Сьвет
-
Кніга Залаты век Беларусі выйшла на чэшскай мове
У пятніцу 14.06.2013 пабачыла свет кніга Станіслава Акінчыца “Залаты век Беларусі” ў чэшскім перакладзе Светланы Врановай.
У 2013 годзе Беларусь адзначае гадавіну пачатку Рэфармацыі – 600-годдзе прапаведвання Гераніма Пражскага ў ВКЛ. У духоўным адраджэнні літвінаў значную ролю адыгралі кантакты чэшскіх і беларускіх рэфарматараў. Далей
-
Паліцыя Індыі арыштавала трох казлоў
Іх падазраюць у пашкоджанні паліцэйскага патрульнага аўтамабіля.
Па словах паліцыянтаў, затрыманыя казлы разам з іншымі чальцамі іх статка, забраліся на дах аўтамабіля. Машыну, цёмна-чырвоную Honda Ascot Innova, набылі толькі два дні таму. У выніку аўтамабіль быў падрапаны, пабіты некалькі шыбаў і пашкоджаныя шклоачышчальнікі.
-
Сёння вечар памяці Дзмітрыя Завадскага
Сёння, 21 траўня ў 18.00 – вечар памяці, прысвечаны вядомаму журналісту Дзмітрыю Завадскаму, які быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года.
-
На акцыі апазіцыі ў Кіеве луналі беларускія сцягі (фота)
18 траўня на акцыі ўкраінскай апазіцыі ў Кіеве “Уставай, Украіна!” луналі бел-чырвона-белыя сцягі. У мерапрыемстве па запрашэнню Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, прыняла ўдзел група беларускіх актывістаў.
-
Справу Андрэя Жукаўца заклікаюць перадаць з Беластока ў Варшаву
З такім заклікам выступілі беларускія і польскія прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый.
-
У Варшаве будуць размаўляць пра “першага беларускага палітвязня ў Польшчы”
13 траўня а 10.00 у прэс-цэнтры Foksal Дома журналіста ў Варшаве пройдзе прэс-канферэнцыя “Андрэй Жукавец — першы беларускі палітвязень у Польшчы?”
-
Віншуем Мікалая й Алесю Дземідзенка!
15 красавіка ў намесьніка старшыні Маладога Фронту й яго жонкі нарадзіўся сын!
-
Хваля салідарнасьці ў Празе – Зьміцер Дашкевіч
У панядзелак 25 сакавіка, на Дзень Волі, у сталіцы Чэхіі прайшоў першы з планаваных вечароў “Хваля салідарнасьці”, арганізаваны “Беларускім домам у Празе”. Першы вечар быў прысвечаны лідару Маладога Фронту, палітвязьню Зьмітру Дашкевічу.
-
Дзень Волі. Нью-Ёрк. 2013
23 сакавіка. 2013 год. Халодная Нью-Ёркская суботняя раніца. Насупраць нас узвышаецца шэры будынак ААН, вакол якога, што незвычайна для густа забудаванага Манхэтана, не месцяцца іншыя пабудовы. Ён, як быццам, зусім адзінокі. Аднак у яго архітэктуры адчуваюцца моц і надзейнасць, што кажуць: я непахісны і я незалежны. Далей
-
Затрыманыя на Дню Волі ўкраінцы чакаюць суду (абноўлена)
Затрыманыя напярэдадні святкавання Дня волі ў Менску ўкраінцы, патрапяць на суд 25 сакавіка.
Спачатку з трыма сябрамі ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” згубілася сувязь, а пасля яны знайшліся ў Савецкім РУУС Мінска. Украінскія актывісты ў межах праекту “Украінская прысутнасць” накіроўваліся ў Мінск на Дзень Волі. Далей