ КВЕТКІ НА МАГІЛУ ВАСІЛЯ БЫКАВА
8 траўня актывісты Маладога Фронту і СПК «Ваяр» ускладуць кветкі на магілу народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Гэтае рашэньне было прынятае на нарадзе актывістаў дзьвюх арганізацый у Менску.
-
ХРЫСТОС УВАСКРОС!
Шаноўныя сябры, дарагія браты й сёстры!
Віншуем вас з Уваскрасеньнем Госпада нашага Ісуса Хрыста! -
Хрысьціянін і патрыятызм: як адно зьяўляецца часткаю другога
Хрысьціянскі патрыятызм адначасна выяўляецца ў адносінах да нацыі, як этнічнай супольнасьці і як супольнасьці грамадзянаў дзяржавы. Хрысьціянін пакліканы любіць сваю бацькаўшчыну, якая мае тэрытарыяльнае вымярэньне, і сваіх братоў па крыві, каторыя жывуць па ўсім сьвеце. Такая любоў зьяўляецца адным са спосабаў выкананьня запаведзі Боскай пра любоў да бліжняга, што ўключае любоў да сваёй сям’і, супляменьнікаў і суграмадзянаў.
-
«Чарнобыльскі Шлях — 2016»
Малады Фронт прыняў удзел у шэсьці «Чарнобыльскі Шлях — 2016».
26 красавіка адбылося традыцыйнае шэсьце, прысьвечанае гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сёлета дата была асабліва значнай — 30 год. Прыняў удзел у акцыі і Малады Фронт.
-
Дэпутата ўкраінскай Рады Ігара Гузя не пусьцілі ў Беларусь паводле патрабаваньня Расеі
25 красавіка на беларуска-ўкраінскай мяжы народнага дэпутата Ўкраіны сп. Ігара Гузя сустрэлі супрацоўнікі мытні і КДБ. У машыне дэпутата правялі ператрус. Яму самому абяцалі забараніць уезд у Беларусь на 10 год.
-
ЧАРНОБЫЛЬ ЯК ЖАХЛІВАЯ ПАКУТА ДЛЯ БЕЛАРУСІ
26 красавіка адбудзецца шёсьце «Чарнобыльскі Шлях — 2016». Малады Фронт бярэ ў ім непасрэдны ўдзел і запрашае далучацца да акцыі. Тым больш, сёлета спаўняецца 30 год са дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
-
ПЕРАТРУСЫ І ДОПЫТЫ СЯБРАЎ МФ: РЭЖЫМ АДПРАЦОЎВАЕ РАСЕЙСКІЯ ГРОШЫ
31 сакавіка прадстаўнікі МУС амаль адначасова правялі ператрус у кватэры аднаго з лідэраў Маладога Фронту Эдуарда Лобава і паспрабавалі дапытаць кіраўніка МФ, былога палітвязьня. Зьмітра Дашкевіча. У абодвух выпадках прычынай была названая грамадзянская пазыцыя маладафронтаўцаў па Украіне. Далей
-
На дапамогу беларускім добраахвотнікам за пару гадзін сабралі 1165$
Грошы на дапамогу беларусам, што ваююць за Украіну, збіралі сёння ў Мінску праз дабрачынны марафон “Дапамажы беларускаму салдату”. Людзям прапанавалі не проста ахвяраваць нейкія сумы, а набыць карціны. Свае творы для аўкцыёну прапанавалі аўтар “Народнага альбому” Міхал Анемпадыстаў, Андрусь Такінданг і Наталка Бордак. Ідэя гэтага дабрачыннага аўкцыёну належыць Змітру Дашкевічу. Далей
-
«Другі беларускі фронт». Апавядае Зьміцер Дашкевіч
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч ініцыяваў правядзеньне 24 студзеня ў Менску дабрачыннага марафону «Дапамажы беларускаму салдату».
Пра мэты гэтай акцыі ён распавёў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды Далей
-
Трэніроўка СПК «Ваяр». Маладафронтаўцы вучацца працаваць са зброяй
У суполцы «Ваяра» ў фэйсбуку зьявіўся запіс: «Адбыўся чарговы выезд нашай суполкі. У праграме — адпрацоўка тактычных навыкаў з парамэдыцыны і праца са зброяй. Дзякуй ўсім, хто прыехаў. Было файна!!!»
Пра ваярскія справы клюбу а таксама наконт магчымага ціску з боку ўладаў распавядае маладафронтавец Мікалай Дземідзенка: Далей