Навіны

  • Берасьцейскіх маладафронтаўцаў па чарзе затрымліваюць

    Берасьцейскіх маладафронтаўцаў па чарзе затрымліваюць

    03.07.2011
    0
    1 201

    Прадстаўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі ды міліцыі горада Брэста пільнуюць брэсцкіх актывістаў Сяргея Аляксеевіча ды Яўгена Скрабца. Каля дому Яўгена Скрабца прыпаркавана белая “Волга”, у якой, па ягонаму меркаванню, знаходзяцца чатыры прадстаўнікі КДБ, а таксама каля пад’езду пільнуюць чатыры супрацоўнікі міліцыі.

    Актывісты з’яўляюцца адміністратарамі сустрэчы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” 3 ліпеня ў Брэсце. Далей

  • Затрыманні і застрашванне: перад 3 Ліпеня, як звыкла

    Затрыманні і застрашванне: перад 3 Ліпеня, як звыкла

    У розных гарадах Беларусі прайшлі прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сіл.

    Сёння ў Гомелі затрыманы член міжнароднага аб’яднання «Малады фронт» (Чэхія) Андрэй Цянюта. Вечарам 1 ліпеня ён быў схоплены супрацоўнікамі міліцыі ў двары свайго дома і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Маці паведамілі, што 4 ліпеня над Цянютам павінен адбыцца суд і ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ. У чым канкрэтна абвінавачваецца маладзёжны актывіст, невядома. Далей

  • “Паштовая скрыня”. Аб БРСМ ад былога БРСМаўца

    “Паштовая скрыня”. Аб БРСМ ад былога БРСМаўца

    02.07.2011
    0
    1 504
    ,

    У нядзельнай рубрыцы “Паштовая скрыня”- водгук Андруся Разава на дзейнасьць БРСМ.

    АБ БРСМ ад былога БРСМауца:

    Тая самая брыдота была ў мяне ў школе . Класны кіраўнік нам казаў, што гэта, ну як ‘КАМСАМОЛ’ , што нічога ад нас там патрабавацца ня будзе, галоунае БЫЦЬ . А колькі плюсау ! Аж патыліца, я памятаю, у мяне тады забалела. Па – першаю , я , член БРСМ маю права на наступные льготы: у адной з нашых крамаў купляць УСЁ , што захачу са зьніжкаю , вы мне не паверыце, два працэнты . Далей

  • Свабоду Зьмітру Дашкевічу!

    Свабоду Зьмітру Дашкевічу!

    Маладафронтаўцы распаўсюдзілі ў Менску партрэты зьняволенага лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча.

    Малады фронт такім чынам інфармуе беларускае грамадзтва аб праблемах палітвязьняў, у прыватнасьці аб зьняволеным Дашкевічы, каторы зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары.

    Малады фронт патрабуе вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьня перасьледу прыхільнікаў дэмакратычных ідэяў беларускім рэжымам. Далей

  • Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Маладому Фронту стала вядома, што ў сераду менскую турму на Валадарскага наведваў праваслаўны сьвятар. Аднак ён так і ня здолеў сустрэцца з Уладзімірам Яроменкам, які пісаў неаднаразовыя заявы на сустрэчы са сьвятаром.

    Прычынай адмовы ў спатканьні стаў той факт, што Уладзь да разгляду сваёй касацыйнай скаргі (які адбудзецца 15 ліпеня) зьяўляецца яшчэ падсьледным, не абвінавачаным, а значыць на спатканьне са сьвятаром патрэбны адмысловы дазвол ад Менскага гарадскога суду, у кампэтэнцыі якога знаходзіцца справа Яроменка.

    Натуральна, падобная адгаворка з боку адміністрацыі СІЗА № 1 зьяўляецца прамым парушэньнем свабоды сумленьня, якая гарантавана нашай Канстытуцыяй. Акрамя таго, стала вядома, што наведвае турму на Валадарскага толькі адзін праваслаўны сьвятар, якога ніхто не можа падмяніць, нават падчас ягонай хваробы ці адсутнасьці ў горадзе. Далей

  • Два шляхі. Вярнуць краіну

    Два шляхі. Вярнуць краіну

    02.07.2011
    0
    1 121

    Ёсць у жыцці два шляху: адзін — верай і праўдай, другі мне не вядомы і вам раю яго не шукаць. Але ў палітыцы ўсё ж пераважае другі.

    Шлях хітрасці вельмі распаўсюджаны, але, тым не менш, самыя важныя падзеі ў гісторыі чалавецтва адбываліся па справядлівасці. Даведзеныя да роспачы людзі дзіўна тонка адрозніваюць хлусню ад праўды. Яны гатовыя слухаць яе, якой бы страшнай яна не была. У такія моманты адказнасць любога палітыка вельмі высокая. Далей

  • Зноў затрымалі Івана Стасюка

    Зноў затрымалі Івана Стасюка

    02.07.2011
    0
    1 349

    Грамадскага актывіста затрымалі 1 ліпеня ў Брэсце, а 19.55 каля крамы «Санта»

    Сведкам здарэння быў адзін з настаўнікаў школы непадалёк, паведаміла маці Стасюка. Затрыманне праводзілі двое асобаў у чорным. Івану закруцілі рукі за спіну і некуды павялі.

    Нагадаем, што зусім нядаўна Іван Стасюк адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 14 чэрвеня яго затрымалі і асудзілі нібыта за брыдкаслоўе. Такім чынам яго хацелі не пусціць на «маўклівую акцыю». Далей

  • Прага. Салідарнасьць з Беларусьсю

    Прага. Салідарнасьць з Беларусьсю

    У Празе адбыўся “Тыдзень свабоды”, прысьвечаны 20 юбілею ануляваньня Варшаўскай дамовы.

    Вайсковы саюз эўрапейскіх сацыялістычных краінаў на чале з СССР, падпісаны ў Варшаве ў 1955 г, быў скасаваны 1 ліпеня 1991 г.

    “Гэта было сьвята нашай свабоды,” — апавядае беларус з Прагі. На “Тыдні свабоды” сёлета ладзілася выстава, дзе былі прадстаўленея краіны, у каторых пакульшто свабоды няма — Кітай, Куба і Беларусь. 28-29 чэрвеня на выставе паказвалі “беларускую камэру”, пабодную да той, што паказвалі на выставе ў сядзібе БНФ у Менску. Далей

  • Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

    Менск: Свабоду Алесю Кіркевічу!

    Партрэты зьняволенага намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча зь інфармацыяй аб палітвязьні зьявіліся на вуліцах Менску.

    Маладафронтаўцы такім чынам нагадваюць грамадзянам Беларусі аб незаконных дзеяньнях нашай улады. Паплечнікі Алеся інфармуюць, што ў нашай краіне існуюць рэпрэсіі й знаходзяцца палітычныя зьняволеныя, фактычна асуджаныя за іншадумства. Адзін зь іх — Алесь Кіркевіч — нядаўна прызнаны міжнароднай супольнасьцю вязьнем сумленьня.

    Далей

  • НІСЭПД: Рэйтынг МФ павялічыўся да 54% з 47%

    НІСЭПД: Рэйтынг МФ павялічыўся да 54% з 47%

    26.06.2011
    0
    1 850
    ,

    Нацыянальнае апытваньне, праведзенае НІСЭПД, сьведчыць аб павелічэньні вядомасьці Маладога Фронту да 54% на момант сакавіку 2011 г. (верасень 2010 г. — 47%). Аднак у бітве за моладзь пакуль што перамагаюць улады.

    Выснова аналітыкі НІСЭПД па вынікам сакавіцкага апытваньня ў 2010 г. сьведчыла, што можна казаць аб перамозе ўладаў, а не апазыцыі ў “барацьбе за моладзь”, паколькі менавіта ўлада зрабіла сур’ёзныя высновы з бурных падзеяў 90-х гадоў і стала актыўна ажыцьцяўляць палітыку, накіраваную на тое, каб навакольная рэчаіснасьць “адаптавала” моладзь да сваіх каштоўнасьцяў хутчэй, чым моладзь “адаптавала” гэтую рэчаіснасьць да свайго. Менавіта таму “малодшая” група моладзі па многім парамэтрам аказваецца найбольш “адаптаванай” да наяўнага парадку, чым старэйшыя групы альбо нават 30- і 40-гадовыя беларусы. У цэлым, выснова пацьвярджаецца аналізам вынікаў апытваньня ў сакавіку 2011 г, але яскрава выяўляюцца новыя тэндэнцыі. Далей

Старонка 183 з 184« Першая...102030...180181182183184