Малады Фронт

  • Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

    Падаруй беларускамоўную кнігу палітвязьням!

    26.05.2011
    0
    1 781
    ,

    Спадары і спадарыні! Паны і паненкі!
    Малады Фронт” распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў.



    Суды за Плошчу-2010 амаль скончаныя, і хутка ўсіх бязвінна асуджаных развязуць па калоніях на невядомы тэрмін. Чым мы можам дапамагчы нашым братам у гэтым выпрабаванні? Сярод звычайных адказаў накшталт пісання лістоў і арганізацыі акцый салідарнасці мы знаходзім і новы – перадача ў СІЗА і калоніі беларускамоўнай і духоўнай літаратуры. Вядома, што сучасныя беларускія турмы не могуць пахвастацца добрымі бібліятэкамі, і многім вязням у вольны ад працаў час застаецца здавольвацца нізкаякаснымі раманамі пра каханне ці міліцэйскія разборкі. Відавочна, такая літаратура не спрыяе духоўнаму развіццю чалавека, не дае падтрымкі і надзеі вязням у складаны перыяд іх жыцця.

    Вы можаце паспрыяць таму, каб вязні ў турмах чыталі не эратычныя раманы, а Караткевіча; каб абмяркоўвалі ў камерах не адносіны паміж “ментамі” і “браткамі”, але рэвалюцыю Кастуся Каліноўскага!:)

    Перадайце кнігу на беларускай мове ці на духовую тэматыку нам, а мы падрыхтуем невялікія бібліятэкі для ўсіх калоній, дзе будуць адбываць пакаранні палітвязні, і адвязем туды кнігі!

    Каб перадаць кнігу, патэлефануйце на нумар +375297814223 (Кася) альбо напішыце на емэйл press.mfront[at]gmail.com

    Будзьма салідарнымі!

  • Кіркевіч даслаў з турмы новы малюнак і верш

    Кіркевіч даслаў з турмы новы малюнак і верш

    Намесьнік старшыні МФ з Гародні Алесь Кіркевіч, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ паводле абвінавачання ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, даслаў жонцы новы верш і малюнак.

    Нёман хваляй цёмнай разбурыў спакой
    Сніцца ўзбярэжжу толькі вечны бой
    Хвоя закалыша лёгкі ўспамін
    Як пад хваляй дышаць сотні ржавых мін. Далей

  • МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ АЛЕСЯ КІРКЕВІЧА

    МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ АЛЕСЯ КІРКЕВІЧА

    Гарадзенскі лідэр МФ Алесь Кіркевіч дасылае з турмы КДБ у лістах новыя малюнкі ды вершы.

    Свае творы вязень “амерыканкі” прысьвячае перадусім жонцы Надзеі, з якой пабраўся шлюбам пасьля падзеяў 19 снежня, перад арыштам. Далей

  • Творчасьць Алеся Кіркевіча

    Творчасьць Алеся Кіркевіча

    Падзеі 19 сьнежня дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ўдала скарыстаў у мэтах рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай моладзі. За кратамі апынуліся талантлівыя сябры Маладога Фронту. Гэтая старонка прысьвечана зьняволенаму маладафронтаўцу Алесю Кіркевічу й яго творчасьці.

    Алесь Кіркевіч нарадзіўся ў Гародні ў сям’і гісторыкаў. Яму 21 год. Намесьнік старшыні “Маладога Фронту”, кіраўнік Гарадзенскай філіі МФ. Ягоны дзед Аляксандр быў вядомым у Гародне краязнаўцам. Далей

Старонка 61 з 61« Першая...102030...5758596061